ГранIт мастацкай навукі №48

— Дзе
моладзь? Мы і так ужо спазняемся!

— Яны, як
заўсёды, нешта дамалёўваюць у самую апошнюю хвіліну!

31 мая перад выпускным вечарам у школе мастацкіх
рамёстваў адчувалася хваляванне…

Урачыстае мерапрыемства пачалося ў выставачнай
зале, дзе сабралася 8 выпускнікоў, бацькі і вы-кладчыкі школы. Гасцей чакаў
прыемны сюрпрыз — знаёмства з асіповіцкім мас-таком-аматарам Васілём Шубко.

— Адукацыя, якую вы атрымалі тут, мае вялікае
значэнне. Я збіраў гэтыя веды па крупінках на працягу многіх гадоў, пастаянна
звяртаўся за парадамі да прафесіяналаў. Спачатку займаўся класічным жыва-пісам.
Пазней, калі адчуў упэўненасць, стаў эксперыментаваць, маляваць нешта
суб’ектыўнае, — адзначыў Васіль Рыгоравіч.

Ён таксама выступіў у ролі добрага экскурсавода
і падрабязна распавёў пра кожную з карцін, якія вісяць у выставачнай зале.
Цікава было даведацца, што некаторыя з іх ствараліся па музычным прынцыпе
“рыба”: спачатку ўзнікала назва, пад якую пасля пісаўся твор.

Граніт мастацкай навукі, можа, больш прывабны
знешне і “смачнейшы”, але не менш цвёрды, чым астатнія. Першыя крокі
будучым выпускнікам дапамагаў рабіць настаўнік Юрый Туркін, які зараз не працуе
ў школе, але прыйшоў на ўручэнне пасведчанняў. Сваю прамову ён пачаў з
жартаўлівага пытання: як трэба правільна трымаць аловак? Узгадаліся і першыя
няўдалыя керамічныя працы, якія дзеці не хацелі разбіваць і хавалі ў
“патайніках”. Юрый Віктаравіч пажадаў моладзі, каб яе навучанне не скончылася
за сценамі школы.

Дыпломныя работы вучняў (кераміку, жывапіс і
графіку) прадставіў Дзмітрый Паляшчук, які працаваў з класам апошні год.        

Ад імя ўсіх выпускнікоў да настаўнікаў
звярнулася Хрысціна Валасевіч:

— Вялікі дзякуй за тое, чаму навучылі, за
вялікую цярплівасць. Не заўсёды нашы паводзіны былі ўзорнымі. Зато ваша
майстэрства заўжды было для нас стымулам развівацца далей. Хацелася навучыцца
ляпіць з гліны таксама прыгожа і акуратна.

Многія прымаюць вас за родных братоў, з-за
аднолькавага імя па бацьку і бародаў. Так было і з намі напачатку. Таму мы
падрыхтавалі для вас такі падарунак — ваш сумесны партрэт у адной асобе.
Менавіта яго мы і дамалёўвалі перад пачаткам урачыстасці…

Пасля перайшлі да ўручэння пасведчанняў аб
заканчэнні школы і працяглага чаяпіцця з цікавымі размовамі пра выбар будучай
прафесіі і лёсы знакамітых мастакоў.

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Футбол. Первая лига. ФК “ЮниИксЛабс” — ФК “Осиповичи” — 5:2

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Никто с работы не снимал”. Лукашенко об экс-руководителе Нацбанка Каллауре

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о росте ЗВР: неправильно просто сидеть на “кубышке”, деньги должны работать

9 сентября 2025
Читать новость
Власть

Справедливость, а не стремление к наживе. Лукашенко обозначил приоритеты для банков

9 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем