Самые яркие события в районе, которые произошли в 1965, 1977, 1989 и 2001 годах

Самые яркие события в районе, которые произошли в 1965, 1977, 1989 и 2001 годах

Газета «Асіповіцкі край” азірнулася назад і ўспомніла самыя яркія падзеі, якія адбыліся ў папярэднія гады Змяі.

1965 год

У будынку 8-гадовай школы (апошні час там размяшчаўся вучэбны вытворчы камбінат) адчыніла дзверы медыцынскае вучылішча. У ім навучалася 126 дзяўчат, якія рыхтаваліся стаць медсёстрамі. Сярод навучэнак былі як асіпаўчанкі, так і жыхаркі Магілёва, Кіраўска, Бабруйска, Слуцка і іншых раёнаў.

Уведзены ў строй новы ўнівермаг па вуліцы Сумчанкі (знаёмы асіпаўчанам, як «Тавары для дзяцей”).

У Лапічах здадзены ў эксплуатацыю новы сельмаг.

4 ліпеня адбыліся выбары народнага суддзі Асіповіцкага раёна і горада Асіповічы.

У горадзе налічвалася 3.000 дамоў. У кватэрах жыхароў устаноўлена 1.500 радыёпрыёмнікаў, 500 тэлевізараў. Газіфікавана 400 кватэр.

На вуліцы Абросімава ўстаноўлены помнік загінуўшым партызанам.

Прыняла першых гасцей гасцініца «Асіповічы”.

На базе калгасаў «ХІХ партз’езд” і «8-е Сакавіка” створаны новы — «Каўгарскі”.

1977 год

Пры раённым Доме культуры стаў працаваць шахматна-шашачны гурток.

У вёсцы Вязаўніца з’явілася штучнае возера.

У Вяззі адчыніўся новы Дом культуры.

Непазнавальна змяніліся Лапічы. На ўскрайку вырастае цэлы мікрараён, дзе ў стадыі заканчэння трох- і чатырохпавярховыя дамы, закладзены буйны гандлёвы цэнтр. Будуецца новая аптэка.

Птушкаводы калгаса «Авангард” прадалі дзяржаве ў гэтым годзе 1 мільён 121 тысячу штук яек.

Галоўны камітэт ВДНГ узнагародзіў Дыпломам ІІІ ступені Асіповіцкі камбінат хлебапрадуктаў за дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў у IХ пяцігодцы.

Нарадзілася новае прадпрыемства: цэх №3 бабруйскага завода №2 зборнага жалезабетону камбіната «Будмантажіндустрыя” Міністэрства прамысловых будматэрыялаў.

Закладзены фундамент асфальта-бетоннага завода ў раёне ст. Асіповічы. Яго запланаваная магутнасць — 600 тон асфальту ў суткі.

Закладзены фундамент двухпавярховага памяшкання міліцыі.

Першыя 2 тысячы квадратных метраў шклопалатна выпусціў новы — пяты — цэх шклозавода «Кастрычнік”. Усе вытворчыя цэхі мадэрнізаваны, гадавая магутнасць — 30 мільёнаў квадратных метраў палатна.

1989 год

Міжгаспадарчая перасовачная механізаваная калона № 273 у верасні папоўнілася 50 в’етнамскімі работнікамі, якія працавалі на ўзвядзенні жылога пасёлка ў калгасе «Шлях Ільіча”.

Калгас «Новы шлях” адзначыў 60-годдзе.

У калгасе «Каўгарскі” адкрыты мемарыяльны комплекс загінуўшым за Радзіму.

Студэнты з Расіі працавалі на ўзвядзенні новага птушніка ў калгасе «Авангард”.

Пачаў узводзіцца спецыяльны магазін калгаса «Авангард”.

Пачалася работа па стварэнні гістарычна-дакументальнай хронікі «Памяць. Асіповіцкі раён”.

У Жорнаўцы прайшло агульнае традыцыйнае свята хлебаробаў раёна.

У калгасе імя Леніна пабудавана 18 двухпавярховых дамоў.

У мікрараёне адкрылася маладзёжнае кафэ «Траўна”.

Аддзяленне сувязі № 5 справіла сваё наваселле.

У студзені пачала прыём пацыентаў новая паліклініка.

Рэстаран «Пралеска” запрасіў сваіх першых наведвальнікаў.

У вёсцы Вялікі Бор здадзены ў эксплуатацыю магазін, пабудаваны гаспадарчым спосабам калгасам імя Чарняхоўскага.

Пачаліся работы па будаўніцтву новага пуцеправода.

2001 год

У вёсцы Краснае ў прысутнасці кіраўнікоў раёна і дэлегацыі з горада-пабраціма Кранштата быў адкрыты Дом ветэранаў.

Раённая газета «Запаветы Леніна”, калгас «Чырвоны ўдарнік”, КДГ «Ліпень” адзначылі 70-годдзе.

У лапіцкай сям’і Мікалая і Святланы Грынько нарадзілася першае ў трэцім тысячагоддзі асіповіцкае дзіця — хлопчык Даніла ростам 59 сантыметраў і вагою 4,6 кілаграма.

14 ліпеня газета «Запаветы Леніна” змяніла назву на «Асіповіцкі край”.

Асіпаўчанін, слесар СП ААТ «Дах” Аляксандр Кіслякоў стаў гаспадаром галоўнага прыза 2-га тыражу грашова-рэчавай латарэі «Прыдняпроўе-1” — кватэры.

СШ № 4 святкавала 35-годдзе.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем