Гармонік ад самага пачатку быў духавым язычковым інструментам. Цяперашнюю форму ён набыў толькі ў ХІХ стагоддзі, дзякуючы рускім майстрам. Менавіта ад “мадэрнізаванага” гармоніка вядуць свой “радавод” баян і акардэон. Гэтыя ды іншыя цікавыя факты пра любімыя інструменты даведаліся слухачы, якія сабраліся на канцэрт “Іграй, мой баян!” у школе мастацтваў № 2 19 мая.
Вучні народнага аддзялення па класе акардэона і баяна выконвалі беларускія, рускія і ўкраінскія народныя песні і мелодыі, а таксама жартаўлівыя прыпеўкі пра музыку. Узровень свайго майстэрства прадэманстравалі і сёлетнія выпускнікі, якія ў той дзень на “выдатна” здалі дзяржаўны іспыт. Руслан Мельнік удала ўвайшоў у вобраз свайго “музычнага героя”, сыграўшы інструментальную кампазіцыю “Зареченский хулиган” (варыяцыя вядомай песні “Крутится, вертится шар голубой”). Валерыя Кунцэвіч падаравала прысутным тэмпераментны “Закарпацкі танец”.
Актыўны ўдзел у канцэрце прымалі і выкладчыкі аддзялення: Наталля Андрушкевіч, Вольга Недаводава, Святлана Бараноўская і Таццяна Ашэйчык. І калі б у зале было паболей месца, то наўрад ці хто змог бы застацца на сваім месцы падчас гучання такой добрай музыкі!
Узгадалі на канцэрце і рускага баяніста, які ўсё жыццё прысвяціў музыцы і заснаваў папулярную перадачу “Іграй, гармонік!” — Генадзя Завалокіна. Аказваецца, у школе працуе яго зямлячка, таксама баяністка Вольга Недаводава. Яна не раз хадзіла з бацькамі ў Новасібірску на канцэрты Завалокіна, якія пастаянна збіралі аншлагі. У свой рэпертуар Вольга Андрэеўна ўключыла песні з творчасці знакамітага земляка і яго дачкі.
Яшчэ некалькі таямніц, звязаных з гармонікам і яго музычнымі “сваякамі”, раскрыла Наталля Андрушкевіч:
— Нельга сказаць, што на баяне складаней навучыцца іграць, чым на акардэоне, і наадварот. У кожнага інструмента ёсць свае нюансы. Напрыклад, на акардэоне бачыш толькі кнопкі, а левая рука іграе “ўсляпую”. На баяне ж усе кнопкі відаць добра, але іх вельмі многа, і трэба шырока расстаўляць пальцы.
Дзеткі, якія прыходзяць у школу, па-простаму кажуць: “Хачу навучыцца іграць на гармоніку!” У нас выкладаецца ігра на акардэоне і баяне. Знаёмім малых з гэтымі інструментамі і тлумачым, чым яны адрозніваюцца ад гармоніка. Гонар нашага аддзялення — Максім Васількоў, вучань Святланы Бараноўскай. Ён скончыў Мінскае музвучылішча, а пасля — Ленінградскую кансерваторыю. Зараз жыве ў Расіі і шмат гастраліруе.
Раней баян і акардэон лічыліся больш “застольнымі” інструментамі, але апошнім часам сталі актыўна папулярызавацца на эстрадзе. Музыкі Пётр Дранга, Васіль Глубачэнка, Валерый Коўтун, Алег Скрыпка пішуць багата добрых твораў і апрацовак, дзе выкарыстоўваюцца баян і акардэон.
“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х
10 сентября 2025
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
10 сентября 2025
Общество
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября