Асіпаўчане зноў у ліку лепшых
Плённым для гурта «Крышталь” з маладзёжна—падлеткавага цэнтра «Равеснік” аказаўся ўдзел у міжнародным фестывалі—конкурсе музычна—мастацкай творчасці «Славянскія сустрэчы”, які нядаўна прайшоў у беларускай сталіцы:
юныя асіпаўчанкі вярнуліся з Дыпломам I ступені ў намінацыі «эстрадны ансамбль” (12-14 гадоў).
Удзельнікаў у гэтым яркім мерапрыемстве было шмат: салістаў, ансамбляў, танцораў. I прыехалі
яны як з розных куточкаў нашай краіны, так і з Расійскай Федэрацыі, Татарстана, Малдовы.
Як расказала кіраўнік гурта Аксана Мысюціна, прыемным момантам для «Крышталя” стала ганаровая прапанова журы завяршыць гала—канцэрт песняй «Беларусь”, што дзяўчынкі з задавальненнем і зрабілі.
