На будынку Вязскага лясніцтва ўстаноўлена першая на Асіповіччыне памятная дошка ў гонар заслужанага лесавода БССР

На будынку Вязскага лясніцтва ўстаноўлена першая на Асіповіччыне памятная дошка ў гонар заслужанага лесавода БССР
На будынку Вязскага лясніцтва ўстаноўлена першая на Асіповіччыне памятная дошка ў гонар заслужанага лесавода БССР
Такая пашана выказана Івану Бураку, які амаль 50 гадоў працаваў у Асіповіцкім лясгасе. Цырымонія адкрыцця адбылася падчас рэспубліканскай выязной калегіі. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел міністр лясной гаспадаркі краіны Аляксандр Кулік, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Іван Трамбачоў, генеральныя дырэктары Мінскага і Магілёўскага дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб’яднанняў, дырэктары лясгасаў і падпарадкаваных Мінлясгасу арганізацый з Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Іван Бурак пачаў працаваць у 1957 годзе ў Ліпеньскім лясніцтве. У 1966-м ён узначаліў Вязскае лясніцтва. Праз год сюды завезлі высакародных аленяў, а ў 1997-м — зуброў. Менавіта адсюль пайшло засяленне Асіповіччыны гэтай магутнай жывёлай. Іван Сцяпанавіч не ўяўляў жыцця без сваёй справы і, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягваў працаваць майстрам лесу. У 1970 годзе ён атрымаў юбілейны медаль “За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна. Іван Бурак тры гады запар, у  1976, 1977, 1978-м, станавіўся пераможцам Усесаюзнага сацыя-лістычнага спаборніцтва. Быў  удзельнікам першага і адзінага злёту лесаводаў БССР, дэлегатам першага Усесаюзнага злёту лесаводаў у Маскве. Вялікую ўвагу Іван Сцяпанавіч надаваў лесааднаўленню, а менавіта адраджэнню дуброў. У 1981-м яго ўдастоілі ганаровага звання заслужанага лесавода БССР. Дрэвы-волаты і сёння ўпрыгожваюць раён. Шмат у чым менавіта дзякуючы Івану Бураку тут праходзілі рэспубліканскія і ўсесаюзны семінары па лесааднаўленні дуброў. У 1987-м ён атрымаў медаль “Ветэран працы”, а ў 2016 годзе ўзнагароджаны памятным знакам Мінлясгаса “80 год лясной гаспадарцы Рэспублікі Беларусь”.

За больш чым 80 гадоў існавання лясной гаспадаркі краіны званняў «Заслужаны лесавод БССР» і «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» удастоены толькі 109 чалавек.

 

 

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем