Асіповіцкі мастак №68

Імклівая рэчка, магутны дуб, палымяны захад…
Здаецца, што вось-вось вада пальецца праз апраўленне і трапіць у пакой…

Карціны Анатоля Калугіна здзіўляюць сваёй
дынамічнасцю, а палітра фарбаў падабрана так удала, што малюнак лёгка можна
зблытаць з фотаздымкам. У чым сакрэт такой надзвычайнай “рухомасці”?
Несумненна, у адданасці свайму любімаму занятку. Перад тым, як сесці за
мальберт, аўтар яшчэ пэўны час “выношвае” ў думках працэс працы.

Анатоль малюе ўсё больш пейзажы з возерам або
рэчкай на пярэднім плане. Адлюстраваць ваду на палатне здолее далёка не кожны
мастак, таму Калугіна ў гэтай справе можна назваць сапраўдным віртуозам. Тонкім
пэндзлем майстар ювелірна размяркоў-вае акрылавыя фарбы для таго, каб падарыць
кожнай травінцы, галінцы ды пясчынцы як мага больш натуральнасці.

Творы Анатоля можна ўбачыць у адзіным экзэмпляры
— не жадае ён быць у ліку тых капіршчыкаў, якія “штампуюць” на продаж адны і
тыя ж карціны. Хаця і быў у практыцы выпадак, калі зімовая прырода спадабалася
двум знаёмым настолькі, што прыйшлося зрабіць копію.

За пяць гадоў Калугін намаляваў 71 карціну, 19 з
якіх вісяць у цэнтральным банку, а 10 — дома. Усе астатнія падораныя або
праданыя. Тыя, хто ведае са-праўдную цану сапраўднага мастацтва, купляюць у яго
адразу некалькі работ.

Асіповіцкі мастак кіруе гуртком спартыўнага
арыентавання, а, значыць аргані-зоўвае паходы. Прычым, ён з асаблівай
адказнасцю адносіцца да выбару маршруту, бо ведае, як важна паказваць моладзі
ўсю прыгажосць краявідаў, фарміруючы пры гэтым эстэтычны густ маладога
пакалення. А пасля ўбачанае Анатоль часцяком яшчэ адлюструе і на палатне…

Тамара ГОРЛАЧ.

Последние новости

Общество

Константин Джулай проработал в автошколе более 20 лет

6 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

Погода этого лета была довольно благоприятной для зеленого убранства города

6 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 6 сентября для всех знаков зодиака

6 сентября 2025
Читать новость
Власть

“Прозрачные правила игры”. Лукашенко поручил определить механизмы контроля в сфере криптовалют

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Журналистское расследование. Черви в горчице или тараканы в голове? Об острой приправе, фейках и элементарной порядочности

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с заместителем председателя Осиповичского райисполкома

5 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем