27 мая Асіповічы прымалі VI Міжнародны літаратурна-музычны фестываль нацыянальных культур Расіі і Беларусі “Сузор’е-2023”

27 мая Асіповічы прымалі VI Міжнародны літаратурна-музычны фестываль нацыянальных культур Расіі і Беларусі “Сузор’е-2023”
27 мая Асіповічы прымалі VI Міжнародны літаратурна-музычны фестываль нацыянальных культур Расіі і Беларусі “Сузор’е-2023”.
Мерапрыемства сабрала ў канцэртнай зале раённага Цэнтра культуры і вольнага часу 32 фіналісты творчага спаборніцтва.

Раніца для галоўнай пляцоўкі горада пачалася з сустрэчы дэлегацыі з Расійскай Федэрацыі. Артысты народнага ансамбля народнай песні «Люлечка» праспявалі для гасцей свае лепшыя песні і паднеслі традыцыйны каравай. Далей госці маглі пазнаёміцца з шыкоўнай тэматычнай выставай “Летапіс Асіповіцкага краю”, якую арганізавала цэнтральная бібліятэчная сетка, набыць гліняныя вырабы майстроў цэнтра народных рамёстваў і кнігі ўдзельнікаў фестывалю з аўтографамі аўтараў.

Конкурсная праграма распачалася апоўдні. З прывітальным словам да прысутных і творцаў звярнуліся старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў і настаяцель манастыра ў гонар абраза Божай Маці «Жываносная крыніца» ў Прошчы ігумен Максім (Юндзіл). Каб усе ўдзельнікі атрымалі справядлівую адзнаку, прадстаўленыя работы разглядала журы на чале са старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы і старшынёй Таварыства дружбы «Беларусь-Расія» Міхаілам Пазняковым.

Вызначыць у вялікім паэтычна-музычным сузор’і ярчэйшыя зоркі было для журы няпростай задачай. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам. У намінацыі “Паэзія” віцебчанка Лідзія Шычко заняла трэцяе месца, «срэбра» ў расіянкі Наталлі Адлер, на галоўную прыступку пераможнага п’едэстала паднялася мінчанка Ганна Красоўская. Паэтычны гран-пры аднадушна прысудзілі жыхарцы Пастаў Марыне Трушынай. Намінацыя “Аўтар-выканаўца літаратурнага твора” не адрознівалася вялікай колькасцю ўдзельнікаў. Аднак і тут былі вызначаны лепшыя. Узнагароды  атрымалі Людміла Стаховец, Юрый Корбан і Наталля Калеснікава. Гран-пры заслужыў Уладзімір Раманчук. Зоркі намінацыі “Выканаўцы песень” — Галіна Ліс, Ганна Ануфрый і ансамбль 51 гвардзейскай артылерыйскай брыгады. Завяршылася мерапрыемства агульным выкананнем песні “Асіповіцкі край” на словы Тамары Кавальчук.

* * *

У гэты ж дзень у Вяззеўскім сельскім Доме культуры адбыўся ХIХ раённы фестываль дзіцячых і маладзёжных выканаўцаў і калектываў «»Хваля» збірае сяброў», прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Удзельнікі прадставілі творчыя нумары ў намінацыях «Вакал», «Тэатральнае майстэрства» і «Харэаграфія». Разнажанравыя нумары і насычаная канцэртная праграма нікога не пакінула раўнадушным.

* * *

28 мая раённы Цэнтр культуры і вольнага часу зноў прымаў маштабны культурны фэст — III регіянальны конкурс харэаграфічнага майстэрства

«Зоркі Сусвету». 460 удзельнікаў ад 2,5 да 18 гадоў, сем напрамкаў і поўная глядзельная зала…

— Было адчуванне, што танцаваў увесь горад і раён, — дзеліцца ўражаннямі загадчык РЦК Таццяна Сазановіч. — Наша зала не змагла ўмясціць усіх жадаючых паглядзець на выступленні юных талентаў, і прыйшлося раздзяліць мерапрыемства на дзве часткі. Атрымалася сапраўднае сямейнае свята. Спадзяюся, што конкурс працягне сваё існаванне і будзе запальваць новыя зоркі творчага сусвету.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость