Воспоминания о войне жительницы Осиповичского района Антонины Кривонос

Воспоминания о войне жительницы Осиповичского района Антонины Кривонос

Лясная быль

І зараз страшна ўспамінаць Антаніне Кірэеўне Крыванос з вёскі Леніна той вераснёўскі дзень 1941 года. Яны сям’ёй капалі бульбу ў полі, калі над галавой загудзеў самалёт і стаў пасыпаць мірных жыхароў дажджом куль і бомб. Ледзь паспелі дабегчы да лесу, каб схавацца пад яго шатамі.
Лес наогул часта станавіўся для беларусаў адзіным выратавальнікам. У вайну Антаніна з бацькамі і сёстрамі правялі там нямала часу. Расказвае, што, калі гітлераўцы пачалі асабліва лютаваць, бацька, каб засцерагчы сям’ю ад небяспекі, выкапаў у гушчары зямлянку, яловымі лапкамі шчыльна высцеліў новае жытло, як мог уцяпліў яго, бо разумеў, што гэты прытулак будуецца надоўга. Вогнішча стараліся падтрымліваць пастаянна, бо запалак дастаць не было дзе. Але ноччу ўсё роўна замярзалі, нават вейкі іншы раз зацягваліся льдзінкамі, зранку цяжка было расплюшчыць во-чы.
Ваду набіралі ў рачулцы, што працякала непадалёк. Яна была карычневага колеру, але на гэта ніхто не звяртаў увагі. А прадукты шукалі па навакольных вёсках. Аднойчы ў Лапічах матчын брат Коля нагрузіў пляменнікам чамадан ячменю. Дзеці з радасцю пацягнулі каштоўны груз на прыладжаных спецыяльна палазах. Калі ішлі праз Зборск, нечакана ўбачылі там паліцаяў. Схаваліся ў незнаёмай жанчыны, каб пасля працягнуць шлях.
Зямлянка, у якой жылі, была даволі вялікая. І туды не раз наведваліся партызаны, калі вярталіся з заданняў. Нават аднойчы дэсант з Вялікай зямлі завітаў па дарозе ў атрад.
Самым цяжкім выпрабаваннем стала для іх блакіроўка. Усіх, хто хаваўся па навакольных лясах, сагналі ў бок Ігнатоўкі. Знаходзіліся на мяжы жыцця і смерці. Але неяк вы-стаялі…
Калі вярнуліся ў родную Зялёную Дуброву (так раней называўся населены пункт), не знайшлі сваіх хат. Туліліся па чужых. Жылі ў Каменцы, Вяззі. З усёй маёмасці, якую, пакідаючы вёску, пазакопвалі ў зямлю, не засталося нічога. Паліцаі былі вельмі сквапнымі на чужы скарб: штыкамі прашчупвалі агароды і загуменні і падчыстую апусташалі схованкі. Пазбаўленым маёмасці вяскоўцам няпроста было наладжваць мірнае жыццё. Харчаваліся тым, што бог па-шле: памятае, як ласаваліся мясам забітага немцамі каня. Зноў жа выратоўваў лес. Цяпер ужо шчаўем, ягадамі ды іншай расліннасцю.
Потым тата з дапамогай родных паставіў новую хату. Узнаўляліся калгасы. Туды пайшла працаваць і Антаніна. З цягам часу ледзьве ўдалося дапрасіцца, каб адпусцілі ў лясгас, дзе людзі атрымоўвалі хоць якія грошы. А калі пачалося ўзвядзенне гідраэлектрастанцыі ў Вяззі, дзяўчына ўладкавалася туды. Разам з аднавяскоўцамі капала катлаван, займалася іншымі будаўнічымі работамі.
Стварыла сям’ю. Нарадзіла чатырох сыноў.
…Хутка бяжыць час. Вось ужо і дзевяностагадовую мяжу пераступіла бабуля Тоня. Як і ў маладосці, упраўляецца з гаспадаркай сама: вясковыя жанчыны прызвычаеныя да працы. А перажыўшыя вайну — асабліва. Таму галоўнае, аб чым марыць, — каб болей не паўтарыўся падобны глум. І з радасцю паглядае на буслоў, што звыкла кружаць у небе замест колішніх самалётаў з крыжамі.

Іна Заскевіч.
i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость