Беларускую мову — на дыскатэку! №30

Напрыканцы сакавіка ў Вяззеўскім
СДК у другі раз прайшоў семінар-практыкум школы дыскатэчных вядучых. Да нас
завіталі магілёўскія каардынатары праекта і прадстаўнікі дыскаклубаў з 5 раёнаў
вобласці. Мерапрыемствы такога кшталту звычайна спалучаюць у сабе сур’ёзную
тэарэтычную і забаўляльную практычную часткі.

Семінар адкрыла вядучы
метадыст аблметадцэнтра Святлана Сарока:

— Школы вядучых арганізаваны
толькі ў нашай і Мінскай абласцях. Мэта гэтага праекта — сабраць разам і
пазнаёміць дыскатэчнікаў з розных рэгіёнаў, паспрыяць абмену вопытам між імі і
падрыхтаваць супольны праект, які б змог здзівіць краіну. З усіх трох зон, на
якія падзелена вобласць, нас больш за ўсё ўразілі заняткі менавіта ў
асіповіцкай.

Сёлета Магілёўшчына зноў
прымае рэспубліканскі семінар па арганізацыі дыскатэк. Летась мы занялі на ім ІІ
месца за беларускамоўную шоу-праграму, цяпер вырашылі рабіць стаўку на такі ж
фармат. Варта грунтоўна падрыхтавацца да семінара: прагледзець творчыя праекты
ўсіх удзельнікаў школы вядучых і адабраць лепшае для зборнай, якая будзе
прадстаўляць вобласць.

Змястоўнай і жывой была
лекцыя на тэму «Драматургія і рэжысура дыскапраграм”. Жанчына актыўна
кантактавала з публікай і давала многа практычных парад.

На мінулым семінары
ўдзельнікі атрымалі цікавае хатняе заданне: падрыхтаваць беларускамоўную шоу-праграму.
І яны някепска справіліся з пастаўленай задачай. Пасля прэзентацыі 6 творчых
праектаў усім стала зразумела: на дыскатэцы можна не толькі смела
выкарыстоўваць родную мову, але і цікава абыграць нашы нацыянальныя адметнасці.
Пацвярджэнняў таму было нямала. Можна, як бабруйчане і быхаўчане, праводзіць
вясёлыя конкурсы народных прыпевак і танцаў. Альбо спяваць у эстраднай манеры
народныя песні, як гэта рабілі дзяўчаты з вяззеў-скага гурта «Нон-стоп”. Ці, па
прыкладу клічаўцаў, чытаць беларускамоўны рэп у вышыванках і спалучаць у
падтанцоўцы брэйк-данс і народную харэаграфію.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем