29 красавіка прайшоў Міжнародны дзень танца ГЭТА НАШ пульс і рытм жыцця

Народны ансамбль
эстраднага танца «Капрыз” і ўзорны «Асарці” раённага Цэнтра культуры заўсёды
ўпрыгожваюць сваімі выступленнямі розныя мерапрыемствы і святы, а таму добра
знаёмы землякам. Першы існуе амаль два дзясяткі гадоў, другі — паўтара. Таму
многія асіпаўчане выкарысталі магчымасць далучыцца да чароўнага свету танца,
паспрабавалі сябе ў гэтым відзе пластычнага мастацтва. Узроставая градацыя
ўдзельнікаў калектываў значная: аматараў да 14 гадоў аб’ядноўвае «Асарці”, але
хапае і тых, каму пад 40. Дарэчы, такая тэндэнцыя намецілася якраз апошнім
часам — асвойваць танцавальныя рытмы ніколі не позна!

Адна з галоўных умоў для
залічэння пачынаючых артыстаў — шчырае жаданне і іскрынкі ў вачах. «Калі бацькі
прыводзяць хлопчыка ці дзяўчынку, стараюся пагаварыць тэт-а-тэт. Дзіця
пацвярджае, што сапраўды жадае займацца танцамі — з задавальненнем прымаем у
калектыў”, — дзеліцца сакрэтам «уступнага экзамену” мастацкі кіраўнік і
балетмайстар Дзіяна Шатанава. Якая ўпэўнена: калі ў дзіцяці шмат энергіі і яе
ўдаецца накіраваць у патрэбнае рэчышча, атрымліваюцца харызматычныя выканаўцы.

Нягледзячы на тое, што
наведванне ансамбля — рэч добраахвотная, тут ніколі не бывае, каб танцоры
ігнаравалі рэпетыцыі. Вялікіх намаганняў па навядзенні дысцыпліны прыкладаць не
даводзіцца: дзецям і так зразумела, што кожная гадзіна заняткаў дорага каштуе.
У сэнсе набыцця ведаў і ўменняў, канечне. Абавязковая ўмова — выкладацца на
сцэне на ўсе сто. Акрамя выдатнай харэаграфіі і фізічнай загартоўкі выхаванцы
атрымліваюць урокі акцёрскага майстэрства, грыму. Хіба хоць аднаму чалавеку, у
якім бы ўзросце ён ні быў, такія эксклюзіўныя веды могуць пашкодзіць?

«Капрыз” і «Асарці” —
частыя ўдзельнікі розных фестываляў і конкурсаў, у тым ліку рэспублікан-скага і
міжнароднага ўзроўняў. Напрыклад, толькі сёлета скарбонка «Асарці” папоўнілася
Дыпломам I ступені з «МEGADANCE”, другія прыступкі ўзяты на «DANCE FANTASY” і
адкрытым конкурсе па дзіцячай харэаграфічнай творчасці «Брава, дзеці!”. На
гэтых жа і іншых фестывалях паказаў клас і заваяваў лідарства і «Капрыз”.
Найвышэйшымі баламі ацэнена яго выступленне на рэспубліканскім фестывалі па
ўсходнім танцы і лаці-на-шоу «Залаты бісер”. Безумоўна, паездкі не былі б
магчымымі без дапамогі бацькоў, якія бяруць на сябе не толькі фінансаванне, але
і заўсёды падтрымліваюць маральна.

Якім чынам удаецца
пакараць сваіх і з іншых гарадоў і нават краін гледачоў? Складаемых некалькі.
Напрыклад, гэта выдатная адпрацоўка нумароў, плюс — яркія цікавыя касцюмы, якія
стварае для ансамбляў канцэртмайстар Ларыса Шатанава. Ну і, безумоўна, свядомая
рэалі-зацыя задумы пастаноўкі ўсімі яе ўдзельнікамі, бо танец — гэта перадача
пачуццяў, эмоцый, думак.

Прафесійнае майстэрства
Шатанавых дазваляе ставіць з поспехам нумары розных жанраў. Вось і народныя
танцы ў інтэрпрэтацыі іх калектываў заўсёды «гучаць” па-новаму. «Людзям
па-трэбна шоу!” — упэўнены апантаныя Шатанавы і робяць усё для таго, каб
выступленні выхаванцаў менавіта так і можна было характарызаваць. Дарэчы,
Дзіяна лічыць сябе прыхільніцай класічнага эстраднага танца, які фарміруе не
толькі пластыку, а і эстэтычны густ і культуру наогул.

Якраз у гэтыя дні «Асарці
і «Капрыз”          удзельнічаюць у
міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Аванці” ў Мінску. Чакаем новых
уражанняў— хай ведаюць нашых!

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем