А.Язвінскі: “Слухайце, дзеці, Моцарта з Чайкоўскім — станеце добрымі музыкамі” 29.01.10, № 7



Раней, каб “дастаць” пласцінку з запісам “Beatles”, трэба было звярнуцца да фарцоўшчыка, чым ставілася пад пагрозу вучоба ці праца. Зараз сітуацыя значна памянялася, але чамусьці патрэба ў якаснай музыцы знікае.

“Напэўна, мы сталі настолькі добра жыць, што не цікавімся грамадскімі і агульначалавечымі праблемамі, якія закранаюцца ў блюзе, фальклоры…” — іранічна адзначае Андрэй Язвінскі.

Найбольш дасканалай мужчына лічыць класіку, з якой вылучае В.А.Моцарта і П.Чайкоўскага. Менавіта здабыткі класічных аўтараў, па яго словах, выкарыстоўваюцца рок-гуртамі, што тлумачыць іх прывабнасць, і цалкам ігнаруюцца, прынамсі, сучаснай айчыннай эстрадай.

Саліст ваеннага аркестра вайсковай часці, кіраўнік народнага хора “Чыстыя крыніцы”, гукарэжысёр, рок-аўтар і рэстаранны шансанье, Андрэй распавёў “раёнцы” пра тое, калі пачаў сваю музычную кар’еру, што пабачыў і як сёння супрацоўнічае з моладдзю.

Гісторыя з працягам: хард-рок з элементамі гурта “Кино”

Пачатак у гісторыі традыцыйны: бацькі падаравалі гітару. Хутка, бо юнакі не чакаюць, на базе школ № 1 і № 4 з сябрамі арганізаваў два ансамблі.

“Раптам, прама з арміі, у наша жыццё патрапіў Дзмітрый Кузьмін, удзельнік гуртоў “Терминатор” і “Рок для кожнага”, нібы прыгодніцкі раман, — расказвае Андрэй. — Паказаў яму напрацоўкі — атрымаў прапанову “збіць” каманду — і ў 1991 годзе з’явілася “Камчатка”.

Назва новага поп-рок-калектыву — ад жартаўлівай назвы апошніх парт у класе, за якімі сядзелі маладыя музыкі. У склад гурта ўвайшлі таксама Сяргей Вахоўскі (бас-гітара), Аляксандр Дзенісенка (клавішы) і Яўген Башарымаў (ударныя).

У 1994 годзе, калі яшчэ не зніклі мецэнаты-альтруісты, на іх сродкі быў запісаны першы альбом “Дела у меня ничего”. У шэрагу спонсараў былі завод “Каммаш”, прадпрымальнік А.Немяшаеў і прадпрыемства пры тава-рыстве інвалідаў “Надзея”.

“Мы сталі апошнімі магіканамі, якія 3 разы на год давалі канцэрты-аншлагі ў Асіповічах і чые магнітаальбомы адрываліся з рукамі, — абмалёўвае сітуацыю Андрэй. — Па чарзе набывалі дарагія тэлефонныя апараты з аўтавызначальнікамі: пастаянныя званкі фанатак і маўчанне ў трубку вельмі надакучвала…”

Геаграфія выступленняў калектыву, які граў “хард-рок з элементамі гурта “Кино” (характарыстыка газеты “Знамя юности”), была ўнушальная: ад Мінска да Гомеля.

“Аднойчы ў Гомелі пасля нашага сольнага канцэрта арганізатары прызналіся, — узгадвае музыка, — што ў зале было ўдвая больш народу, чым на “Ляписе Трубецком”. Хаця песня “Ау” тады ўжо была вядомая”.

Трэкі “Камчатки” ўваходзілі ў дзесятку лепшых кампазіцый на беларускім радыё. Вышэй за 5-е месца, праўда, не падымаліся, але і гэта — прагрэс. Трэба ўлічваць, што хлопцы канкурыравалі з “Крамай”, “Новым небам”, “Мрояй” і другімі. А аднойчы па запрашэнню “Тэатра песні Я.Па-плаўскай і А.Ціхановіча” песня гурта патрапіла на зборны дыск.

Апошні канцэрт пад кодавай назвай “Нам пакуль толькі 5” гурт адыграў у 1997 г. Затым Андрэя за-бралі ў армію, а ў 1999 г. ён з’ехаў на 4 гады ў грашовую “мекку” — Бахрэйн. За гэты час Дзмітрый Кузьмін пера-браўся ў Маскву — стаў адным з самых запатрабаваных гукарэжысёраў ГРТ і агучвае праекты “Фабрика звезд” і інш.

Але на гэтым гісторыя “Камчатки” не заканчваецца. Сёння гурт існуе з дапамогай Інтэрнэта, дзякуючы якому Андрэй і Дзмітрый абменьваюцца музыкай і тэкстамі, ствараючы песні. Апошняя скончана месяц таму.

“Наш стыль не змяніўся, але стаў больш “кан’юнктурным, — кажа Андрэй. — А на месца страчанага кахання прыйшла філасофія”.

На музычных франтах працы з моладдзю

Як толькі малады А.Язвінскі напісаў першую песню, адразу ж вырашыў: зарабляць на хлеб будзе толькі творчасцю. Хоць гэтае жаданне так і не спраўдзілася, жыве Андрэй на забеспячэнні ў музыкі.

Фронт 1.
На студыі ў раённым Цэнтры культуры запісваюцца як рок-гурты (“Romantic riot”), так і народныя калектывы з поп-выканаўцамі. Сярод апошніх — “Визави”, Хрысціна Заяц, Юля Капейка і інш.

“Кліентуры ў нас багата, — адзначае гукарэжысёр. — Больш жыцця- і плацежа-здольныя сярод іх — народнікі. Званне “народнага” дае калектыву грашовую падтрымку ў выглядзе 2 ставак — няхай і невялікія, але сродкі. У раёне больш за 20 такіх калектываў, але прафесіянальных сярод іх штук пяць”.

Фронт 2.
Альтэрнатывай народнікам павінен стаць праект А.Язвінскага і С.Саханчука, назву якога яны трымаюць у сакрэце. Гэта будзе іншы погляд на беларускую музычную спадчыну ў стылі фолк-мадэрн. Падобны праект пад назвай “Куцьцякі” ўжо арганізоўваўся, але хутка разваліўся. Сёння гурт існуе, але ў фармаце народнага.

Новае “дзіцё” мае праблемы з кадрамі. На сцэну, згодна з задуманым, будуць выходзіць каля 10 чалавек з “жывымі” клавішамі, гітарай і баянам. Астатнія інструменты прапісваюцца Андрэем як фанаграма.

“На жаль, у нашай музычнай школе няма эстрадна-джазавага аддзялення, а ўзровень мясцовых рокераў-самавукаў мяне не задавальняе. Паўстае пытанне: адкуль узяць бас-гітарыста і ўдарніка?” — абураецца ён.

Галоўныя крытэрыі, па якіх адбіраліся кандыдатуры, — прафесіяналізм, маладосць і прыгажосць. “Вучыць спевам у нашы планы не ўваходзіць, занадта шмат цікавых задумак трэба выканаць”, — кажа Андрэй.

Фронт 3.
Наладзіць апаратуру, правесці саунд-чэк і сачыць за гукам на працягу канцэрта — гэта і ёсць “нудная”, па словах А.Язвінскага, праца гукарэжысёра. У такой іпастасі ён стасуецца з зоркамі мясцовага і рэспубліканскага маштабу.

“Як працуецца са знакамітасцямі беларускай сцэны?”. На гэта пытанне адказвае так: “Па-рознаму: старой загартоўкі артысты, кшталту Іны Афанасьевай, адэкватны, затое маладая “зорная” генерацыя, кшталту Алены Лан-ской, можа і сівых валасоў дадаць. Галоўнае правіла гукарэжысёра: няхай артыст разарвецца ад крыку, а ты за-ставайся спакойным. Бываюць і такія моманты, калі прыходзіцца прыкрываць грудзь-мі міні-дыск з фанаграмай, бо вакаліст быццам бы спявае акапэльна, а насамрэч толькі адкрывае рот…”

Фронт 4.
Некалі разам з Дзмітрыем Кузьміным ладзілі курсы “скарэння” гітары, але за адсутнасцю кліентуры хутка адышлі ад спраў. Зараз Андрэй дае ўрокі добрай музыкі для аўдыторыі рэстарана “Юбілейны”.

“Нярэдка заказваюць песні часоў “Камчатки” нават і не ведаючы, што я іх аўтар, — усміхаецца шансанье. — “Мне всё равно”, думаю, надоўга ўвайшла ў гарадскі фальклор”.

І не толькі ў гарадскі: менавіта песняй Андрэя заканчваліся Дні Магілёўскай вобласці ў Мінску! Але прозвішча аўтара чамусьці ў тытрах пазначыць забылі… Абласны фальклор?

Гутарыла Ганна МАЦКЕВІЧ.


Последние новости

Общество

25 июня в Осиповичах прошли мероприятия в рамках Марафона молодежи и студенчества

29 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем