Асіповіцкія аўтаагрэгатчыкі вызначылі «Міс АЗАА — 2015»

Асіповіцкія аўтаагрэгатчыкі вызначылі «Міс АЗАА — 2015»

Напярэдадні Дня жанчын у інтэрнат аўтаагрэгатчыкаў завітала многа людзей, каб падтрымаць удзельніц конкурснай праграмы «Міс АЗАА-2015». Некалькі гадоў таму працаўніцы прадпрыемства ўжо змагаліся за такое ганаровае званне. Тады галоўнага тытула была ўдастоена Алена Бродская, якую зараз запрасілі выступіць як члена журы. Па яе словах, такія дзействы патрабуюць ад дзяўчат максімальнай аддачы і выклікаюць шмат эмоцый, павышаюць самаацэнку і даюць зарад бадзёрасці.

З такім меркаваннем згодны і арганізатары сёлетняга конкурсу на чале са старшынёй завадской пярвічнай арганізацыі беларускага саюза жанчын Ганнай Лубінскай, якая і выступіла з ініцыятывай правядзення святочнага шоу.

miss-ozaa

— Захацелася стварыць па-сапраўднаму цудоўны настрой не толькі прадстаўніцам слабага полу, але і тым, хто знаходзіцца побач з імі, — гаворыць Ганна. Распрацавалі палажэнне, знайшлі спонсараў. Безумоўна, галоўная ўвагаудзельніцам. Адгукнуліся на прапанову 5 чалавек. Амаль месяц, сумяшчаючы працу і клопаты па доме, прыгажуні знаходзілі час на рэпетыцыі. I ўсе выступілі дастойна!

Сапраўды, на сцэне дзяўчаты трымаліся ўпэўнена. Кожная прадэманстравала лепшыя якасці, пераадольваючы выпрабаванне за выпрабаваннем, якіх было чатыры: прадстаўленне візітнай карткі, кулінарны і творчы конкурсы, дэфіле ў вясельных сукенках. А перавесці дух паміж іспытамі дапамагалі ўдзельнікі завадской мастацкай самадзейнасці.

I вось — гучаць назвы намінацый. «Міс Грацыяй» стала кантралёр бюро тэхнічнага кантролю Юлія Патапенка, «Міс Фантазія» — Таццяна Булгакава, «бронзавая» міс — аператар ЭВМ Iрына Ражкова, «срэбраная» — інжынер-тэхнолаг Дар’я Зуевіч. Карону ж пераможцы атрымала спецыяліст па мытным афармленні Кацярына Сугака.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость