“Добры вечар! Шчодры вечар!” — традыцыйнае свята “Шчадроўкі-2013” у нядзелю зноў завітала ў Ліпень (Асіповіцкі раён)

Галоўная дзея раённага свята народных традыцый разгарнулася на сцэне мясцовага Дома культуры, якая была стылізавана пад сялянскі пакой, дзе сабраліся дзяўчаты, каб здзейсніць адну з самых асноўных забаў шчодрага вечара — паваражыць на
суджанага. Падчас захапляючых заняткаў да іх завітала багата «гасцей з розных валасцей” — шчодры ж
вечар! Пашчадраваць—пакалядаваць заходзілі такія мастацкія калектывы, як «Чыстыя крыніцы”, «Вечарынка”, «Вязанка” з Вязаўніцкага, Ялізаўскага, Вяззеўскага Дамоў культуры, а таксама гурт з Краснага. Госці спявалі песні, танчылі, сыпалі жартамі, ствараючы ў гледачоў цудоўны настрой. Апошнія ў падзяку за гэта дзякавалі артыстаў шчырымі апладысментамі ды ўсмешкамі.

Напрыканцы са словамі віншавання з Новым годам і Калядамі звярнулася да сяльчан старшыня мясцовага сельскага Савета дэпутатаў Надзея Цяхнюк. Да яе далучылася і загадчык аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук, якая выказала падзяку ўдзельнікам тэатралізаванага дзейства за
выканаўчае майстэрства і захаванне беларускіх народных традыцый і ўзнагародзіла кожны калектыў граматай.


Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем