“Валачы на Купалле ў раку доўбню”

“Валачы на Купалле ў раку доўбню”

Запісана са слоў старажылаў вёскі Краі Марыі Якаўлеўны Кірдун, 1931 г.н., Ганны Архіпаўны Міхадзюк, 1930 г.н., і Рыгора Андрэевіча Кірдуна, 1929 г.н.

На працягу доўгага часу гэты абрад існаваў толькі ў вёсцы Краі. Незамужнія дзяўчаты абвязвалі доўбню (булавешку) мужчынскімі паясамі і з цудоўнымі купальскімі песнямі цягнулі яе праз усё сяло да ракі Пціч, на бераг, які крайчукі называлі “бабскім”. А чаму?

Побач з глыбокім месцам было мелкаводдзе, дзе звычайна купаліся дзеці і дзяўчаты, якія не ўмелі плаваць. Пасля вясёлых купальскіх песень, жартаў, смеху, купальскага вогнішча дзяўчаты кідалі доўбню ў раку і назіралі: у які бок яна паплыве — адтуль трэба чакаць сватоў. Калі доўбню цячэннем ракі прыбівала да берага, лічылі, што дзяўчына застанецца незамужняй. Назіралі і за тым, як — хутка ці марудна — плыла доўбня, і меркавалі, калі чакаць сватоў.

Ужо пад раніцу дзяўчаты і хлопцы, вяртаючыся ў вёску, пачыналі чыніць “бясчынствы”, затыкаючы коміны, прывальваючы тоўстымі калодамі дзверы хат людзей, што не прыйшлі на Купалле. А яшчэ перагароджвалі вуліцу вазамі і варотамі, якія пасля гаспадары доўга шукалі. Вароты маглі зацягнуць і на якое-небудзь старое дрэва.

Чаму валаклі менавіта доўбню? Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што язычніцкія богі былі двухаблічнымі, двухполымі, а само купальскае бажаство выступае ў вобразе ідала, балвана, які ўвасабляе сабой сонца, цяпло, святло, дабро, а бывае, і наадварот — чорта, д’ябла.

Валянціна Аўдзейчык,

дырэктар Дараганаўскага школьнага комплекснага краязнаўчага музея.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем