29 лютага ў Бялынічах адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі-2024”

29 лютага ў Бялынічах адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца Беларусі-2024”

У святочным канцэрце “Палітра культурнай сталіцы” прынялі ўдзел заслужаныя аматарскія ансамблі Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнай песні і музыкі “Дзівакі” і народны ансамбль народнай песні “Вязанка”.

Стаць часткай знакавай падзеі — унушальнае дасягненне для творчага калектыву.

— Выступленне на сцэне Бялыніцкага раённага Цэнтра культуры стала для нас сур’ёзным выпрабаваннем, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік “Дзівакоў” Вераніка Кузьміч. — Мы заўсёды выступаем з песнямі, а ў гэты раз прадставілі на суд гледачоў танец — польку пад незвычайнай назвай “Кука”. Спачатку ад прапановы выступіць з харэаграфічным нумарам разгубіліся, але вынік больш чым парадаваў. Пасля на відэа ўбачылі, наколькі ўсё было арганічна і прыгожа. “Вязанка” эфектна дапоўніла нас канцэртным нумарам “Барыня”. Разам мы вызвалі фурор у глядацкай зале! Нягледзячы на тое што мерапрыемства насіла афіцыяльны статус, людзі актыўна адклікаліся на запрашэнне артыстаў да спеваў і танцаў.

Аднак сапраўдным брыльянтам цырымоніі адкрыцця рэспубліканскай акцыі стаў Мікалай Забаўскі. У суправаджэнні народнага аркестра народных інструментаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў ён выканаў пранікнёную п’есу Аляксандра Крамко “Дудары”.

Акрамя радасці выступлення, была і радасць сустрэчы: змаглі пабачыцца з былымі ўдзельнікамі “Дзівакоў”, якія зараз жывуць у іншых рэгіёнах. Прыемна, што яны працягваюць займацца творчасцю. Увогуле, удзел у такіх фэстах — выдатная магчымасць не толькі адтачыць уласнае майстэрства, а і набыць новы вопыт, паглядзець на работу іншых калектываў і ўзяць лепшае сабе на ўзбраенне.

— Яшчэ адным яркім уражаннем стаў банер з рэкламай канцэрта, — усміхаецца кіраўнік “Вязанкі” Ірына Забаўская. — Зірнула на яго — і раптоўна зразумела, што большую частку займаюць мае ручнікі. У такія моманты разумееш, што ўсе твае намаганні не марныя.

На працягу года ў Бялынічах і раёне пройдуць сотні творчых мерапрыемстваў, дзе асіповіцкім талентам, безумоўна, знойдзецца месца.

Последние новости

Общество

Прямая линия с заместителем начальника отдела статистики труда Главного статистического управления Могилёвской области

30 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 30 июля для всех знаков зодиака

30 июля 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем