OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Свята Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны ад 26 сакавіка 1998 года № 157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”. У аснову яго канцэпцыі пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці нашых духоўных традыцый. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў. Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура — тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. Натуральна аддаецца і даніна павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Яно ўжо прайшло ў такіх знакамітых цэнтрах беларускай асветы, як Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае. Сёлета, як вядома, Дзень беларускага пісьменства праходзіў у дваццаты раз, і ў якасці сталіцы свята быў абраны Быхаў. I — невыпадкова: менавіта з гэтай зямлёй звязана гісторыя аднаго з самых значных помнікаў беларускага летапісання пачатку ХVII стагоддзя — Баркулабаўскага летапісу. Тут таксама ў розныя часы жылі і тварылі вядомыя вучоныя, царкоўныя і грамадскія дзеячы Мілецій Сматрыцкі і Лаўрэнцій Зізаній, пісьменнікі, паэты і літаратуразнаўцы Міхась Мушынскі, Iван Баранкевіч, Міхась Пазнякоў, Васіль Ткачоў, Барыс Стральцоў. На Быхаўшчыне размешчана многа гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сярод іх Быхаўскі замак — помнік архітэктуры ХVII стагоддзя, сінагога, Грудзінаўскі палацава-паркавы ансамбль, Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, з якім звязана гісторыя цудадзейнай іконы Божай Маці Баркалабаўскай. Гэтага дня ў райцэнтры чакалі цэлы год, але наў-рад ці хто з жыхароў невялічкага гарадка мог падумаць, што роднае паселішча так зменіцца. I сутнасць нават не ў новым асфальце ці пафарбаваных дамах, якія ажывілі горад. Спецыяльна да свята было падрыхтавана мноства іншых прыемных сюрпрызаў. Напрыклад, 31 жніўня адкрылі адрамантаваны кінатэатр “Радзіма”, чыгуначны і аўтобусны вакзалы, Дом культуры, пасадзілі новыя алеі. На будынку гарадской бібліятэкі з’явілася мемарыяльная дошка з барэльефам ураджэнца быхаўскай зямлі, публіцыста, пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры краіны, доктара філалагічных навук, прафесара Барыса Стральцова. Грошы на яе выраб сабралі журналісты рэгіянальных выданняў Магілёўшчыны, і “Асіповіцкі край” таксама не застаўся ўбаку. Спецыяльна да свята адноўлены дзве замкавыя вежы, у якіх размесціцца гістарычная экспазіцыя. Адметнасць сёлетняга форуму яшчэ ў тым, што ў Быхаве прайшоў фестываль гарадоў-сталіц мінулагодніх Дзён беларускага пісьменства. Цікава было прайсціся і па своеасаблівай алеі гарадоў-сталіц, якія прэзентавалі быхаўчанам і гасцям урачыстасцей творчыя праекты, дзе ў цэнтры ўвагі — творчыя кампазіцыі, звязаныя з гісторыяй іх паселішчаў. Перад вачыма паўставалі розныя знакамітыя асобы і падзеі. Можна было пабываць у старажытнай друкарні, акунуцца ў атмасферу тагачасных баляў, пазнаёміцца з гусляром, патанчыць з мядзведзем. Яркай падзеяй стала адкрыццё манументальна-скульптурнай кампазіцыі “Баркулабаўскі летапіс”, а мясцовы стадыён пераўтварыўся ў асноўную творчую пляцоўку, дзе ўстанавілі сцэну і партэр для гледачоў. Тут прайшлі ўрачыстыя адкрыццё-закрыццё свята і цырымонія ўзнагароджвання пісьменнікаў-пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор, выступленне аркестра народных інструментаў імя Л.Iванова, канцэрты гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства і беларускіх артыстаў, перадача эстафеты свята гораду Заслаўю. На тэрыторыі спартыўнага аб’екта быў наладжаны фестываль кнігі і прэсы з павільёнамі “Беларуская кніга і прэса”, “Праекты Саюзнай дзяржавы”, выстаўкай “СМI Магілёўшчыны”, у тым ліку і нашай “раёнкай”; прэзентацыі маладзёжных сродкаў масавай інфармацыі і выдавецкіх праектаў, сустрэчы з пісьменнікамі, паэтамі і журналістамі з 7 дзяржаў. Пляцоўка “З крыніц гістарычнай спадчыны” прадставіла гасцям гістарычную экспазіцыю з удзелам творчых калектываў, нацыянальных аб’яднанняў, тэатральную праграму “Кола гісторыі” і свята “Рыцарскі фэст у Быхаўскім замку”. Падчас свята прэзентаваўся і праект “Магілёўшчына фестывальная”, дзе праходзіла дэманстрацыя найбольш вядомых фестываляў рэгіёна. Дарэчы, у ім пашчасціла прыняць удзел і Асіповічам. Работнікі культуры паказалі шматлікім гледачам свае “Веснавыя колеры”. На міні-пляцоўцы былі выстаўлены лепшыя напрацоўкі бібліятэчнай і клубнай сістэмы, дадзены майстар-клас работы на ткацкім станку. А на сцэне каля Быхаўскага райвыканкама лепшыя нумары дэманстравалі самадзейныя артысты з народных калектываў “Дзівакі” і “Сузор’е”, тэатра “Надзея”. Не засталася без заслужаных апладысментаў і асіповіцкая эстрада. Удзельнікі праекта змаглі не толькі здзівіць прысутных майстэрствам, але і ўзбагаціцца цікавымі ідэямі, падгледжанымі ў сяброў-суседзяў. На гарадскіх вуліцах чуліся песні, звінелі цымбалы і гармонікі. Гаспадары і госці радаваліся добраму святу, знаёміліся, спявалі, танчылі, рабілі пакупкі. У паветры вітала атмасфера беларускай гасціннасці. Усё гэта выклікала станоўчыя эмоцыі і гонар за народ, які не хоча забываць, адкуль пайшлі яго карані.

Последние новости

Здравоохранение

Трудовой путь четы Артамоновых начался в Осиповичской ЦРБ 38 лет назад

15 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

Уважаемые работники и ветераны системы здравоохранения, искренне поздравляем вас с Днем медицинских работников!

15 июня 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичах прошла торжественная церемония вручения медалей выпускникам, а также чествование победителей и призеров олимпиад, конкурсов, спортивных соревнований учреждений образования района

13 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко и Си Цзиньпин договорились сделать все, чтобы никакие штормы и вьюги не нарушили единство

13 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь готова развивать сотрудничество с Китаем, реализуя совместные проекты

13 июня 2025
Читать новость
Общество

Ольга Мороз – новый руководитель ОАО “Осиповичский хлебозавод”.

13 июня 2025
Читать новость