Осиповичи раньше и сейчас

Осиповичи раньше и сейчас

Раней і зараз

Адным з лідараў асіповіцкага дойлідства ў 30-я гады мінулага стагоддзя была Рабоча-Сялянская Чырвоная армія. Менавіта вай-скоўцамі ў гэты перыяд будаваліся адразу два ваенныя гарадкі. На тагачасным драўляна-аднапавярховым фоне іх высокія цагляныя казармы і іншыя пабудовы выглядалі велічна. Ну а што думалі звычайныя гараджане пра бытавыя перавагі чырвонаармейскай службы — паравое ацяпленне, цэнтралізаванае водазабеспячэнне, каналізацыю і электрычнае асвятленне, — застаецца толькі здагадвацца.

Размешчаны ў паўночным гарадку гарнізонны Дом афіцэраў не адно дзесяцігоддзе быў, бадай, самым прэстыжным гарадскім танцполам.

Пасля перадачы паўночнага гарадка ў дзяржмаёмасць — гэта адбылося на пачатку 2000-х — Дом афіцэраў доўга стаяў занядбалым і адносна даступным для ўсіх жадаючых. Скончылася такая анархія прадказальна: пажарам, што знішчыў дах…

У такім гаротным стане ГДА знаходзіўся да таго часу, пакуль яго ўласнікам не стала ТАА “Алаюр Плюс”. Новыя гаспадары захавалі гістарычны выгляд і прызначэнне — зразумела, з улікам уласных інтарэсаў. Так што сёння гэта кафэ-піцэрыя “Гарадок” і, бадай, самая прыгожая пабудова ў мікрараёне вуліцы Чарняхоўскага.

 

2020 год: кафэ-піцэрыя “Гарадок”

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем