Узнагарода — праз сем дзесяцігоддзяў!

Узнагарода — праз сем дзесяцігоддзяў!
Эдуард Шышко і яго праўнучка Дар’я.
Эдуард Шышко і яго праўнучка Дар’я.

24 студзеня консул пасольства Расійскай Федэрацыі ўручыў медаль “За адвагу” жыхару пасёлка Ялізава Эдуарду ШЫШКО.

Знакавая для ветэрана вайны і працы падзея стала магчымай дзякуючы вялікай рабоце расійскіх архівістаў па стварэнні агульнадаступнага электроннага банка дакументаў “Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне”. На сайце таксама размяшчаюцца дакументы аб медалях і ордэнах, якія не былі своечасова ўручаны ўдзельнікам баявых дзеянняў. Каб атрымаць такую ўзнагароду, ветэран альбо яго бліжэйшыя родныя — жонка ці дзеці — павінны звярнуцца з адпаведнай заявай да Прэзідэнта Расіі.

Менавіта такім чынам і даведаўся наш герой вайны пра медаль, да якога быў прадстаўлены за бой пад Кёнігсбергам. Тады ён быў цяжка паранены ў нагу, а адпаведнае рашэнне аб прысваенні ўзнагароды было падпісана толькі ў лістападзе 1947 года.

Пра баявую біяграфію Эдуарда Фларыянавіча і атрыманыя ім узнагароды “раёнка” паведамляла ў мінулагоднім праекце  “Удзячны, ветэраны, вам і абавязаны жыццём і мірным небам” (“Дайшоў да Кёнігсберга” — “АК” № 41 ад 21.05.2013). Застаецца толькі дадаць, што сёння ў ветэрана два медалі “За адвагу”. I гэта пры тым, што ваенная біяграфія ў земляка зусім не доўгая — у дзеючай арміі Шышко прабыў з 29 ліпеня па 15 кастрычніка 1944 года (звесткі з электроннага банка “Подзвіг народа”).

Якія пачуцці былі ў ветэрана, калі даведаўся пра яшчэ адну баявую ўзнагароду? На гэтае пытанне салдат Перамогі адказаў шчыра:

— Было радасна. Ад таго, што застаўся жывы…

Последние новости

Происшествия

Камни на рельсах в районе остановочного пункта Дричин: два поезда экстренно затормозили — подросток избежит наказания, но ответят родители

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем