Асіповіччына: усе “колеры” народнай творчасці

Фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры”,
які прайшоў 19 мая ў гарадскім парку, у
чарговы раз даказаў: народная творчасць — гэта не толькі даніна гісторыі і
традыцыям, але і захапленне шматлікіх людзей, песні, танцы і музыка, якія здольны па-добраму здзівіць і парадаваць слухачоў.

2012 год стаў для “Веснавых колераў” юбілейным:
ужо дваццаты раз фестываль дэманструе шырокай публіцы творчы патэнцыял
разнастайных калектываў з усяго раёна. І не толькі нашага: на гэты раз паказаць
уласнае майстэрства прыехалі гурты і майстры з Бабруйска, Клічава, Глуска і
Старых Дарог.

Сумаваць не прыходзілася: “Асіповіцкі кірмаш” і
“Горад майстроў” з самай раніцы пачалі радаваць наведвальнікаў свята.
Пачаставацца беларускімі прысмакамі на “падворках” вясковых клубных устаноў,
набыць вырабы мясцовых майстроў ганчарнай, ткацкай і іншай справы, паглядзець
шматлікія карціны нашых мастакоў — выбар у гасцей свята быў шырокі. Не забыліся
арганізатары і пра маленькіх наведвальнікаў, для якіх працавала некалькі атракцыёнаў.

Крыху пазней пачаліся конкурсныя выступленні
ўдзельнікаў фестывалю. Больш за 90 музычных, танцавальных, інструментальных
калектываў, выканаўцаў і майстроў з Асіповіч-чыны і іншых куткоў вобласці
раскрылі гледачам усё ха-раство народнай і эстраднай творчасці. Песні павольныя
і хуткія, з танцамі і без, на розны лад, матыў і густ гучалі ў суботні дзень са
сцэны на працягу больш пяці гадзін. Паралельна ладзіўся канцэрт на пляцоўцы
каля рэстарана “Пралеска” — там можна было пачуць выступленні інструментальных
калектываў, а аматары тэатральнага мастацтва маглі ўбачыць прадстаўленні
асіповіцкіх акцёраў на тэатральнай пляцоўцы.

Аўтарытэтнае журы вы-значыла лепшых выканаўцаў,
танцораў, акцёраў і майстроў, якія атрымалі дыпломы і падарункі. “Веснавыя
колеры” ўрачыста закрылі, але ўражанні ад свята беларускай творчасці і культуры
надоўга застануцца ў памяці гасцей фестывалю. Як мі-німум — да наступнага года.

Пасля ж узнагароджання святочная праграма
доўжылася да самага вечара.

Таццяна ГАНЧАРОНАК.

Последние новости

Общество

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

13 августа 2025
Читать новость
Общество

КГК Могилевской области 18 августа проведет «горячую линию» по вопросу готовности учреждений образования к новому 2025/2026 учебному году

13 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах начинается формирование велоинфраструктуры

13 августа 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах

13 августа 2025
Читать новость
Общество

Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Асіповіцкім раёне атрымала Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

13 августа 2025
Читать новость
Благоустройство

На стадионе “Локомотив” в Осиповичах ведутся работы по модернизации и благоустройству

13 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем