“Дзівакі” пакарылі Паставы №58

Асіповіцкая зямля талентамі багата. У чарговы
раз пацвердзіў гэту аксіёму народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі”
раённага Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Алы Пінчук, які прадстаўляў
Магілёўскую вобласць на XIV Міжнародным фестывалі народнай музыкі “Звіняць
цымбалы і гармонік”.

Гэты фестываль, які нарадзіўся ў 1989 годзе ў
Віцебску, па праву заняў сваё годнае месца ў музычнай культуры Беларусі.
Менавіта ён спрыяў “фальклорнаму рэнесансу”, зрабіўся той магутнай сілай, якая
кансалідавала аўтэнтычных музыкаў, сама-дзейных і прафесійных выканаўцаў.

З 1992 года фестываль трывала “прапісаўся” ў Паставах,
якія даўно прынята лічыць “сталіцай” Паазер’я — цудоўнага краю. У гэтым годзе
ён праводзіўся ўжо ў 21 раз, у чатырнаццаты — са статусам міжнароднага. У ліку
ўдзельнікаў — аматарскія ансамблі народнай музыкі, інструментальныя групы,
фальклорныя калектывы, індывідуальныя выканаўцы з Мінска і ўсіх абласцей
краіны, замежныя госці з Iзраіля, Кітая, Малдовы, Латвіі, Літвы, Польшчы,
Казахстана, Чэхіі, Расіі, Украіны. Выкананыя музычныя творы прадстаўлялі
практычна ўсе напрамкі інструментальнага фальклору.

Удалае спалучэнне ў адной праграме лепшых
аматарскіх калектываў і вядучых прафесійных музыкантаў надало фестывалю не
толькі высокі творчы і выканальніцкі ўзровень, але і магчымасць рознабакова
прадставіць сучаснае музычнае мастацтва.

Пастаўчан і гасцей фес-тывалю парадавалі сваімі
выступленнямі Нацыянальныя акадэмічныя народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя I.Жыновіча
і народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча, Беларускі дзяржаўны
харэа-графічны ансамбль “Харошкі”, ансамбль салістаў “Класік-Авангард” і
другія.

Вынік нашых выканаўцаў прыемны — Дыплом III
ступені, які на фоне такіх прадстаўнічых калектываў выглядае вельмі ўнушальна.

Iна ЗаскевIч.

 

Последние новости

Общество

Общий стаж работы семьи Тарновских-Ремень в Осиповичском районе газоснабжения филиала “Бобруйское производственное управление” РУП ”Могилёвоблгаз” — 62 года

7 сентября 2025
Читать новость
Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем