Осиповчанка Светлана Лазовская рассказывает историю о своей маме и ее нелегкой жизни во время войны

Осиповчанка Светлана Лазовская рассказывает историю о своей маме и ее нелегкой жизни во время войны

Зваротная сувязь

Раслі пад гукі кананады

Публікацыі ў газеце, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, заўсёды выклікаюць водгук у людзей старэйшага пакалення. Вось і на гэты раз тэма атрымала працяг

Прачытаўшы матэрыял “Сэрцы, параненыя вайной” (“АК” № 27 ад 09.04.2021 г.), Святлана Лазоўская расказала пра сваю матулю Валянціну Фёдараўну Альховік (Чаропка), якая знаходзілася ў няволі разам з узгаданымі ў надрукаваным тэксце жанчынамі. Па волі лёсу, яна памерла за дзень да публікацыі. Сустракаліся з гераінямі мы за некалькі дзён да гэтага. Тэарэтычна, калі б паехалі ў той дзень да Валянціны Фёдараўны, засталі б яе жывой і маглі б атрымаць інфармацыю з першых вуснаў. Але хто ж ведаў… Сітуацыя нагадала падзеі васьмігадовай даўніны, калі журналісты ажыццяўлялі праект “Удзячны, ветэраны, вам і абавязаны жыццём і мірным небам”, у ходзе якога расказвалі пра жывых на той дзень удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У спісе іх значылася 106. Не да кожнага паспелі…

А таму ўзгадаем гэту жанчыну і яе каштоўныя ўспаміны, якія пачулі ад дачкі:

— Матуля нарадзілася ў 1939 годзе. Была зусім маленькай, калі іх з сям’ёй фашысты пагналі ў Бабруйск. Басанож. Адмарозіла рукі і ногі. Пазней скура на пашкоджаных месцах стала злазіць. Бабуля жавала хлеб і прыкладала да ран, бо іншых лекаў не было. Адзін з нямецкіх салдат прынёс нейкую мазь, дзякуючы якой дзяўчынка вылечылася. Больш чым фашыстаў, баяліся паліцаяў, якія былі асабліва жорсткімі да суайчыннікаў. Увесь час хацелася есці, але плакаць бабуля забараняла. Аднаго хлопчыка за падобнае кінулі на агароджу і выпусцілі сабак, якія паадгрызалі дзіцяці рукі і ногі. Калі пачынала прасіць есці, бабуля ўзгадвала той выпадак і строга наказвала цярпець. А голад адчувалі ўвесь час. Нясцерпны.

Разам з мамай у палоне знаходзіўся меншы брат, якому не споўнілася і двух гадоў. А вось адна з сястрычак, якой на той час было гадоў 7 ці 8, схавалася ад ворагаў, а потым пяшком па шпалах пайшла ў Асіповічы да цёткі, дзе і жыла да вызвалення.

У Лучыцах таксама было нялёгка. Аднаго разу людзей сабралі і павялі на расстрэл, але наляцелі нашы самалёты, і жыхарам пад іх прыкрыццём удалося разбегчыся. А вось вёску Май цалкам спалілі. Пра яе зараз і не ўспамінае ніхто.

Колькі жыла, мама не любіла працэдуру здачы крыві на аналіз: яна нагадвала ёй колішнюю, калі фашысты выкарыстоўвалі знямоглых дзяцей у якасці донараў.

А Марыю Лагвінюк, Надзею Чаропка і Вольгу Яўсеенка маці добра ведала: выраслі ў адной вёсцы. Апошняя нават была яе сведкай, калі трэба было пацвердзіць статус вязня.

Яшчэ адна наша чытачка, Тамара Іосіфаўна Матузава, расказала сваю гісторыю.

Нарадзілася яна ў 1942 годзе. Пад стук колаў, што везлі вагоны з людзьмі ў эвакуацыю з Курскай вобласці, да якой імкліва набліжаўся фронт.

У цягніку не было медыкаў: усе яны ваявалі. Таму роды прымала незнаёмая бабуля. Так 22 лютага на свет з’явілася дзяўчынка. І не проста нарадзілася, а “ў сарочцы”, што здараецца надзвычай рэдка. Яна была дробненькая, але выжыла. І матуля, якой на той момант было 19 гадоў, выхадзіла дзіцятка. Да канца вайны жылі на Урале. Тата працаваў на абаронным прадпрыемстве. Шчыраваў ля доменнай печы, у якой пераплаўлялі разбітую тэхні-ку, танкі і выраблялі новую зброю, каб наблізіць вызваленне.

У 1944 годзе прыехалі ў Асіповічы. Тут тата Іосіф Казіміравіч Мяржынскі працаваў начальнікам майстэрняў у дыстанцыі пуці. Пра вайну не любіў расказваць…

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем