Бабуля з тытулам «супер» (№ 24)

 

15 cакавіка ў клубе «Чырвоны кастрычнік” прайшла
конкурсная праграма «Супер-бабуля-2010”, у якой прынялі ўдзел 5 энергічных і
творчых пенсіянерак-чыгуначніц. Падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства заняла
больш за месяц, само яно цягнулася 2 гадзіны, і нават журы да апошняга моманту
не ведала імя пераможцы.

Конкурс пачаўся са знаёмства з удзельніцамі. Яны
павінны былі распавесці не толькі пра сябе, але і пра сваіх нашчадкаў.

Самай
«багатай” аказалася Марыя Фамінічна Раманюк: мае 8 унукаў і 1 праўнучку! Як
аказалася, усе бабулі вядуць актыўны лад жыцця: займаюцца спортам і
рукадзеллем, любяць спяваць і адпачываць у добрай кампаніі. Адна з іх вельмі
трапна заўважыла на гэты конт: «Жанчынам у любым узросце патрэбна разрадка!”

Потым бабулі спаборнічалі ў расказванні казак. Са
сцэны прагучалі не толькі рускія фальклорныя творы, але і постмадэрновая «Курка
Раба папуры”, якую напісала ў вершаванай форме Таццяна Аляксандраўна Рыдкіна.
Сюжэт вядомай казкі яна асучасніла: дзед з бабкай хацелі амаладзіцца і пайсці
на дыскатэку, Раба раіла сваім гаспадарам аднесці залатую яечную шкарлупіну ў
банк і г.д.

Для «Супер-бабулі” ўсе ўдзельніцы таксама
падрыхтавалі эксклюзіўныя ўборы. Зінаіда Іванаўна Ганчаронак і Лілія Пятроўна
Сярко самі пашылі сукенкі. Кожная з жанчын паказала свой касцюм і
прадэфіліравала ў ім перад публікай.

Апошні конкурс — вакальнае майстэрства. Амаль усе ўдзельніцы
выканалі музычныя творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, а Марыя Раманюк
праспявала рамантычную песню «Шёл со службы казак молодой”.

Пасля падвядзення вынікаў аказалася, што Таццяна
Рыдкіна і Зінаіда Ганчаронак набралі аднолькавую колькасць балаў, таму журы
даверыла абраць пераможцу гледачам. Па гучнасці апладысментаў і крыкаў і без
шумамера было зразумела, што «Супер-бабуляй-2010” стала Таццяна Аляксандраўна
Рыдкіна. Ад Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі і
прафкамаў арганізацый Асіповіцкага вузла канкурсанткам былі ўручаны падарункі і
кветкі.

Вольга ЖАРНАСЕК.

Последние новости

Общество

Масленица-2026: народные приметы и поверья на неделю с 16 по 22 февраля

16 февраля 2026
Читать новость
Благоустройство

«Работы не пачаты край!»: трактарыст Аляксандр Скала аб тым, як змяняюцца яго задачы па сезонах

16 февраля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларуси и России нельзя потерять единое Отечество от Бреста до Владивостока

16 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

Осторожно — переезд!

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Как в ОАО «ВязовницаАгро» поддерживают коллективный дух: от автопробегов до «Властелина села»

16 февраля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики предупреждают: на неделе в Беларуси похолодает до -17

16 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем