Осиповичи. Раньше и сейчас

Осиповичи. Раньше и сейчас

Раней і зараз

Пасажырскі пуцеправод

Пешаходны пуцеправод на чыгуначнай станцыі Асіповічы якраз зараз у чарговы раз мяняе вонкавы выгляд. Змена не радыкальная, аднак наспеўшая: замест празрыстага даху (дакладней — першапачаткова празрыстага, але выпаленага сонцам да брудна-шэрага колеру) ён у хуткім часе схаваецца пад новым, на гэты раз жоўта-карычневым, “парасонам”.

…Усе памятаюць, што амаль адразу пасля здачы ў эксплуатацыю гэтае збудаванне выклікала незадаволенасць слізкім пакрыццём пешаходнай дарожкі, адсутнасцю пандусаў для з’езду дзіцячых калясак і веласіпедаў, іншымі дробнымі канструкцыйнымі пралікамі. Аднак асіпаўчане сваім “новым мостам” ганарыліся. І не без прычыны: гэта быў першы пуцеправод такога тыпу на ўсёй Беларускай чыгунцы, і, галоўнае — ад свайго папярэдніка ён адрозніваўся, як слова “лятаць” ад слова “поўзаць”.

Напэўна, параўнанне можна было падабраць больш удалае, аднак кожны, хто паспеў хоць раз прайсціся па “старым мосце” ў дождж, снегапад ці калі ў чарговы раз спарахнеў насціл з дошак, з ім пагадзіцца.

Па словах асіповіцкіх старажылаў, “стары” пешаходны пуцеправод узнік пасля Вялікай Айчыннай і часткова будаваўся з, так бы мовіць, другаснай сыравіны. Адпрацаваўшыя рэсурс чыгуначныя рэйкі, многія з якіх былі выпушчаны яшчэ да 1917 года, складалі значную частку яго канструкцыі. Аднойчы на гэтым збудаванні адбылася незвычайная падзея, якая папоўніла спіс гарадскіх легенд. Напачатку 60-х гадоў асіповіцкі гарнізон меў найвышэйшую колькасць асабовага саставу, і значныя кантынгенты вайскоўцаў рэгулярна пераходзілі па мосце з паўднёвай часткі Асіповічаў, каб патрапіць на чыгуначны вакзал. Аднойчы запоўнены шчыльнай салдацкай калонай пуцеправод пачаў разгойдвацца з нарастаючай амплітудай: кіруючы маршам афіцэр, відаць, забыў аддаць абавязковую ў такіх абставінах каманду “праз мост ісці не ў нагу”…

Новы пуцеправод быў здадзены ў эксплуатацыю ў пачатку 2000-х, а потым спатрэбілася яшчэ амаль дзесяць гадоў, каб пазбавіць яго ад узгаданых вышэй “дзіцячых хвароб”. І ўсё ж у выніку атрымалася як трэба: трывала, зручна, бяспечна, прыгожа і нават крышачку футурыстычна. Нагадвае хуткасны тунэль у будучыню…

Фото Дмитрия Саврицкого

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем