Вёскі Асіповіччыны, якія жывуць толькі ў памяці

Вёскі Асіповіччыны, якія жывуць толькі ў памяці

Цэнтральнай бібліятэкай падрыхтаваны пошукава-даследчы праект «Не знікай, мая вёска», які накіраваны на выхаванне гістарычнай памяці і захаванне ўнікальнай спадчыны раёна. Iніцыятар праекта — цэнтралізаваная бібліятэчная сетка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Акцыя-праект складаецца з двух этапаў: «Летапіс зніклых вёсак Асіповіцкага раёна» і «Мы вёсак забытых дзеці».

Было распрацавана палажэнне аб правядзенні раённага конкурсу на лепшы пошукавы матэрыял для складання дакументальнага зборніка «Не знікай, мая вёска» сярод бібліятэк раёна, падрыхтаваны зварот да землякоў, школьнікаў, педагогаў, старажылаў вёсак. Бібліятэкары пісалі конкурсныя работы, складалі карты-схемы, афармлялі альбомы.

Тэма зацікавіла многіх. Пры актыўнай падтрымцы падрыхтавана ўнікальнае выданне «Не знікай, мая вёска».

Кніга адрасавана ўсім, хто памятае свае карані і цікавіцца гісторыяй. У аўтара ёсць надзея, што яна падштурхне людзей да вывучэння свайго радаводу.

Зварот работнікаў бібліятэк да жыхароў вёсак убачыў у сацыяльных сетках і госць з Данецкай вобласці, былы жыхар зніклай вёскі Мачынск Віктар Дзмітрыевіч Невяроўскі. Ён звярнуўся з пісьмом — успамінамі:

[note]“I вось, надыхаўшыся чароўнай асалодай успамінаў, завочна пахадзіўшы па знаёмых сцяжынках, узбагаціўшы сябе цудадзейнай энергіяй, якую дае толькі родная зямля, з сумам запісваю чарговыя шчымлівыя радкі.

Вёска Мачынск стаяла ў баку ад дарог. Утворана была шляхам зліцця хутароў Есіна, Ралька, Ціткова Дуб’ё. Навокал палі, лес. А яшчэ — балота. Можа адтуль і назва пайшла.

У 60-х налічвалася двароў 15. Людзі займаліся сельскай гаспадаркай. Летам — усе ў ягадах. Для дзяцей гэта было сапраўднай пакутай — цэлы дзень збіраць чарніцы ці буякі. А навокал — заедзь. Затое ягады прыносілі немалы даход. Тут жа ў вёсцы быў прыёмны пункт.

У Мачынску быў свой калгасны двор. Там размяшчаліся стайня і цялятнік. З Радуціч прыганялі цялят на выгул. Коней пасвілі два мясцовыя пастухі, два Iваны — Мельнік і Еўдакімовіч.

Жыта жалі і звозілі ў гумно. Там малацілі. Лазня, памяшканне для сушкі льну — усё было на месцы.

А гонарам вёскі можна лічыць школу. Так-так, нягледзячы на памер, наш населены пункт меў сваю пачатковую школу. Сюды прыходзілі дзеці і з суседняга Драчова (зараз Ягаднага).

Кожнай сям’і давалі план на нарыхтоўку ягад, шышак. Сем’ямі садзілі лес. У кар’ерах здабывалі пясок — называлі яго даламіт, — грузілі ў машыны і везлі ў Гомель. Там выкарыстоўвалі для вытворчасці шкла.

З’ехаў з малой радзі-мы ў 1966-м: не было там электрычнасці. Жылі пры лампадзе. Па гэтай прычыне многія пакідалі Мачынск.

А калі ў канцы 60-х правялі электрычнасць, некаторыя сталі будаваць новыя дамы, пры-ехалі чыноўнікі і паведамілі, што вёска будзе расфарміравана…

У 1971 вёскі Мачынск з яе маленькім калгасам і добрымі працавітымі людзьмі не стала. Раз’-ехаліся, разляцеліся па вёсках, гарадах. Не стала і балот. Усё сцерлася з памяці”…[/note]

Не міналі вятры гісторыі тутэйшай мясціны, кожная эпоха пакінула след. I таму засталося шмат цікавых старонак у “біяграфіі” зніклых вёсак. Заслугоўваюць увагі лёсы жыхароў, іх побыт, традыцыі, фальклор.

У зборніку змешчаны ўспаміны Ганны Рыгораўны Рымашэўскай са зніклай вёскі Навіны 1, Аркадзія Віктаравіча Корбута з былой вёскі Ранняя Рэчка, С.I.Пракопчык з Ульянаўкі Градзянскага сельскага Савета і многа іншых архіўных дакументаў.

Асобным раздзелам вядзецца аповед пра людзей, якія нарадзіліся ў зніклых вёсках і праславілі іх сваёй працай.

Валянціна ЛОГВIН, бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем