Па свяшчэнных мясцінах (Ясенскі сельсавет)

Ведаць. Памятаць. Ганарыцца

На тэрыторыі размешчана 14 населеных пунктаў, у якіх пражывае 879 жыхароў. Да вайны існавала каля 20 вёсак, у якіх жыло людзей амаль у 5 разоў больш, чым зараз. Пайшлі ў нябыт Дуброва, Заграддзе, Свабода…

Згодна з кнігайПамяць“, на франтах Вялікай Айчыннай склалі галовы 363 вяскоўцы. Ад рук ворагаў загінула каля 30 партызан, якія ўваходзілі ў склад 1-й Асіповіцкай партызанскай брыгады. Пацярпелі і мірныя жыхары: у розныя часы акупацыі былі расстраляны, павешаны і спалены больш за 130 чалавек. У Асяродку ахвярамі сталі 35 сяльчан, Заельніку —23, Татаркавічах і Ясеніпа 17, Залессі — 15, Жураўцы — 13, Ражнетаве і на станцыі Ясень — па 9.

На ясенскай зямлі знаходзяцца 2 помнікі воінскай славы і 14 воінскіх пахаванняў. У гонар мужных змагароў за Радзіму імёны Барыса Дзмітрыева, Уладзіміра Кунько, Сцяпана Сумчанкі і Мікалая Рамашкі прысвоены вуліцам у Ясені.

Зараз на тэрыторыі сельсавета пражывае адна былая партызанка і два малалетнія вязні.

Ясенскае падполле

[note]З успамінаў I.А.Кавецкага, былога падпольшчыка:

— У жніўні 1941 года нямецкая пяхота пры падтрымцы артылерыі пачала наступленне на вёскі Асяродак і Заельнік, дзе абарону трымалі кавалерысты дывізіі, якая рэйдавала па тылах ворага. Нашы воіны мелі вялікую патрэбу ў прадуктах харчавання. Загадчык жывёлагадоўчай фермы Канстанцін Антонавіч Станішэўскі забіў некалькі кабаноў, наліў бакі малака, і ўсё гэта камсамолец Лёва Сямашка даставіў чырвонаармейцам.

Восенню разам з радыстам Мікалаем Чарняўскім і Лёвам Сямашкам устанавілі радыёпрыёмнік “Піянер” і прымалі зводкі Саўінфармбюро, якія перапісвалі і распаўсюджвалі сярод жыхароў нашай і навакольных вёсак. У лясах каля Ясеня засталося шмат зброі і боепрыпасаў, якія пакінулі воіны Чырвонай Арміі. Усё гэтае дабро збіралі па лесе камсамольцы Л.К.Сямашка, I.I.Сідаровіч, У.В.Сідаровіч, Альшанік, А.Р.Карчэўскі, А.I.Ждановіч. Потым хавалі на гарышчы школы. Аўтаматныя і рэвальверныя патроны закопвалі ў школьным хляве, а затым выдавалі тым, хто ішоў у партызаны.

Летам 1942 года ў нашу вёску прыйшла група партызан з атрада В.I.Лівенцава пад камандаваннем Васіля Пяткова. Лёва Сямашка прывёў іх да мяне. У складзе групы былі сакратар Бабруйскага падпольнага райкама камсамола М.I.Семісалаў, Крысаў і Караленка. Семісалаў параіў падабраць групу моладзі для падпольнай работы і даў парады для яе правядзення. У яе склад увайшлі Лёва Сямашка, Кацярына і Уладзімір Альшанікі, Ганна Белая, Iван Сідаровіч, Зоя Станішэўская, Андрэй і Ганна Ждановічы, Мікалай Давыдоўскі, Шышкевіч, Прыгоцкі, Уладзімір Васільевіч Сідаровіч, Міла Сідаровіч, Уладзімір Аляксандравіч Сідаровіч, Валянціна Мірошнікава.

Восенню ў Ясень да Лізаветы Станішэўскай прыбыў сакратар Бабруйскага падпольнага райкама КП(б)Б Д.М.Лемяшонак для арганізацыі камуністаў на барацьбу супраць захопнікаў. Хутка група была створана. У яе ўвайшлі Станішэўская, I.А. і М.Н.Кавецкія, П.Курыльчык, А.Сідаровіч, К.А.Станішэўскі.

У гэты ж час у партызаны пайшла добра ўзброеная група моладзі: А.I.Ждановіч, Ніна Ждановіч, Iван Сідаровіч, Арсен Лёля. Гэта былі першыя партызаны з вёскі. На жаль, Андрэй Ждановіч загінуў у 1943 годзе пры мініраванні шашы, Ніна — у час бою пры разгроме гарнізона ў Кассі. Здараліся і правалы. Да вясны сорак трэцяга ў Ясені засталася невялікая, але маналітная падпольная група.

Трагедыя вёскі разыгралася падчас разгрому партызанамі кавалерыйскага атрада Флегантава і мясцовымі жыхарамі ахоўнага пункта немцаў на чыгунцы. Было забіта некалькі салдат, але двум удалося ўцячы. Яны і нарабілі бяды. Назаўтра прыехалі гітлераўцы, сагналі ўсіх жыхароў у клуб. Больш за 40 чалавек адправілі ў Бабруйскі канцлагер. На станцыі расстралялі У.Сідаровіча і С.Альшаніка. Праз тры дні прыбыў карны атрад. Iм каля калгаснай пуні былі расстраляны жыхары вёскі С.Р.Сідаровіч, М.А.Краўчанка, Iван Хроп, Міхаіл Чарняўскі. Арыштавалі К.Сёмку, Вольгу Сёмка і Марыю Чарняўскую. Сёмкі былі павешаны ў Татарцы.

Ясень гітлераўцы знішчылі, засталіся цэлымі толькі некалькі дамоў і бальніца, якую немцы вырашылі абсталяваць пад шпіталь, але хутка партызаны яе знішчылі.

Потым падпольная група перайшла ў спецатрад № 309 імя Кірава, якім камандаваў прысланы з-за лініі фронту былы старшыня нашага калгаса Міхаіл Пятровіч Самсонік. Разам са сваімі байцамі ён знішчыў не адзін нямецкі гарнізон, у тым ліку — у Вязычыне і Кассі.[/note]

З успамінаў Лізаветы Пракопаўны Станішэўскай, былой партызанскай сувязной:

Добра жылі ясенцы перад вайной, але ўсё парушылі фашысты. У вёску ў чэрвені трапілі адступаўшыя воіны Чырвонай Арміі і акружэнцы, што прабіваліся да лініі фронту. Калгаснікі дапамагалі ім чым маглі. Вясной сорак другога года пачалі актыўна дзейнічаць партызаны, якія грамілі варожыя эшалоны. Тады акупанты сталі зганяць мірнае насельніцтва на ахову чыгункі. На 2-3 метры ставілі па вяскоўцу, на кожны кіламетрпа немцу. Вёска жыла дваякім жыццём. Днём усе хаваліся па хатах, а ноччу праводзіліся сходы, чыталіся савецкія газеты і лістоўкі, партызанам перадаваліся звесткі аб размяшчэнні акупантаў.

Аднойчы немцы арганізавалі вялізны абоз з хлебам, сабраны па вёсках. Падпольшчыкі папярэдзілі пра гэта партызан, і тыя абстралялі абоз з засады каля ясенскіх могілак. Пасля гэтага акупанты больш тут хлеб не нарыхтоўвалі.

Гэта пра іх, падпольшчыкаў Ясеня, напісаў паэтычныя радкі партызанскі разведчык Аляксей Бандарэвіч:

Нас били нещадно, пытали нас люто,

И ждали, который из нас упадет,

Кто, сломленный страхом, вдруг станет иудой,

Товарищей выдаст, в агенты пойдет.

Нет! Давшим нам жизнь матерям не придется

Позор несмываемый, вечный узнать.

Живые и павшие, мы остаемся

Сынами твоими, о Родина-мать!

[note]Былы камісар партызанскай брыгадыЗа Радзіму” Iван Васільевіч Жохаў, якой кіраваў бясстрашны А.К.Флегантаў, у 1974 годзе ўспамінаў пра адзін з эпізодаў вайны:

— Разведчыкі атрада “Баявы” праводзілі смелыя аперацыі на тэрыторыі ўсяго раёна. Адна з іх адбылася на станцыі Ясень. Было гэта ў сярэдзіне лютага 1943 года. Разведчыкі атрада пад камандаваннем Чацверыкава наблізіліся да чыгуначнай станцыі, каб падарваць варожы эшалон. Iм вызваліся дапамагчы і мясцовыя жыхары, у тым ліку Марыя Чарняўская. (Згодна з кнігай “Памяць”, яна была павешана немцамі 15 лютага 1943 года за сувязь з партызанамі і пахавана ў Татаркавічах — аўт.). Аперацыю выканалі паспяхова. Ахвярамі сталі 10 фашыстаў, у якіх партызаны захапілі і зброю.[/note]

Партызаны з атрада В.I. Лівенцава вялі баявыя дзеянні на чыгунцы ў напрамку Бабруйска. Не раз наносілі ўдары па немцах і бліз Ясеня.

[note]З дакладной запіскі камандзіра 752-га партызанскага атрада В.I.Лівенцава:

“6.12.  42 г. в 23.00 на ж.д Минск-Бобруйск сев. зап. 2 км  ст. Ясень диверсионными группами под командованием т. Кожушко взорван путь и обстрелян вражеский эшелон с мадьярами, идущий на фронт. Паровоз поврежден. Есть убитые и раненые, точное количество не известно. Известно то, что вагонов 10 с перегруженными в них ранеными и убитыми были отправлены в Бобруйский госпиталь.

26 ноября диверсионной группой на ж.д. Минск-Бобруйск, западнее стн. Ясень, подорван и обстрелян эшелон с живой силой. Паровоз и 10 вагонов слетели под откос. По данным из Осиповичей, уничтожено до 150 гитлеровцев”.[/note]

Тут загінулі савецкія лётчыкі

Пра няроўны бой, што разгарэўся ў небе на мяжы Асіповіцкага і Бабруйскага раёнаў 30 чэрвеня 1941 года, даведаліся чырвоныя следапыты Ясенскай школы напачатку 70-х гадоў ад старэйшых. Тыя памяталі, што чатыры савецкія бамбардзіроўшчыкі былі збіты і ўпалі ў раёне вёсак Заельнік, Асяродак, Татаркавічы і Барбарова Бабруйскага раёна. Усе члены экіпажаў загінулі. Мясцовыя людзі пахавалі смелых сокалаў на месцы іх гераічнай гібелі. Пасля вайны астанкі аднаго экіпажа былі перанесены ў брацкую магілу на тэрыторыі саўгаса імя Леніна Бабруйскага раёна, а астанкі астатніх — у брацкую магілу пасёлка Татарка.

За вызваленне станцыі Ясень

На мяжы ўпамянутых раёнаў стаяць два помнікі. На іх надпісы: “Вечная слава героям”. З усіх бакоў да агароджы брацкай магілы падступаюць старыя сосны, застыўшыя ў строгім маўчанні. Тут вечным сном спяць воіны, якія загінулі пры выгнанні фашыстаў са станцыі Ясень. Доўгі час іх імёны заставаліся невядомымі, але дзякуючы пошукавай рабоце вучняў яны паўсталі з небыцця.

У 1965 годзе школьнікі даведаліся аб гераічнай гібелі сямі байцоў. У іх ліку — рускія па нацыянальнасці лейтэнанты Юрый Далінкін, Мікалай Пісклін, старшы сяржант Міхаіл Дубровін, чырвонаармейцы Павел Раманаў і Аляксандр Паноў, украінец Фелікс Купчанка, мардвін Уладзімір Лукашын. Помнік быў пастаўлены на сродкі навучэнцаў школы і настаўнікаў. На яго адкрыццё прыязджалі родныя і блізкія, якія да таго часу не ведалі, дзе пахаваны іх сыны, браты і мужы. Дарэчы, у школе захоўваліся франтавыя пісьмы Далінкіна, якія ў сямідзясятыя гады вучням пераслаў яго бацька (на здымку — адно з іх).

Вызначыліся штурмавікі

Каля 10 гадзін раніцы 28 чэрвеня сорак чацвёртага года разведчык 241-й бамбардзіровачнай дывізіі Герой Савецкага Саюза М.С.Мусінскі паведаміў па радыё, што па шашы ад Ясеня на Асіповічы рухаецца калона колькасцю да 500 аўтамашын. Камандзір авіядывізіі рашыў нанесці ўдар па аўтакалоне каля вёсак Кассё і Ясень, у выніку была знішчана вялікая колькасць тэхнікі. Пры нанясенні бомбавага ўдару вызначылася група капітана Ф.I.Паршына.

* * *

Магіла Аляксандра Баранава. Дата яго гібелі — 30 чэрвеня 1941 года.

Станцыя Ясень. У 1967 годзе на мясцовых могілках пастаўлены помнік тром ваеннаслужачым. Iх не стала 1 ліпеня 1944 года.

Татаркавічы. На могілках стаяць абеліскі партызанам Е.Б.Загароў-скаму, К.Л.Мірановічу і С.Р.Вараб’ёву.

Асяродак. Тут пахаваны партызаны П.Г.Суравец, Я.К.Суравец, М.Е.Невяровіч, I.I.Абадоўскі. Таксама знаходзіцца помнік невядомаму салдату.

На могілках вёскі Ясень у брацкай магіле ляжаць партызаны Андрэй Iванавіч Ждановіч і Аляксей Iванавіч Пятруша, якія загінулі 22 чэрвеня 1943 года. Абеліск устаноўлены ў 2005 годзе.

Ясень. Тэрыторыя мясцовай школы. Тут знаходзіцца помнік настаўнікам і вучням, якія загінулі ў гады вайны.

Чыгуначная станцыя Ясень. Тут палі смерцю храбрых ваеннаслужачыя яфрэйтар Міхаіл Міхайлавіч Швароў, сяржант Н.М.Барзіла, старшы сяржант А.Н.Белякоў. На магіле ў 1967 годзе ўзняўся абеліск.

Падрыхтавала Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Культура

Экспозицию районного историко-краеведческого музея пополнит коллекция средневекового холодного оружия

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем