Осиповичи и район в архивных документах

Осиповичи и район в архивных документах

Страчаная спадчына

Новыя адкрыцці
Архіўныя, статыстычныя і картаграфічныя дакументы — крыніца інфармацыі не толькі аб гістарычных падзеях канкрэтнага населенага пункта, але і вывучэння гісторыі архітэктуры, горадабудаўніцтва, развіцця эканомікі, у тым ліку і транспартных шляхоў зносін з іх інфраструктурай.
У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ёсць дакументы, якія маюць дачыненне да гісторыі Асіповіцкага раёна, — у асноўным праектная дакументацыя па будынках.
Утрымліваецца, напрыклад, справа аб пабудове смалярнага завода Зімелем Айзіковічам у Асіповічах, дзякуючы якой можна прасачыць працэс узгаднення праекта і атрымання дазволу на будаўніцтва. Вось некаторыя з дакументаў:
Прашэнне Айзіковіча ад 26.08.1909 г. на зацвярджэнне плана пабудовы смалакурнага катла і драўлянага дома на заарандаваным зямельным пляцы ў стацкага саветніка Іосіфа Дарагана на ўскрайку Асіповічаў па вул. Екацярынінскай.
Праект смалярнага завода. На вонкавай частцы ліста надпіс: “Азначаны на абароце гэтага праект разгледжаны і адобраны Будаўнічым аддзяленнем Мінскага Губернскага Праўлення па пратаколе ад 28.11.1909 г. за № 435 і ўладкаванне па гэтым праекце смалярнага завода і драўлянага дома дазваляецца Айзіковічу па журнале Губернскага Праўлення ад 28 таго ж лістапада за № 1023”. Падпісана губернатарам, губернскім інжынерам і губернскім архітэктарам. Зверху злева пячатка Старшага фабрычнага інспектара Мінскай губерні ад 30.10.1909 г. за № 1350 і надпіс справа: “Праект на пабудову смалярнага завода і драўлянага дома на пляцы Зімеля Лейвікава Айзіковіча ў г. Асіповічы Бабруйскага павета Мінскай губерні пры Іванаўскім праспекце”. Пад надпісам подпіс “Праект разгледжаны 30 кастрычніка 1909 года”. На штампе напісана: “Старшы Фабрычны Інспектар Мінскай губерні” і подпіс.
Распіска ад 18.12.1909 г. аб атрыманні Айзіковічам ад Бабруйскага павятовага ўпраўлення Указа Мінскага губернскага праўлення ад 03.12.1909 г. за № 2025 аб дазволе пабудаваць завод і дом у адпаведнасці з праектам. На адвароце пазнакі: “Атрымана Будаўнічым аддзяленнем 29.12.1909 г.”
Найбольш уражвае ў дадзеным дакуменце хуткасць дакументаабароту. Увесь працэс узгаднення праекта і атрымання дазволу на будаўніцтва нават пры карэкціроўцы праектнай дакументацыі займае крыху больш за чатыры месяцы.
Інфарматыўным дакументам з’яўляецца праект пабудовы часовай рыма-каталіцкай капліцы на рагу вуліц Серпухаўскай і Лібаўскай 1911 г., якім прадугледжвалася ўзвядзенне зрубнага будынка на мураваным падмурку са сценамі ў чысты вугал, умацаванымі лісіцамі, з уваходамі на галоўным і дваравым фасадах, пад двухсхільным дахам. Зараз гэта перакрыжаванне вуліц Чумакова і Карла Лібкнехта. На тым месцы цяпер знаходзіцца перавезеная ў 1946 г. з в. Замошша царква. Па словах мясцовых краязнаўцаў, будынак былой капліцы захоўваўся да Другой сусветнай вайны, у 20-30-я гг. ХХ ст. там была яўрэйская школа.
Выяўлены план гарадскога паселішча Асіповічы — гэта кварталы на паўднёвы захад ад Лібава-Роменскай чыгункі. Характар планіровачнай структуры Асіповічаў канца ХІХ-пачатку ХХ стст. цалкам адпавядае горадабудаўнічым прынцыпам, якія былі закладзены ў Еўропе, у тым ліку і ў Расійскай імперыі, у канцы ХVIII-пач. ХІХ стст. Гэта строга рэгулярная квартальная планіроўка. Дарэчы, у дадзеным раёне горада планіровачная структура захавалася без змен і да нашага часу.
У калекцыйным фондзе планаў і карт сустракаюцца дакументы, звязаныя і з суседнімі тэрыторыямі. Прыклад падрабязнага і дакладнага землеўладкавальнага дакумента — план 1866 г. вёскі Лочын Ігуменскага павета як вынік размежавання земляў, якое адбывалася пасля сялянскай рэформы 1861 г., дзе пазначаны каардынаты межаў сялянскіх земляў, кадастравае прызначэнне — ворная зямля, выган, сенакосы, лясныя ўгоддзі. Па плане можна вывучаць мясцовую мікратапаніміку, на ім зафіксаваны назвы навакольных урочышчаў Сялібы, Пасека, Забор’е.
Ёсць чарцёж моста ў мястэчку Свіслач на паштовай дарозе Мінск-Бабруйск праз пойму і раку Свіслач пач. ХХ ст. і праект рэканструкцыі галоўнага маставога пралёту гэтага моста таго ж часу, якія з’яўляюцца прыкладам інжынернай гідратэхнічнай думкі ў сферы драўлянага мостабудаўніцтва. Канструкцыя моста традыцыйная: платы з кароткіх карэнных паляў і ўкосінаў, падкосы, прагоны, насцілы, бардзюрныя брусы, парэнчы.
Электронныя копіі гэтых і іншых дакументаў перададзены ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей у якасці навуковага і перспектыўнага экспазіцыйнага матэрыялу.

Аляксандр АСТАПОВІЧ,
старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі
і культуры.

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем