Гуляюць хлопчыкі ў вайну

Гуляюць хлопчыкі ў вайну

Усё далей ад нас вогненныя саракавыя гады. Ужо не адно пакаленне стаіць паміж тагачаснымі абаронцамі краіны і сённяшнімі школьнікамі. Не расказваюць рабятам дзядулі і бабулі пра вайну, бо самі ведаюць пра яе толькі ад уласных бабуль. А таму не так блізка і востра адчуваюць ужо цяперашнія дзеці боль і горыч страт, цяжар жыцця ў акупацыі, складаныя ўмовы франтавых будняў. Гэта і добра, за тое і аддавалі жыцці нашы родныя, каб іх унукі жылі ў міры ды згодзе. Але зусім забываць урокі вайны нельга. Моладзь павінна ведаць, памятаць, ганарыцца. І рабіць усё для таго, каб падобнае не паўтарылася. Таму ва ўстановах адукацыі вядуцца заняткі гісторыі, працуюць гурткі, ідзе адпаведная пазакласная работа, ствараюцца музеі.

Адзін з такіх дзейнічае ў Лапіцкай СШ. Там рабяты могуць пазнаёміцца з ваеннай тэхнікай і амуніцыяй часоў Вялікай Айчыннай вайны, атрымаць цікавую інфармацыю пра партызанскі рух на тэрыторыі нашага раёна, пазнаёміцца са спісам лясных мсціўцаў, прозвішчы многіх з якіх носяць аднавяскоўцы рабят, іх суседзі, аднакласнікі. Можа таму вучні прымаюць актыўны ўдзел у стварэнні макетаў, якія расказваюць пра баі, што ішлі на іх малой радзіме амаль 80 гадоў таму. Ніхто не забыты! Нішто не забыта!

Сённяшнія хлопчыкі і дзяўчынкі, як і іх равеснікі колісь, апранаюць гімнасцёркі і пілоткі і адпраўляюцца ў бой. На шчасце, не сапраўдны.

Не першы год лапіцкія школьнікі пад кіраўніцтвам Юрыя Сцяпанава займаюцца ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй, што дазваляе бліжэй дакрануцца да гісторыі. Чарговая “аперацыя” — бітва на Дняпры — запланавана на 22 мая. Да яе і рыхтуюцца юныя салдаты-мінамётчыкі, санінструктары і тэлефаністы. І няхай падобныя баі будуць толькі вучэбнымі!

Юрый Сцяпанаў з вучнямі рыхтуюцца да ваенна-гістарычнай рэканструкцыі

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем