Ад Масквы да Брэста №5

З 10 па 12 студзеня ў Брэсце прайшла пятая
Міжнародная калядная сустрэча-фестываль дзіцяча-юнацкай творчасці “Мы
разам”. Узгаданае мерапрыемства аб’ядноўвае дзяцей і моладзь з розных
куткоў былога Савецкага Саюза, якія праяўляюць свае здольнасці ў мастацкім
напрамку. На гэты раз туды з’ехаліся калектывы з Масквы, Санкт-Пецярбурга,
Мурманска, Анапы, Ямала-Нянецкай акругі і г.д. Усяго ў канцэртнай праграме
прынялі ўдзел 43 танцавальныя і 6 тэатральных калектываў і
37 салістаў-вакалістаў.

Сцэнічнае хваляванне, атмасфера сапраўднага спаборніцтва,
апладысменты глядзельнай залы — адчуць усё гэта вельмі важна для пачынаючых
артыстаў. А яшчэ — магчымасць павысіць выканаўчы ўзровень, пачуць выступленні
сваіх равеснікаў з розных гарадоў не толькі роднай Беларусі, але і з блізкага
замежжа. Упершыню ў фестывалі прымалі ўдзел і юныя асіпаўчане: навучэнцы
дзіцячай школы мас-тацтваў № 1 — разам са сваімі выкладчыкамі Людмілай Богук і
Марыяй Шабуневіч, а таксама выхаванка МПЦ “Равеснік” Анастасія Шылец — з
музычным кіраўніком Аксанай Мысюцінай.

Людміла Міхайлаўна парадавалася за сваіх юных
артыстаў-тэатралаў Дар’ю Еўдакімовіч, Валерыю Чыгілейчык, Кацярыну Чорную,
Хрысціну Гарадзецкую, Таццяну Спіней, Мікалая Хлуса, якія цудоўна справіліся з
ролямі падчас пастаноўкі казкі “Тры парасяці”. Марыя Яра-славаўна разам з
выхаванцамі Аняй Бандарэнка, Ільёй Яфімавым, Оляй Чарнаморавай, Лалітай
Мікалайчык, Аняй Васільевай, Уладам Вікторчыкам, Алегам Юнчыцам, Максімам
Марусам, Уладам Барышнікавым, Косцем Стрэльскім, Ягорам Германам і Дзмітрыем
Шчарбаковым на суд журы вынеслі свае віртуозныя танцы. Як вынік, абодва
калектывы атрымалі Дыпломы I і II ступеней адпаведна.

Не абмінуў поспех і Нас-цю Шылец, якая была
лепшай у намінацыі “эстрадны вакал” (сярэдняя група).

— Аб фестывалі даведаліся праз інтэрнэт, —
гаворыць дырэктар ДШМ № 1 Святлана Цвірко, якая была кіраўніком групы, — і
вырашылі абавязкова прыняць удзел. Нам ёсць што паказаць, прафесійнае
майстэрства мастацкіх калектываў даволі высокае — неадна-разова вярталіся з
абласных і рэспубліканскіх конкурсаў з Дыпломамі высокай вартасці. Адпраўляючы
заяўку на конкурс, спадзяваліся на перамогу і вельмі хваляваліся: ці атрымаецца
так, як трэба. І якія былі шчаслівыя, калі занялі вышэйшыя прыступкі ў сваіх
намінацыях! Але самае галоўнае, выкладчыкі змаглі абмяняцца вопытам з калегамі,
дзеці атрымалі цудоўную магчымасць зносін. А ўсе разам яшчэ раз пераканаліся,
што дружба паміж народамі не мае межаў!

Акрамя конкурсу, удзель-нікі мерапрыемства
змаглі наведаць Брэсцкую крэпасць-герой, пабываць у Белавежскай пушчы, нанесці
візіт Дзеду Марозу ў яго казачнай рэзідэнцыі. Усё гэта стала магчымым дзякуючы
фінансавай падтрымцы райвыканкама і пры непасрэдным удзеле ў арганізацыі
паездкі начальніка аддзела культуры Ірыны Раманчук. Яна паверыла ў
прафесіяналізм і талент юных артыстаў, і тыя цалкам апраўдалі надзеі. Зрабіўшы
важны і ўдалы крок на першым конкурсе такога буйнога маштабу, таленавітыя юнакі
і дзяўчаты спадзяюцца і ў будучым пакараць сцэны іншых прэстыжных творчых фестываляў.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

 

Последние новости

Власть

Лукашенко: Европе надо подключиться к мирному процессу по Украине и сыграть свою роль

22 августа 2025
Читать новость
Общество

В питомнике Осиповичского опытного лесхоза выращивают несколько десятков видов растений

22 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

22 августа 2025
Читать новость
Общество

НЕТ домашнему насилию

22 августа 2025
Читать новость
Общество

26 августа состоится очередная сессия Осиповичского районного Совета депутатов

22 августа 2025
Читать новость
Образование

Завяршаецца прыём дакументаў у Асіповіцкі дзяржаўны каледж

22 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем