Быць на зямлі чалавекам №20

Зоя Сцепанян працуе ў дзіцячай школе мастацтваў
№ 1 выкладчыцай па класе “скрыпка”. Акрамя таго, ужо некалькі гадоў
загадвае скрыпічным аддзяленнем установы. За гады работы праз яе рукі прайшоў
не адзін дзясятак навучэнцаў, якім Зоя Аляксандраўна дапамагала асвойваць,
бадай, самы цудоўны музычны інструмент. І для кожнага з іх яна старалася
падабраць той самы ключык, якім адчыняюцца дзверы ў іх асабісты свет.

— А інакш і немагчыма, — лічыць Сцепанян. —
Вельмі важна на пачатку навучання пабудаваць заняткі так, каб яны праходзілі ў
абстаноўцы, прыбліжанай да дамашняй. Калі вучань зразумее, што яго любяць і ў
любы момант гатовы прыйсці на дапамогу, то будзе старанна выконваць усе
практыкаванні і ўрэшце справіцца з любым заданнем, якім бы складаным яно ні
было. Зразумела, не ўсе навучэнцы становяцца музыкамі, ды, напэўна, не гэта
галоўнае. У сценах школы яны вучацца дабрыні, чалавечнасці і ўменню ствараць
вакол сябе прыгожае. Можа, гэтыя якасці і не надта папулярныя зараз сярод
некаторых падлеткаў, але ў нашым грамадстве цэняцца не менш высока, чым раней.
Усе мае былыя вучні, на шчасце, выраслі сапраўд-нымі людзьмі. Яны добра
разумеюць, што дасягнуць вынікаў можна толькі дзякуючы настойлівасці і вялікай
працаздольнасці.

Менавіта гэтыя якасці дапамаглі калісьці
вясковай дзяўчыне знайсці справу па душы. З дзяцінства ёй падабалася музыка, а
яшчэ вельмі хацелася асвоіць які-небудзь інструмент. Вось і паступіла ў
музычную школу, якая знаходзілася ў Асіповічах. Дабірацца ў горад трэба было
пры любых умовах, але дзяўчына не спасавала і ўдала скончыла
“музыкалку”. Затым адвучылася ў Лідскім музычным вучылішчы, што дало
магчымасць стаць студэнткай кансерваторыі. На жаль, абставіны склаліся так, што
атрымаць дыплом аб вышэйшай адукацыі ёй не давялося. Некалькі гадоў адпрацавала
па спецыяльнасці на Смаргоншчыне, а ў сярэдзіне васьмідзясятых вярнулася на
радзіму. Пазнаёмілася з прыгожым маладым чалавекам, які нёс службу ў адной з
нашых вайсковых часцей. Неўзабаве той прапанаваў дзяўчыне руку і сэрца, і
закаханая пара пабралася шлюбам.

Муж быў з Ерэвана, для пражывання абралі гэты
цудоўны горад. Там нарадзіліся два сыны, Давід і Цігран, але гадаваліся хлопцы
ўжо ў Беларусі, куды сям’я прыехала ў 1992 годзе: знаходзіцца на радзіме мужа
стала вельмі небяспечна ў сувязі з вядомымі Карабахскімі падзеямі. Зараз аб
гэтым успамінаецца без слёз, а тады было вельмі балюча. Пачатак 90-х гадоў быў
складаным і для Беларусі, але дастаткова спакойным.

Зоя Аляксандраўна, дзякуючы падтрымцы былых
сяброў, уладкавалася на любімую работу, дзяцей дапамагалі выхоўваць яе бацькі.
Тагачасны калгас “Усход”, куды пайшоў працаваць муж, выдзеліў ім кватэру ў
Ліпені. Жыццё па-ступова набірала па-трэбны рытм.

— Дзякуючы цярплівасці і ўсё той жа
настойлівасці, многія праблемы вырашаліся станоўча, — падкрэслівае яна. — Гэтыя
якасці прывіваліся і сынам. Яны ўжо атрымалі вышэйшую адукацыю. Старэйшы Давід
працуе ўрачом-хірургам у мясцовай паліклі-ніцы, а Цігран настаўнічае на
Міншчыне.

Непрыкметна прабеглі гады. Зусім нядаўна
Сцепанян у асяроддзі родных, калег і былых вучняў адзначыла 55-гадовы юбілей. З
рук дырэктара школы Святланы Міхайлаўны Цвірко атрымала Ганаровую грамату
ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама — за шматгадовую працу і поспехі
ў навучанні падрастаючага пакалення. Але не гэта галоўнае. Зоя Аляксандраўна
была шчаслівая ад таго, што павіншаваць яе прыйшлі самыя блізкія людзі, якія
адрасавалі шмат цёплых, шчырых, сардэчных слоў. Хай жа і надалей вочы гэтай
сціплай і абаяльнай жанчыны свецяцца дабром, а сэрца поўніцца цяплом!

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем