Помнікі даўніны ў Асіповіцкім раёне

З пачатку ХІХ стагоддзя археалагічныя помнікі Асіповіччыны прыцягваюць увагу археолагаў, гісторыкаў, этнографаў і падарожнікаў.

Захаваўся дзённік рускага чыноўніка А.К.Башняка, які ў час падарожжа звярнуў увагу на курганы паміж паселішчамі Свіслач і Галынка “Пад’язджаючы да Свіслачы, бачыў курганы, многія з якіх былі адменнай велічыні…”

У 20-я гады ХІХ ст. многія помнікі старажытнасці апісваў даследчык З.Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі). У выданні “Донесение о первых успехах путешествия в России Зориана Ходаковского” ў  1822 г. ён узгадвае Цэль: “Цэль у Ігуменскім павеце на рацэ Свіслач, каля ўпадзення ракі Талькі…”

Цікавасць уяўляе карта “Маёнтак Свіслач памешчыкаў Незабытоўскіх”, складзеная ў 1842 годзе. Тут падаюцца Святое возера, гарадзішча ў Ялізаве, замак у Свіслачы, могілкі і курганы на іх, панскія маёнткі ў Брыцалавічах, Свіслачы, Вязычыне і Шэйпічах.

У 1876 г. мінскі губернатар абавязаў падаць у Статкамітэт звесткі аб помніках даўніны з іх апісаннем. На жаль, карту не надрукавалі, але некаторыя сабраныя матэрыялы знаходзяцца зараз у Інстытуце і музеі антрапалогіі Маскоўскага дзяржуніверсітэта пад назвай “Сведения о городищах и курганах Минской губернии”.

Маюцца звесткі, што ў апошняй чвэрці ХІХ ст. на тэрыторыі Ігуменскага і Бабруйскага паветаў, у склад якіх уваходзіла тэрыторыя нашага раёна, раскопкі праводзілі археолаг Ян Завіша і краязнавец Г.Татур. У 1878-1879 гг. у Мінску праходзілі мастацка-археалагічныя выставы, на якіх дэманстраваліся рэчы з раскопак. Пазней многія з іх апынуліся ў Мінскім царкоўна-археалагічным музеі, які быў эвакуіраваны ў Разань у Першую сусветную вайну. Некаторыя з тых знаходак трапілі ў Эрмітаж і Гістарычны музей у Маскве.

У 1878-1879 гг. выйшаў шэраг выданняў, прысвечаных апісанню цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі. Тут ёсць звесткі пра гарадзішчы ў Зборску, пра старажытныя “Акопы” ў Жыціне, Свіслачы, Лапічах, шматлікія курганы вакол іх.

Дзесяццю гадамі пазней раскопкамі на Асіповіччыне займаўся У.З.Завітневіч. Ён даследаваў 72 курганы ў Гарожы, Ясені, Брыцалавічах, Усціжы і могільнік каля в. Камарын. Знойдзеныя тут рэчы трапілі ў музеі Санкт-Пецярбурга, Масквы, Кіева і Саратава.

(У матэрыяле выкарыстаны звесткі з кнігі “Нарысы па гісторыі Асіповіцкага раёна” (навуковы рэдактар: кандыдат гістарычных навук В.С.Вяргей, Асіповічы-Мінск, 2005 год)

Працяг будзе…

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем