Па свяшчэнных мясцінах (Пратасевіцкі сельсавет)

Па свяшчэнных мясцінах  (Пратасевіцкі сельсавет)

Ведаць. Памятаць. Ганарыцца

На тэрыторыі размешчана 22 населеныя пункты, у якіх пражывае 1.613 чалавек — у тры разы менш, чым да вайны. Няма ўжо і некаторых тагачасных вёсак, у ліку якіх Зашыбіна, пасёлкі Казарма і Балыкоўшчына. Неадрадзілася і вёска Рэпішча, якую фашысты спалілі ў маі 1944 года.

Згодна з кнігай “Памяць”, на франтах Вялікай Айчыннай склалі галовы 209 чалавек. Ад рук ворагаў загінула каля 50 партызан, якія ўваходзілі ў склад 505-га атрада імя Кірава, імя Дзяржынскага, імя Молатава 161-й партызанскай брыгады імя Катоўскага, а таксама 210-га імя Сталіна і 215-га імя Леніна Асіповіцкай партызанскай брыгады. Цальчане былі ляснымі байцамі атрадаў “Слава” і “Перамога” брыгады “Полымя”. Алена Iгнатаўна Вайцянкова з Дзераўцоў, Алена Вікенцьеўна Ліхадзіеўская з Пабокавіч і Пелагея Тарасаўна Казлоўская з Пратасевіч прымалі ўдзел у падпольнай рабоце і таксама сталі ахвярамі фашыстаў.

Poplavyi
Паплавы. На грамадзянскіх могілках — абеліск на магіле невядомага салдата.

Пацярпелі і мірныя жыхары. У вёсках Дубавое, Пабокавічы, Ягаднае — 8 сяльчан, у Перарожках — 3, Пратасевічах — 7, Рэпішчы — 20, Кляпчаным Мосце — 9. 63 ся-дзібы ў Пабокавічах, 18 — Ставішчах і 49 у Рэпішчы былі зруйнаваны і абрабаваны.

На пратасевіцкай зямлі знаходзіцца 11 воінскіх пахаванняў, 2 помнікі славы і столькі ж мемарыяльных дошак. Як адзначаюць у сельсавеце, кожная брацкая магіла добраўпарадкавана, агароджана. Зусім нядаўна ў  вёсцы Перарожкі замянілі 4 надмагільныя пліты.

Памяць пра воінаў-вызваліцеляў ушанавана і ў назвах вуліц — яны носяць імя Казлоўскай, Майстрэнкі, Дзмітрыева, Кліменкі, Сумчанкі, Каралёва, Крыловіча, Абросімава. Апошнія два — у пяці вёсках.

 st.-Vereytsyi
Станцыя Верайцы

Станцыя Верайцы. Праз яе, мерна пастукваючы па рэйках, прахо-дзяць цягнікі, а недалёка ад чыгуначнага палатна знаходзіцца брацкая магіла. Над ёй узвышаецца помнік, які ўзведзены жыхарамі станцыі і хлебаробамі былога калгаса “Бальшавік” на ўласныя сродкі. На ім надпіс: “Тут пахаваны воіны Савецкай Арміі, якія загінулі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1944 гг.”.

Расстрэльваючы ваеннапалонных, партызан і іх сем’і, фашысты не давалі хаваць забітых на могілках, закопвалі дзе прыйдзецца. Жыхарам пад пагрозай смерці забаранялася падыходзіць да трупаў, але людзі запаміналі тыя месцы, каб праз пэўны час пахаваць ахвяр па-людску.

Успамінаюць, што стрэлачнік Аляксандр Высоцкі бачыў, як аднойчы гітлераўцы прывезлі са станцыі Татарка 13 чалавек мужчын, жанчын, двое дзяцей. Iх паставілі ў памяшканні вакзала тварам да сцяны, а затым, калі была выкапана яма, павялі і расстралялі.

Расказвалі і такі выпадак. У час праходу эшалона з ваеннапалоннымі праз станцыю некалькі чалавек спрабавалі ўцячы, але былі забіты.

Састарэлы мясцовы жыхар Гаўрыла Iванавіч Раскоў на другі дзень знайшоў аднаго ва ўрочышчы, тайком пахаваў знойдзены труп, а каля магілы пасадзіў маленькую бярозку, якая з часам вырасла ў вялікае дрэва. Астанкі невядомага салдата пазней перанеслі ў брацкую магілу.

Pererozhki
Перарожкі. На вясковых могілках на брацкай магіле стаіць абеліск у гонар савецкіх воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе ў баях з ворагам.

Доўга вёўся пошук невядомых пахаванняў. Iх знаходзілі ўсюды, у тым ліку і на месцы былога канцлагера.

Усяго ў брацкай магіле пахавана 77 чалавек, з якіх 30 з вядомымі імёнамі, у тым ліку — ураджэнец вёскі Малоціна Iван Ангерчык, Рыгор Левашоў з Запарожскай вобласці. Адрас апошняга захаваўся ў медальёне. Нарэшце і родныя байца, якія жылі ў Мелітопалі, атрымалі звестку аб месцы апошняга спачыну дарагога ім чалавека…

На працягу пасляваенных гадоў многа намаганняў па ўшанаванні памяці загінуўшых прыклалі мясцовыя жыхары Уладзімір Васільевіч Чупахін, Васіль Міхайлавіч Цатскін, Пётр Яфімавіч Булавацкі, А.Бурак, А.Буфал, Святлана Фёдараўна Баранава і іншыя. Школьнікі старанна даглядалі свяшчэннае месца. У пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя дзеці пасадзілі парк, які кожную вясну шуміць маладым лісцем, а сцежка да абеліска не зарастае.

У 1975 годзе на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан з’явіліся абеліск і стэла. Сярод пахаваных — байцы    18-га стралковага корпуса 65-й арміі, якія загінулі ў канцы чэрвеня 1944 года, і Герой Савецкага Саюза гвардыі яфрэйтар Міхаіл Раманавіч Абросімаў. На памяшканні былой школы вісіць мемарыяльная дошка ў яго гонар.

Як загінуў баец? 24 чэрвеня 1944 года пачалося ажыццяўленне наступальнай аперацыі “Баграціён”, а праз 4 дні ў 23 гадзіны Масква салютавала войскам 1-га Беларускага фронту, якія авалодалі горадам Асіповічы, 20-ю артылерыйскімі залпамі з 224 гармат. Але баі за горад працягваліся: з “бабруйскага катла” прарваліся часці фашысцкай групоўкі.

На ўсходнім ускрайку горада, паміж мастамі шасейнай і чыгуначнай дарог, праз раку Сіняя размясцілася 4-я батарэя 297-га гвардзейскага зенітна-артылерыйскага палка.

30 чэрвеня на пазіцыю зенітчыкаў да гармат падышлі каля 300 фашыстаў. Стварылася пагроза захопу батарэі. У тую самую хвіліну, калі ворагі ўжо навіслі над нашымі салдатамі, з акопа падняўся гвардыі яфрэйтар Міхаіл Абросімаў, за ім — іншыя байцы.

Вораг адступіў, пакінуўшы на полі бою 38 забітых. Больш за 70 салдат праціўніка трапіла ў палон. Сам Абросімаў быў смяротна паранены. Пахавалі яго за паўтара кіламетра ад Асіповіч, а пасля астанкі перавезлі ў брацкую магілу на станцыі Верайцы. 22 жніўня 1944 года гвардыі яфрэйтару М.Р.Абросімаву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У мясцовай бібліятэцы захоўваюцца фотаздымкі баявых сяброў гвардзейскай зенітна-артылерыйскай дывізіі, зробленыя ў 1985 годзе падчас іх сустрэч на верайцоўскай зямлі.

 verhi2
Верхі

Верхі. Помнік за 3 кіламетры ад аднайменнага прыпыначнага пункта. З’явіўся ў 1974 годзе. Тут пахавана партызанка Соф’я Васільеўна Змачынская, якая загінула ад рук акупантаў у 1943 годзе.

На мясцовых могілках знаходзяцца яшчэ 2 пахаванні: невядомага воіна-чырвонаармейца і I.Ф.Лаўрова.

Пратасевічы-2. У 1951 годзе пастаўлены помнік на магіле падпольшчыцы Пелагеі Казлоўскай — удзельніцы асіповіцкага падполля. Нарадзілася яна ў гэтай мясцовасці. Скончыла пачатковую школу, працавала ў сельскай гаспадарцы. Са жніўня сорак першага выконвала заданні падпольшчыкаў, накіроўвала да партызан трапіўшых у акружэнне воінаў Чырвонай Арміі.

Яе сын Мікалай у студзені 1943 года разам з таварышамі знішчыў у Пратасевічах чацвёра паліцаяў. Падчас вобыску ў хаце П.Т.Казлоўскай ворагі знайшлі палкавы сцяг, які яна захоўвала больш за 2 гады, узяўшы яго з рук салдата, які загінуў. Патрыётку жорстка катавалі, потым прыбілі сцяг да спіны цвікамі, прывезлі на Базарную плошчу ў Асіповічы і на вачах сагнанага насельніцтва павесілі. У 1965 годзе была пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

protasevichi-2
Пратасевічы-2

Рэпішча. Да вайны — вёска с такой назвай. Яе не існуе роўна 70 гадоў. Той жудасны дзень яшчэ памятаюць некаторыя былыя жыхары…

Запісана са слоў удзельніка вайны жыхара Дубавога Уладзіміра Пятровіча Балвановіча бібліятэкарам Пратасевіцкай сельскай бібліятэкі Ганнай Дамарад:

— Бяда здарылася   12 мая 1944 года. Дзень быў ясны, цёплы. Якраз тады партызаны абстралялі машыну з немцамі і некалькі чалавек забілі. Неўзабаве з вёскі Забалацце выехаў на танкетках — гэта невялікія танкі — карны атрад. На сваім шляху карнікі забівалі ўсіх, каго сустракалі на дарозе: людзей, якія працавалі на сваіх участках, дзяцей і нават жывёлу. Яны рухаліся ў Рэпішча. Хутка гэта страшная вестка абляцела ўсю вёску. Маладыя хлопцы і дзяўчаты не жадалі апынуцца ў руках немцаў— маглі адправіць у Германію. Дарослыя вырашылі схаваць іх у бліндажах. Неўзабаве жыхароў сагналі на могілкі, акружылі з усіх бакоў і толькі хацелі пачаць сваю брудную справу, як паказалася легкавая машына, у якой ехаў нямецкі палкоўнік. Ён чамусьці забараніў расстрэл, і яго перакладчык прамовіў: “Маеце сувязь з партызанамі — ідзіце збірайце галавешкі”. Азірнуліся — вёска ўжо палае. Усе з жахам падумалі пра дзяцей. На жаль, яны захлынуліся дымам. Амаль уся вясковая моладзь…”

З успамінаў ураджэнца вёскі Анатолія Васільевіча Шпака, запісаных вучнямі Пратасевіцкай школы:

— Мне было 4 гады, як гарэла вёска. З сястрой схаваліся на бульбяным полі. Ляжу паміж баразён, а вакол агонь, дым. Страшна, горача, але разумею, што плакаць нельга… Вёска выгарэла дашчэнту. Дарослыя выкапалі зямлянкі — і там усе разам жылі…

У тэму. Старшыня Пратасевіцкага сельсавета Анатоль Дрывіцкі:

— На тэрыторыі яшчэ жывуць людзі, якія могуць расказаць пра тыя жудасныя дні, калі не стала іх роднай вёскі. Аповеды некаторых запісаны і перададзены ў Нацыянальны архіў краіны. Будзе справядлівым, калі на месцы спаленай вёскі з’явіцца хаця б камень-валун з мемарыяльнай дошкай, дзе будуць нанесены прозвішчы ахвяр. Спадзяюся, што ініцыятыву падтрымае і кіраўніцтва вайсковай часці, якая размяшчаецца ў Рэпішчы, і раённыя ўлады. Мая матуля таксама з вогненнай вёскі Асавок, таму цану памяці добра ведаю. Як і тое, што нам, нашчадкам, трэба яе берагчы і перадаць будучым пакаленням у напамін, каб не паўтарыліся жахі вайны.

Klepchanyiy-most
Кляпчаны Мост

Пратасевічы. На памяшканні мясцовага клуба ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Пелагеі Казлоўскай.

У вайну тут пэўны час знаходзіўся паліцэйскі гарнізон.

Былы настаўнік мясцовай школы Міхаіл Паўлавіч Грышановіч узгадвае са свайго ваеннага дзяцінства такі выпадак: “Жыў у вёсцы паліцай Кудзін. Падабалася яму здзеквацца над людзьмі. Выйдзе на вуліцу, бывала, а побач з ім яго таварыш — гарманіст. Павесіць на шыю аўтамат і — пайшлі па вуліцы. Дзеці, чуючы гукі гармоніка, выбягалі паглядзець. I мне было цікава. А Кудзін у гэты час даваў аўтаматную чаргу па малых… Тады дзятва разбягалася. Хто не паспеў уцячы — атрымліваў кулю…”

TSel
Цэль

Забалацце. Помнік у гонар землякоў, якія загінулі ў гады вайны.

Кляпчаны Мост. У 1986 году ўстаноўлены абеліск з мармуру з надпісам: “Здесь похоронены неизвестные солдаты, погибшие в период Великой Отечественной войны 1941-1945 гг.”

Падрыхтавала Ніна ВIКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем