Асіповіччына: свята на “выдатна”

Мінулая ўборачная не адзін раз выпрабоўвала хлебаробаў на трываласць,з гэтых слоў пачаў сваё святочнае віншаванне старшыня СВККалгас “Каўгарскі” Фёдар Варабей. Але ў чарговы раз нашы працаўнікі даказалі, што яны могуць рабіць зладжана і адказна. 2012 год выдаўся больш ураджайным, чым папярэдні. І тым не менш у нас яшчэ ёсць рэзервы для павелічэння намалоту…

Кіраўніцтва гаспадаркі, камбайнерскія экіпажы, вадзіцелі, трактарысты і ўсе, чыя праца ўлівалася ў сёлетні шчодры калгасны каравай, сабраліся ў мінулую суботу на плошчы каля праўлення калгаса ў Каўгарах. Заслужаныя ўзнагароды, падарункі і прэміі ўручылі землякам старшыня гаспадаркі і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Святлана Міхадзюк. Асобыя ўшанаванні атрымалі героі жнівабраты Мікалай і Віктар Пухоўскія, Сяргей Брыль. Са словамі ўдзячнасці за іх цяжкую, але такую неабходную працу звярнулася да прысутных аграрыяў старшыня сельвыканкама Антаніна Сцяпанава. Шмат гучала для вяскоўцаў віншаванняў, вершаў і песень, у іх гонар далі канцэрт землякіўдзельнікі народнага ансамбля песні і музыкіВяселле” і калектыў эстраднай песніЛіпеньскія зоры” Ліпенскага СДК, выхаванцы Дараганаўскай музычнай школы.

 У той дзень усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у спартыўных баталіях, прадэманстраваць сваё творчае майстэрства, падрыхтаваўшы дэкаратыўны выраб з гародніны альбо кветак, а каўгарскія гаспадыні мелі магчымасць праявіць свой талент у прыгатаванні самаробнага напою.

Словы ўшанавання
былі адрасаваны і мала
дым сем’ям, якія на працягу апошніх трох гадоў абаранялі гонар гаспадаркі, сельсавета і   Асіповіччыны на фестываліУладар сяла” ў раёне і вобласці.

Адзначаны лепшыя вясковыя сядзібы, гаспадары каторых разам з букетам кветак атрымалі з рук старшыні Дараганаўскага сельвыканкама Падзячныя лісты.

Завяршылася мерапрыемства святочнай дыскатэкай, якая працягнулася далёка за поўнач.

І сёння можам канстатаваць: “Дажынкі-2012” у Каўгарах прайшлі навыдатна”. Такое меркаванне мелі ўсе, з кім выпала паразмаўляць у той сонечны восеньскі дзень на
вясковым свяце.

Марыя РабIнIна.

Последние новости

Общество

Несовершеннолетние правонарушители на объектах железнодорожного транспорта. Вриод начальника Осиповичского РОВД поделился подробностями и напомнил о правилах безопасности

7 августа 2025
Читать новость
Культура

Афиша кинотеатра «Родина» в Осиповичах. Что посмотреть на неделе?

7 августа 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 7 августа для всех знаков зодиака

7 августа 2025
Читать новость
Спорт и туризм

В Осиповичах почти десятилетие действует секция таеквон-до

6 августа 2025
Читать новость
Здравоохранение

Как получить бесплатную или частично оплачиваемую за счет бюджета путевку в санаторий? Спросили у специалиста представительства МОУ Республиканского центра по оздоровлению и санаторно-курортному лечению по Осиповичскому району

6 августа 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси скорректировали правила дорожного движения. Рассказали, что изменится с 1 сентября

6 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем