Праграма мерапрыемстваў абласнога фестывалю «Дажынкi-2014» у Кіраўскім раёне

Праграма мерапрыемстваў абласнога фестывалю «Дажынкi-2014» у Кіраўскім раёне

Dozhinki-Osipovichi

ПРАГРАМА

асноўных мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі 
«Дажынкi-2014» у Кіраўскім раёне

20 верасня 2014 г.

8.00-10.00Урачыстыя сустрэчы афіцыйных дэлегацый раёнаў на мяжы Кіраўскага раёна (па графіку заезду) па двух накірунках (Магілёўскім, Бабруйскім).
г. Кіраўск 
9.00-23.00Работа гандлёва-прамысловых радоўвытворцаў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці.
11.00-19.00«Магілёўшчына  спартыўная» – паказальныя міжраённыя  спартыўныя мерапрыемствы (стадыён г.Кіраўск)
 Сквер ля Кіраўскага раённага цэнтра культуры
9.00-21.00Дзіцячая святочная забаўляльная праграма «Вясёлка дзяцiнства»;  выстава работ навучэнцаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г.Кіраўска»; дзіцячыя гульнёвыя і забаўляльныя атракцыёны, свята марожанага.
 Канцэртная пляцоўка ля ўваходаў будынак РЦК
9.00-21.00Канцэртная  эстрадна-забаўляльная праграма «Мелодыізалатойвосені» з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці
  

Тэматычная пляцоўка ля будынка Цэнтра адпачынку г.Кіраўска

10.00-22.00Святочная праграма-прэзентацыя Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», дэманстрацыя фільмаў РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм». 
 Аграгарадок Мышкавічы
8.00Святочнае богаслужэннеў храме Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Мышкавічы.
9.00-22.00Работа пляцовак фестывалю:
выстава-продаж тэматычнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;
«Магілёўшчынамаладая»: выставачна-гандлёвая экспазіцыя ўстаноў адукацыі сельскагаспадарчага профілю Магілёўскай вобласці;
прэзентацыя ўстаноў адукацыі вобласці; маладзёжна-тэматычная сцэнічная пляцоўка грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з праграмамі, конкурсамі, спаборніцтвамі абласнога этапа маладзёжнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар  сяла»;
«Магілёўшчына майстравая» –выставачна-гандлёвая экспазіцыя з тэматычнымі святамі відаў беларускіх рамёстваў;
«Магілёўшчына рамесная» – гандлёвыя рамесныя рады с выставай-продажам тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці;
святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя «Магілёўшчына ўраджайная» – 6 тэматычных экспазіцый «Сялянскі двор-гасцёўня»са святамі ўраджая, прадстаўленымі выставамі-продажам агародніны і фруктаў;
святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя «Магілёўшчына гасцінная» – Свята Бульбы, Свята Сала, Свята Мёду. Пляцоўкабеларускіх гульняў і атракцыёнаў;
музейна-гістарычная экспазіцыя «Магілёўшчына гістарычная». Вернісаж мастакоў Магілёўшчыны; 
Гандлёвая тэматычная экспазіцыя «Свята Хлеба» (прадукцыя ААГ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»);
фальклорна-этнаграфічная святочная пляцоўка «Кіраўская гасцёўня»;
10.00-19.00Забаўляльныя атракцыёны для дзяцей, дзіцячае свята «Краiна дзяцiнства» (стадыён).
9.00-23.00Работа гандлёва-прамысловых радоўвытворцаў Рэспублікі Беларусьі Магілёўскай вобласці. 
9.00-22.00Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. 
9.00-22.00Выстава племянной жывёлагадоўлі. 
10.00-19.00Показальныя выступленні выхаванцаў коннаспартыўнай школы.
 Пляцоўка перад будынкам Мышкавіцкага СДК
11.55-12.00 Цырымонія ўскладання кветак да помніка К.П. Арлоўскаму.
12.00-12.30Цырымонія святочнагаадкрыццяабласнога фестывалю-кірмашупрацаўнікоў вёскі «Дажынкі 2014».
19.00-21.00Вячэрні канцэрт «Майстрымастацтваў – героям ураджаю».
21.00Святочны феерверк.
 Галоўная канцэртная пляцоўка свята

(сельскі Дом культуры аграгарадка Мышкавічы)

12.30-18.00Выстава караваеў, снапоў ураджаю 2014 года і алея сцягоў рэгіёнаў Магілёўскай вобласці.
13.00-15.30Урачыстае мерапрыемства, прысвечанаеўшанаванню пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаўу развіцці аграпрамысловага комплексуў намінацыі      «Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур»;
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў намінацыі      «Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур»;
Святочны канцэрт «Героі жніва – гонар Магілёўшчыны».

 

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость