30 гадоў і з хлебам, і з песняй №8

…Утульную залу Каўгарскага сельскага клуба
цалкам запоўнілі гледачы рознага ўзросту. Сцэна і сцены памяшкання ўпрыгожаны
ручнікамі і вышыўкамі мясцовых майстрых Марыі Клыгі і Ніны Міхадзюк. Любімых
самадзейных артыстаў публіка вітае гучнымі воплескамі і стоячы… Так пачалася
вечарына, прысвечаная 30-годдзю народнага каўгарскага ансамбля «Вяселле”.

Дырэктар установы культуры Наталля Міхадзюк
зрабіла для прысутных 10-хвілінны экскурс у гісторыю калектыву. Яе аповед
суправаджаўся дэманстрацыяй фотаздымкаў, самыя старыя з якіх датаваліся
пачаткам 1980-х гадоў. Затым слова ўзяла вядучая Таццяна Пухоўская, якая на
працягу ўсяго канцэрта цытавала творы нашых паэтаў: М.Танка, Я.Коласа,
Я.Янішчыц, П.Панчанкі, П.Броўкі, Л.Геніюш, В.Аколавай.

«Вяселле”, у склад якога ўваходзіць 14 чалавек,
ледзьве змясцілася на невялічкай сцэне. Артысты выконвалі ў той вечар
беларускія народныя і рускія аўтарскія песні.

Юбіляраў амаль пасля кожнага нумара выходзілі
віншаваць мясцовыя і прыезджыя госці. Сярод апошніх — старшыня райсавета
дэпутатаў Аляксандр Пузік, начальнік аддзела культуры райвыканкама Iрына
Раманчук, дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Iрына Маслава. Асіпаўчане
ўзнагародзілі «Вяселле” Ганаровай граматай раённага савета дэпутатаў, а
акампаніятара Віктара Ланшчакова і яго жонку-вакалістку Антаніну — Ганаровымі
граматамі аддзела культуры. Навучэнцы Дараганаўскай школы падрыхтавалі для
артыстаў музычныя падарункі.

Цяперашнія «вяселлеўцы” не забыліся на сваіх
ранейшых удзельніц, якія прысутнічалі на свяце. У адрас Марыі Кузьміч, Ганны
Цераш і Ніны Лапікавай прагучалі словы падзякі за дапамогу і пажаданні моцнага
здароўя.

Канцэрт завяршыўся прэм’ерай новай песняй, якую
напісалі адмыслова для гэтага дня Ланшчаковы: «Сёння свята ў нас — юбілей у
«Вяселля”.

Варта адзначыць, што госці найбольш зычылі
каўгарцам папоўніць свой калектыў моладдзю. Сапраўды, калі нашы дзеці ведаюць і
спяваюць родныя песні, Беларусь будзе жыць вечна!

Вольга ЖАРНАСЕК.

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем