Нечаканая сустрэча ў Асіповіцкім АУСТ

Нечаканая сустрэча ў Асіповіцкім АУСТ

У жыцці кожнага чалавека здараюцца розныя сюрпрызы, і выдатна, калі яны — прыемныя. Менавіта такая добрая падзея адбылася днямі ў традыцыйны адзіны дзень інфармавання насельніцтва. У склад адной з IПГ уваходзіў і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі таварыства ратавання на водах Мікалай Маісееў — былы ліквідатар аварыі на ЧАЭС.

— Прыехаў у Асіповіцкі аддзел унутраных спраў на транспарце, каб выступіць па тэме “Чарнобыль: праз 30 гадоў”, — расказвае Мікалай Міхайлавіч. — Усе прысутныя слухалі з цікавасцю, а напрыканцы сустрэўся з чалавекам, з якім “пазнаёмілі” міліцыя і Чарнобыль…

Калі адбылася трагедыя, сучасны старшыня абларганізацыі ТРВОД быў нампалітам 1 курса Магілёўскай сярэдняй спецыяльнай школы транспартнай міліцыі. Там жа вучыўся і асіпаўчанін Аляксей Таужнянскі — цяпер ужо ветэран АУСТ маёр. Восенню восемдзесят шостага дабравольцы з ліку курсантаў і выкладчыкаў накіраваліся ў зону забруджвання. Маісеева адправілі ў Брагінскі раён, Таужнянскага — у Хойніцкі. Займаліся адным і тым жа: ахова грамадскага парадку, прадухіленне крадзяжоў маёмасці і наступнага за гэтым распаўсюджвання радыяцыі па краіне. Як адзначае Маісееў, той месяц стаў вялікай школай жыцця. Калі гэта выпрабаванне для фізіялогіі і псіхікі завяршылася, курсанты сталі па-сапраўднаму згуртаванымі. І з цягам часу стараюцца не забываць адзін аднаго, увогуле тых, на чыю долю выпала гэта “выпрабаванне Чарнобылем”.

— Натуральна, прыемна было сутыкнуцца з Аляксеем — ужо маёрам, ветэранам АУСТ: ёсць, што ўспомніць, шмат агульных знаёмых. Нажаль, такія нечаканыя сустрэчы адбываюцца рэдка, — наракае Мікалай Міхайлавіч. — Але заўсёды імкнемся сабрацца 26 красавіка. Трагедыя цяжка прайшла па лёсах лю-дзей, нанесла істотныя страты і непасрэдна беларусам, і экалогіі, і эканоміцы. Таму нельга забываць ні тое, што было, ні тых, каму прыйшлося там пабываць.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем