10 пытанняў

Ірына
Раманчук:»Мы — вялікая яркая сям’я!”

Яны кожны
дзень навідавоку: стваральнікі свята, выдатнага настрою, яны дораць прыгажосць
і эстэтычную асалоду. Без іх працы жыццё было б даволі сумным і нецікавым.
Работнікаў культуры можна сустрэць у розных сферах жыццядзейнасці: яны спяваюць
для нас, праводзяць экскурсіі, раскрываюць таленты, выдаюць кнігі, зберагаюць
нацыянальныя традыцыі, вучаць тонка адчуваць сусвет і ствараць вакол сябе
атмасферу творчасці. Напярэдадні прафесійнага свята госця рубрыкі «10 пытанняў”
— загадчык аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук.

1 — Крыху
статыс-
            тыкі: што ўяўляе сабой
аддзел,які Вы ўзначальваеце?

— Гэта
складаны арганізм, які пастаянна развіваецца. Сёння культурныя патрэбы
асіпаўчан задавальняюць 34 бібліятэкі, 10 дзіцячых школ мастацтваў і 11 іх
філіялаў, 28 сельскіх устаноў клубнага тыпу, раённыя цэнтры культуры, народных
рамёстваў і маладзёжна-падлеткавы цэнтр «Равеснік”, гісторыка-краязнаўчы музей,
кінавідэапрадпрыемства.

2 — Як
выглядае
            абагульнены партрэт
сучаснага  работніка культуры?

— Кожны з іх
неардынарная, творчая і своеасаблівая асоба, энтузіяст, хварэючы за сваю справу.
Ну а разам  мы — вялікая яркая сям’я.
Пераважна 90 % нашых працаўнікоў — жанчыны.

3 — У раёне
ладзяц-
            ца разнастайныя фестывалі і
святы. Ці ёсць перспектывы іх  развіцця
да абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў?

— Наш самы
ўдалы праект — абласны  фестываль  «Вясновыя колеры”. У мінулым годзе быў
наладжаны «Свіслацкі кірмаш”, які быў пазітыўна ўспрыняты жыхарамі акаляючых
вёсак і гасцей з прылягаючых раёнаў. Ён з цягам часу таксама можа выйсці
за  рэгіянальныя межы.

4 — А як
наконт ук-
            ладу нашых калектываў у
папаўненне на- цыянальнай культурнай прасторы?

— Мы імкнёмся
ездзіць на ўсе буйныя мерапрыемствы, якія ладзяцца ў краіне. Апошняя паездка
  на Рэспубліканскае свята «Дажынкі”,
што сёлета прайшло ў Горках. Асіповіччыну прадстаўлялі лепшыя калектывы, прычым
узорны харэагра-фічны ансамбль «Крынічка” выступаў на цэнтральнай пляцоўцы на
цырымоніі ад-крыцця свята.

5 — Ці
захоўваецца
            ў раёне аўтэнтычны фальклор?

— Канешне.
Адно з месцаў, дзе гэта атрымліваецца рабіць вельмі ўдала  — вёска Каўгары. Тутэйшая этна-графічная
спадчына багата танцамі, абрадамі, песеннай лірыкай. Іх ашчадна захоўвае
народны ансамбль народнай музыкі «Вяселле”. Таксама трэба ўзгадаць  Ялізава і ўдзельніц народнага гурта
«Вечарынка”,  вяззеўскіх спявачак з ансамбля
народнай песні «Вязанка”.

6 — Ці
праяўляецца 
            ініцыятыва ў галіне культуры
«знізу” —  ад  жыхароў горада і раёна?

— У аддзел
культуры  звяртаецца нямала людзей, якія
жадаюць аб’яднацца для творчай дзейнасці. І мы па магчымасці дапамагаем і
падтрымліваем іх: выдзяляем памяшканне, прадстаўляем патрэбную матэрыяльна-тэхнічную
базу. Такім чынам, напрыклад,  узнік клуб
«Эдэльвейс”, дзе збіраюцца людзі сталага ўзросту, каб бавіць вольны час цікава
і карысна. Не пакідаем без увагі і моладзь. Калі юнакі і дзяўчаты жадаюць стварыць
новую групу, не адмаўляем, а наадварот, заахвочваем. Лепшыя нумары самадзейных
артыстаў заўсёды ўключаюцца ў канцэртныя праграмы раённых святаў. А гэта
значыць іх творчасць папулярызуецца і прываблівае новыя таленты.

7 — Чым зараз
жыве
            гісторыка-краязнаў-чы музей?

— Пакуль яго
асноўны накірунак работы — правя-дзенне выстаў мастацкіх работ. Прычым музей
знаёміць землякоў не толькі з цікавымі прывазнымі экспазіцыямі, але і з
творчасцю найбольш яркіх асіповіцкіх талентаў. Дарэчы, у хуткім часе адкрыецца
выстава  яшчэ адной зямлячкі   
Кацярыны Хмары.

8 — Які лёс
чакае
            «Восіпа на печцы”  — праекта скульптуры, якую планавалася
ўсталяваць у гарадскім парку?

— Праект
манументальна-дэкаратыўнай скульптуры не знайшоў падтрымкі ў Міністэрстве
культуры, якое палічыла яго ажыццяўленне немэтазгодным з-за высокага кошту ды
неадпаведнасці мастацкай задумкі і гісторыі раёна.

9 — Ці
надаецца
            ўвага адраджэнню і развіццю
народных промыслаў?

— Такая задача
стаіць перад цэнтрам народных рамёстваў. Найбольшыя поспехі дасягнуты ў
адраджэнні ткацтва. Майстры цэнтра пабывалі ў іншых раёнах, перанялі вопыт,
вывучылі мясцовую спецыфіку старажытных вырабаў, узнавілі ткацкія станкі. Быў
адкрыты адпаведны гурток, куды з цікавасцю прыходзяць займацца дзеці. Акрамя
гэтага, праводзяцца разнастайныя майстар-класы, семінары і практыкумы, дзе
ўзноўленыя  прыёмы традыцыйнага
майстэрства перадаюцца ўсім жадаючым. Таксама добра развіваюцца кераміка,
лазапляценне, вышыўка і многае іншае.

10 — Якое
самае
                         арыгінальнае віншаванне Вам давялося чуць
падчас святкавання Дня работнікаў культуры?

— У мінулым
годзе мы прыдумалі паднімаць у зале з месцаў прадстаўнікоў кожнай установы
аддзела і казаць ім словы ўдзячнасці за канкрэтныя дасягненні. Такая форма
віншавання спадабалася ўсім. Наш калектыў вялікі і вельмі важна заўважаць працу
ды творчыя поспехі ўсіх яго падраздзяленняў. Граматы і прэміі — гэта добра, але
ж работнікам культуры, як нікому іншаму, 
патрэбны ўвага і разуменне.

Ну а што
прыдумалі сёлета, каб адзначыць наша прафесійнае свята, пакуль казаць рана.
Няхай гэта стане сюрпрызам…

Гутарыла

Нэлі АСТРЭЙКА.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем