У далёкі 1951 год, калі краіна яшчэ залечвала раны вайны і ўсе сілы былі кінуты на ўзнаўленне народнай гаспадаркі, жыццё людзей было вельмі цяжкім. Магчыма таму пасля напружанай работы людзі знаходзілі адпачынак у музыцы і спевах. Гэтае агульнадаступнае мастацтва дапамагала і працаваць, і зараджаць арганізм новымі сіламі. Ды і душа народа, перажыўшага страшны перыяд свайго існавання, патрабавала самавыражэння ў меладычных напевах і музіцыраванні.
Менавіта тады на базе Лапіцкага клуба з’яўляецца музычнае трыа, а затым квартэт, які з цягам часу перабраўся ў Асіповічы і пераўтварыўся ў цымбальны аркестр. Музыкі-самавучкі, самадзейныя інструменты і мора энтузіязму, знітаванага народнай харызмай — на гэтым надзейна трымаўся музычны калектыў, які не толькі радаваў мясцовую публіку, але і пакараў сталіцу. З аднолькавай адказнасцю падыходзілі музыкі да выступлення на сцэне тэатра оперы і балета і на калгасным полі. Таму што любілі ўсёй душой музыку і іграць на палову моцы проста не маглі. Пацвярджэнне таму — срэбны медаль ВДНГ, дзе цымбалісты двойчы прадстаўлялі Беларускую ССР…
Ішлі часы, мяняліся кіраўнікі і ўдзельнікі калектыву. Але нязменна высокай заставалася якасць выканання твораў. Спрыялі таму, безумоўна, прафесіянальныя інструменты і адпаведная адукацыя, якую атрымалі музыканты. Выступленні на Астанкінскай тэлестудыі, Усесаюзным радыё, удзел у фестывалі “Беларуская музычная восень”. Пералік “зорных хвілін” асіповіцкіх цымбалістаў можна працягваць доўга.
І вось калектыву ўжо 60! Цудоўны канцэрт Асіповіцкі аркестр народных інструментаў, мастацкім кіраўніком і дырыжорам якога зараз з’яўляецца Алена Яцко, даў днямі на сцэне раённага Цэнтра культуры.
Удзельнікаў творчага калектыву віншавалі з юбілеем намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, начальнік аддзела культуры Ірына Раманчук, госці свята. Граматы, Падзячныя лісты, кветкі, авацыі — сведчанне прызнання высокага прафесіяналізму і выканальніцкага майстэрства таленавітых землякоў.
Подробности переговоров и закрытых встреч Лукашенко с бизнес-кругами Китая
2 сентября 2025
Общество
Футбол. Первая лига. ФК “Орша” — ФК “Осиповичи” — 2:2
2 сентября 2025
Общество
5 сентября Комитет госконтроля Могилёвской области проведет горячую линию
2 сентября 2025
Общество
На палетках — чысціня. У Асіповіцкім раёне завершана ўборка зерневых
2 сентября 2025
Общество
Как государство помогает выпускникам со свободным дипломом. Разъясняет главный специалист отдела труда и занятости населения управления по труду, занятости и соцзащите Осиповичского райисполкома