На мінулых выхадных на Магілёўшчыне прайшоў ХI Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”. У Клімавічы з’ехалася мноства ўдзельнікаў і гасцей з 14 краін і ўсёй Беларусі. Па добрай традыцыі на гэтым свяце талентаў прысутнічалі прадстаўнікі і нашага раёна.
Увечары 26 мая на плошчы Вялікага Кастрычніка свае забаўляльныя праграмы прэзентавалі лепшыя дыскаклубы вобласці: горацкі, мсціслаўскі і асіповіцкі — “ММ-dance”, які дзейнічае пры цэнтралізаванай клубнай сістэме. Нашы вядучыя Вольга Салаўёва і Кацярына Пестава адзіныя вялі праграму адразу на дзвюх мовах — рускай і англійскай. Што было вельмі да месца, паколькі на фэсце прысутнічалі румыны і кітайцы. Пасля заканчэння часу, адведзенага для “ММ-dance”, публіка была ў выдатным настроі і не хацела разыходзіцца, таму дыджэй Аляксей Маслаў парадаваў слухачоў некалькімі ўласнымі кампазіцыямі.
У суботу адбываліся конкурсныя праслухоўванні. Наш ансамбль “Вясёлка” са школы мастацтваў № 2 атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Народныя спевы”.
У той жа дзень у гарадскім парку працавалі выставачныя падворкі, якія прэзентавалі кожны раён Магілёўшчыны. Асіповіцкую “візітку” падрыхтавалі работнікі раённага Цэнтра народных рамёстваў. Метадыстка Аляксандра Рыбак разам з вучаніцай Ксеніяй Раманчук праводзілі майстар-класы па ткацтву. Песнямі і танцамі забаўлялі клімаўчан і гасцей горада ансамблі “Вясёлка” і “Крынічка” (школа мастацтваў № 1).
Экспертная камісія, куды ўваходзілі міністр культуры Павел Латушка і начальнік абласнога ўпраўлення культуры Анатоль Сінкавец, узнагародзіла землякоў спецыяльным прызам за арыгінальную фальклорную прэзентацыю падворка.
“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х
10 сентября 2025
Культура
Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»
10 сентября 2025
Общество
Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений
10 сентября 2025
Общество
Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня
10 сентября 2025
Общество
Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября