Предшественник форвардера

Предшественник форвардера

Аб чым расказвае здымак

Папярэднік форвардара

Гэты чалавек фатаграфаваўся нячаста: такая раскоша ў гады яго маладосці была недаступна, да таго ж не аб здымках думалі яго сучаснікі, а як узнавіць краіну пасля страшнай вайны. І тым большым цудам здаецца гэта картачка, якая была зроблена ў 1958 годзе невядомым фатографам.

На ёй — Фёдар Грышановіч, жыхар вёскі Ігнатоўка. Там ён нарадзіўся 25 чэрвеня 1927 года, вырас, ажаніўся на Веры Аляксееўне, якая нарадзіла яму восьмёра дзяцей. Працаваў лесніком Ліпенскага лясніцтва. Вось адзін з момантаў яго работы і адлюстраваны на здымку. Коней як у калгасах, так і ў лясніцтвах не хапала, таму на дапамогу прыходзілі валы.

Сучасным работнікам лясной гаспадаркі нават уявіць цяжка, што калісьці не магутныя харвестары і форвардары выкарыстоўваліся на нарыхтоўцы драўніны, а наравістыя рагатыя жывёліны. Ды і самі людзі шчыравалі, нібы тыя валы, каб забяспечыць краіну неабходным будаўнічым матэрыялам.

Вельмі ўдзячныя дачцэ гэтага працавітага чалавека Надзеі Фёдараўне, якая прадаставіла нам гістарычнае фота. Дарэчы, Фёдар Пятровіч пазней працаваў пастухом, пасвіў вясковы статак. А потым быў конюхам у калгасе. У вёсцы, якая сёння налічвае 10 жыхароў, калісьці было 100-120 кароў, што сведчыць аб адпаведнай колькасці насельнікаў.

12 гадоў таму Фёдар Пятровіч пайшоў з жыцця, але памяць у сэрцах родных захавалася. А яшчэ ёсць і гэта вось фота, на якім Фёдар малады і вясёлы…

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем