Самае-самае пра асіповіцкую “раёнку”

Самае-самае пра асіповіцкую “раёнку”

Сама больш газета існавала пад назвай «Запаветы Леніна” — з 1965 па 2001 год, Самы непрацяглы перыяд у мірны час яна называлася «Калгасная праўда” — з 1931 па 1938 год. У 1943-1944 гг. газета выдавалася падпольна і мела назву «За Советскую Родину”. Самы першы нумар яе выйшаў 20.03.1943.

Самая першая значная адзнака газеты — запрашэнне да ўдзелу ў І Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве ў 1940 годзе за ўклад у распаўсюджванне перадавога вопыту ў сельска-гаспадарчую вытворчасць.

Самы вялікі перапынак у выпуску газеты быў з 1962 па 1965 год.

Самая працяглая «піяр-акцыя”, праводзімая «раёнкай” сумесна з раённым камітэтам камсамола, — лыжныя спаборніцтвы на прыз газеты. Турніры арганізоўваліся не адзін дзясятак гадоў.

Самы доўгі час «раёнку” ўзначальваў Анатоль Тамашэўскі — з 1980 па 2005 год.

Самы вялікі стаж работы ў райгазеце мае адказны сакратар Ала Дзьячэнка — 35 гадоў.

Самы вялікі тыраж газеты за апошнія дзесяцігоддзі быў у 1990 годзе — 10.347 экзэмпляраў, а самы нешматлікі — 3.697 — у 1996 годзе.

Самай першай сярод раённых газет Магілёўскай вобласці ў 1996 годзе рэдакцыя «Запаветаў Леніна” перайшла на ўласны камп’ютарны набор і вёрстку газеты.

Самыя актыўныя сённяшнія пазаштатныя карэспандэнты газеты «Асіповіцкі край” — Георгій Алейнікаў, Рыгор Маркушын, Лёля Багдановіч, Іна Заскевіч, Вераніка Пішчык.

Самая матэрыяльна значная ўзнагарода, якую атрымала газета за сваю дзейнасць, — грошы на набыццё аўтамабіля «Лада-Прыора” за перамогу ў абласным конкурсе ў 2007 годзе.

Сама часта сярод рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі газета «Асіповіцкі край” станавілася намінантам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера” — 3 разы з 7.

Последние новости

Профилактика

Отдых на воде. Как не случиться беде?

6 мая 2026
Читать новость
Общество

Газета выступила — что сделано? Территорию на Проектируемой, 6 в Осиповичах очистили от кустарника

6 мая 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Преподаватель из Осиповичей стала лучшей в республиканском конкурсе «Авто Леди‑2026»

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

6 мая 2026
Читать новость
Общество

7 мая в Осиповичах перекроют улицу Сумченко: схема объезда и изменения маршрутов автобусов

6 мая 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с начальником отдела принудительного исполнения Осиповичского района

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем