Бенефiс без дыеты

У прыўзнятым эмацыянальным стане разыходзіліся з
РЦК 4 мая аматары паэзіі з творчай вечарыны асіповіцкага паэта Анатоля
Тамашэўскага. Ды і хіба мог быць іншым настрой, калі пераважная большасць
твораў гэтага аўтара гумарыстычная, добра «прыпраўленая” вострым слоўцам ды
трапнымі высновамі? Хто хоча ў гэтым пераканацца асабіста, варта пазнаёміцца з
убачыўшым летась свет зборнікам «Жонка на дыеце”, які, прынамсі, і быў асноўнай
нагодай для правядзення літаратурнай сустрэчы.

У сваім прывітальным слове старшыня райсавета
дэпутатаў Аляксандр Пузік падкрэсліў, што мала знойдзецца лю-дзей, якія б
унеслі такі адчувальны ўклад у культурнае жыццё нашага раёна. З гэтым вывадам
адназначна пагадзілася і начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына
Раманчук, якая ўзгадала, што на Асіповіччыне толькі Анатоль Тамашэўскі мае
званне Заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь. А атрымаў такі «чын”
ён, дарэчы, яшчэ ў 1992 годзе.

Літаратурныя творы знакамітага асіпаўчаніна
цікавыя сваёй блізкасцю да жыцця, з яго шматграннасцю і непаўторнасцю. Яшчэ
адна асаблівасць вершаў Тамашэўскага — іх можна не толькі дэкламаваць, але
спяваць і нават інсцэніраваць. Гэтая акалічнасць і дазволіла ўключыць у
праграму бенефісу самыя разнастайныя нумары. Нямала мілагучных песень прагучала
ў выкананні народнага цымбальнага аркестра і хору ветэранаў, сярод якіх былі і
«Ах, Марыя”, і «Дзень добры, Асіповічы мае”. Народны фальклорны ансамбль
«Вечарынка” Ялізаўскага Дома культуры мае ў сваім рэпертуары «Па-над рэчкай
туманы”, «Ой, кума!” і многія іншыя. З захапленнем гледачы ўспрымалі
выступленне народнага тэатра РЦК «На-дзея”, які паказаў яркія гумарыстычныя
мініяцюры.

Мяркуючы па жывой рэакцыі залы, творы
Тамашэўскага захапляюць людзей рознага ўзросту: і моладзь, і тых, хто мае за
плячыма ўжо салідны жыццёвы вопыт.

Тэматыка? Яна шмат-гранная. Паэта цікавяць
розныя людскія ўзаемаадносіны: суседскія, мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей,
начальнікаў і падначаленых. Нямала ў яго знойдзецца і радкоў, прысвечаных
роднаму краю, у тым ліку менавіта нашым Асіповічам.

Што ў планах паэта? Зараз, калі Анатоль
Уладзіміравіч выйшаў на заслужаны адпачынак, у яго з’явілася магчымасць
аддаваць творчасці столькі ўвагі, колькі душа жадае. Апошнім часам з-пад яго
няўрымслівага пяра вый-шла нямала вершаў — як кажа, на паўкніжкі ўжо
на-збіраецца.

Для яго гэты вечар быў не проста цікавым з-за
ўдала складзенага сцэнарыя, але і вельмі хвалюючым. У зале не было свабодных
месцаў, прыйшлі самыя блізкія людзі: жонка і дзве дачкі са сваімі сем’ямі,
сябры, калегі і многія тыя, з кім лёс вёў Анатоля Уладзіміравіча па адной
сцежцы. А колькі іх было за жыццё, гэтых сцежак!

Няхай жа наканаванае «цыганкамі” з калектыву
«Анахата” клуба чыгуначнікаў спраўдзіцца, і напера-дзе нас чакае яшчэ многа
сустрэч з новымі зборнікамі асіповіцкага паэта!

 

«Самае-самае” пра творчае жыццё Анатоля Тамашэўскага

Самае першае спатканне са сцэнай у хлопчыка было
ў 4 класе.

Самы першы самастойны твор «Ветэранам працы” быў
надрукаваны ў круглянскай раённай газеце. Юнаму паэту тады споўнілася 14 гадоў.

Самы любімы верш Анатоля Уладзіміравіча —
«Прызнанне”. Ён прысвечаны бацькоўскай зямлі.

Самая першая песня, якая была напісана сумесна з
асіповіцкім кампазітарам Віктарам Шышкаўцом, — «Асіпаўчаначка”. Усяго ж
«лірычна-музычны” дуэт стварыў каля паўсотні цудоўных твораў. Сама часта з іх
выконваецца песня «Па-над рэчкай туманы”.

Самы любімы паэт Тамашэўскага — Ніл Гілевіч.

Самы вялікі вершаваны твор, які давялося
вывучыць Анатолю на памяць — урывак з паэмы Ягора Ісаева «Суд памяці”:
дэкламацыя займала паўгадзіны, і было гэтае выступленне ў час службы ў арміі.

Сама часта субяседнікі просяць яго пачытаць верш
«Чаго варты нашы грошы?”

Самы «хадавы” журналісцкі псеўданім Тамашэўскага
— А.Друцкі. Гэта звязана з месцам нараджэння паэта — ён з’явіўся на свет у
Круглянскім раёне, дзе нясе свае воды ціхаплынная Друць.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем