Моя деревня Осы-Колёса

В субботу исполнился 81 год со дня уничтожения деревень Межное, Бортное и соседней деревни с очень необычным названием.
История ичезнувшей деревни Осы-Колёса интересна в первую очередь тем, что находилась она на территории Глусского района, но совсем рядом с осиповичскими деревнями Межное и Бортное. Поселения были тесно связаны человеческими отношениями, у них похожая судьба. К тому же немало жителей Ос-Колёс со временем переселилось на осиповичскую землю, так что эту деревню можно считать отчасти принадлежащей нашей малой родине.
…Так же, как и Межное-Бортное, Осы-Колёса образовалась из перевозимых в эту местность хуторов в период коллективизации, была сожжена фашистами вместе с жителями во время войны и так же, как и деревня-соседка, частично возродилась, чтобы прожить еще одну жизнь до своей второй, уже естественной кончины в 1978 году.
Про свою деревню Осы-Колёса рассказывают осиповчанка Татьяна Абрамчик (Рыбак) и могилевчанин Михаил Буловацкий.
Ну а поскольку Михаил Петрович — белорусскоязычный белорус, его воспоминания приводятся на языке оригинала.
Происхождение названия
Т.А.: «Легенда о названии деревни идет с конца прошлого века, когда пан Язэп Жилинский начал осушать эти глухие заболоченные места.
Редакционный комментарий. Генерал Иосиф Жилинский руководил Западной экспедицией — крупным для своего времени проектом по мелиорации Полесья, который реализовывался с 1874 года до начала ХХ века.
Здесь стояли бараки нанятых из окрестных хуторов рабочих, которые копали дренажные канавы. Местность была богата различным лесным зверьем, особо докучали рабочим большие лесные осы. В одну из своих поездок довелось испытать их нападение и пану Жилинскому. Взбесившиеся лошади понеслись, не разбирая дороги, пока в одной из выкопанных канав у брички не отлетели колеса. Так что до своего убежища пострадавший генерал добрался на одних осях. Позднее деревню, где пана покусали осы, Осами и назвали, а отлетевшие колеса его брички дали название другому поселку, образовавшемуся неподалеку».
М.Б.: «На самой справе назва Восы не звязана з нейкім незвычайным выпадкам. Здаўна гэты пагорак сярод балот, густа населены лятучымі джгаламі, так і зваўся — Восы. Чалавек, які збіраўся накасіць там сена, браў з сабой белую накрыўку. Бо, калі зачэпіш касой гняздо і ўзрушыцца асінае кодла, кідайся на зямлю і накрывайся белым, чакаючы, пакуль супастаты не супакояцца. Так што калі ў 30-х гадах сюды перасялілі людзей з акаляючых хутароў, назва мясцовасці перайшла да створанай вёскі.
Потым паблізу ад вёскі Восы ўзнікла яшчэ адно паселішча. Калі нехта пытаўся, дзе жывеш, адказвалі: «А там, каля Восы». Так і сталі зваць пасёлак — Калявосы.
А злучэнне дзвюх назваў у адну адбылося падчас калектывізацыі. У вясковым фальклоры гэтая падзея захавалася ў такой форме.
Калі ствараўся калгас «Чырвоны колас», трэба было распрацаваць яго статут. Займаўся гэтай справай упаўнаважаны з Глуска, які пра мясцовую тапаніміку нічога не ведаў. У дакументах трэба было пералічыць вёскі, жыхары якіх стварылі калектыўную гаспадарку, і з гэтага атрымаўся прыблізна такі дыялог:
— Як завецца вёска? — запытаўся ўпаўнаважаны.
— Восы, — прагучала з аднаго канца.
— Калявосы, — прагучала з другога.
— Восы… Калявосы…, —падумаў упаўнаважаны і дапісаў: “…створанай жыхарамі вёскі Восы-Калёсы”.
Пазней у размовах паміж сабой абедзве вёскі называлі скарочана Калёсамі, а жыхароў — калясянцамі».
Дедушка, серебряный самовар и Сорбонна
Т.А.: «Хутор моего дедушки Сергея Георгиевича Рыбака находился в местности, называемой Осами. Женился он на 17-летней красавице Агриппине Кузьмич из Крынки. Сам Матвей Дараган, чья усадьба находилась неподалеку, заезжал в гости и называл ее Грушей. В семье родилось шестеро детей. В хозяйстве было 12 коров, волы, овцы, свиньи. Бабушка рассказывала, что к Рождеству откармливали сто гусей: каждого усаживали в отдельную корзину и кормили до отвала. Заготавливали кадушки с молочными продуктами. Всё это возили продавать в Осиповичи и Бобруйск.
Секрет достатка был простой: трудились много, тяжело, но с умом и расчетом. Жили в строгости, соблюдали посты. И еще усердно молились. В доме была отдельная комната, где висело девять старообрядческих икон из Сибири. Большая семья собиралась в столовой за двухведерным самоваром из чистого серебра. Помолившись, дети перед сном целовали руку отцу.
А его дочь Валя уехала во Францию и преподавала в Сорбонне — Парижском университете.
Не выдержало сердце у деда, когда узнал, что всё его имущество забирают и передают в колхоз…»
Огненное Крещение
Т.А.: «Во время войны зимой в деревне всегда стояли партизаны. Если в окрестностях появлялись немцы, они успевали уйти. Вот и тогда на Крещение, 20 января 1943 года, партизанский дозор, что стоял около деревни Бортное, доложил: каратели в Межном и уже движутся к Осам-Колёсам. Отряд быстро собрался и ушел в лес. Часть жителей также ушла в лес, но не все…»
М.Б.: «Мая маці Аньця з сынам Міколкам, уратаваўшыся ў лесе, ішлі да Восаў, насамрэч туды, дзе была вёска, а цяпер папялішча.
Вёска адкрылася ім шэрагам счарнелых печаў. Матуля ішла па былой вуліцы і азіралася: вось тут жыла Насця Чаропка, а тут — Ніна Казляк, а тут была хата Жлобіч Агапы. Падумала: “Добра, што Арцём (Арцём Жлобіч — аўт.) не бачыў, як іх хату палілі разам з дзецьмі”. І перасмыкнулася ад слова “добра”.
Урэшце падышла да сваёй печы, паглядзела ў яе счарнелую раскрытую пашчу. Было ўражанне, быццам і печ нема крычыць аб сваёй долі. Выцягла з-пад попелу абгарэлую засланку і закрыла печ. На чаране печы, засыпаным попелам, убачыла нешта белае. Дацягнулася рукой. Костачкі… Дзіцячыя… Дастала ўсе, расклала, як ім і патрэбна было. Падышла да таго месца, дзе стаяў стол, і пачала асцярожна ботамі варушыць попел. Так і ёсць, костачкі… Большыя косткі — яе маці. Меншыя — дзяцей. Сабрала ўсе, занесла пад яблыню. Ломікам, які знайшла ў попеле ад варыўні, выдзяўбала ямку і засыпала костачкі. Пастаяла моўчкі, перахрысцілася. Вярнулася на папялішча.
Слёз не было. Енку не было. Яна апошні раз аглядзела месца, на якім стаяў яе дом, вялікі цёплы дом на сем вокнаў, збудаваны з тоўстых бярвенняў навечна, каб і дзецям, і ўнукам было дзе жыць. І вось — ні дома, ні ўнукаў…
Яна схамянулася і павярнулася да Міколкі. Крыху пастаяла, вяртаючыся ў жыццё. Паглядзела на сына: ёсць чалавек, дзеля якога ўсё ж варта жыць. І яны пайшлі. Пайшлі да людзей. Міколка нёс падушку, Аньця — мяшок з зернем. І гэта было ўсё іх багацце…»
Судовая амаль камедыя
М.Б.: «Яшчэ вяскоўцы любілі ўзгадваць такі выпадак. Пасля вайны леснікі кляймілі дрэвы, якія можна было рэзаць на будаўніцтва новых хат. Але ніхто на тое клеймаванне не зважаў увагі, выбіралі лепшыя. Леснікі паскардзіліся на такое самавольства, і справа дайшла да суда. Суд вырашылі зрабіць выязным, каб усе ведалі, што можа быць за непавагу да правілаў лесакарыстання. І неяк бліжэй да вечара, калі людзі павярталіся да сваіх зямлянак, у вёску прыехала суддзя з сакратаркай і двума засядацелямі. У зямлянцы Рыгора Караля, як самай прасторнай, зладзілі стол на крыжавінах і лаўку для суда. Суддзя накрыла стол чырвоным абрусам, расклала паперы і загадала людзям заходзіць. Людзі рассаджваліся хто дзе прыткнуўся: на зямлі, падклаўшы сена, на якой дзяружцы ці на кукішках. У зямлянцы стала прыцемна, і Рыгор запаліў газавую лямпу. Але як толькі паставіў яе перад судом, на стол пасыпаліся прусакі са столі і пачалі бегаць па паперах. Суддзя з сакратаркай войкнулі, усхапіліся з лаўкі і выбеглі на двор.
Але тут на іх накінуліся камары і авадні. Каб абараніцца, бесперапынна махалі галінкамі з лісцем, і ім не было як пісаць. Суддзя ўсё ж паспрабавала агучваць прэтэнзіі да жыхароў вёскі і называць сумы магчымага штрафу за нанясенне лесу шкоды.
Аднак ушчуваць сялян, якія жывуць у такой глушы і галечы, без перапынку адбіваючыся ад ненажэрных насякомых-крывасмокаў, было неяк несур’ёзна.
Суддзя двухсэнсоўнасць сітуацыі ацаніла адэкватна, так што сабрала паперы, скруціла чырвоны абрус, і суд паехаў. Справа пра незаконныя высечкі не мела працягу».
Рэдакцыйны каментарый. Чаму для вяскоўцаў гэта гісторыя скончылася менавіта такім чынам? Незаконная высечка дрэў у першыя пасляваенныя гады была для лясной гаспадаркі рэспублікі справай звычайнай: сялянам трэба было як можна хутчэй аднаўляць разбураныя сядзібы. Яны, натуральна, жадалі карыстацца найлепшай драўнінай, а пра правілы лесакарыстання думалі ў апошнюю чаргу. Змагаліся з гэтай праблемай рознымі метадамі, прычым далёка не заўсёды з прымяненнем Крымінальнага кодэкса. І толькі калі наносіўся насамрэч значны ўрон, браканьераў чакала строгае пакаранне.
То, что осталось…
Т.А.: «После войны жизнь возрождалась. В Осы перевезли начальную школу из соседней деревни, люди строили хаты, работали в колхозе. Но вторая часть села — Колёса — так и осталась пепелищем (как и ближайшая осиповичская соседка — Бортное).
В 1964 году деревню переименовали в Славино. Провели радио и электричество. Планировали провести телефон, насыпать дорогу и пустить автобус. В соответствии с новым названием жизнь в деревне должна была стать славной, но вышло наоборот… В 60-х годах деревня Славино была отнесена к неперспективным. Закрылись магазин, начальная школа…»
М.Б.: «Напрыканцы 70-х гадоў вёска Славіна знікла канчаткова. Але назва Восы-Калёсы засталася жыць у сэрцах усіх калясянцаў».
Юрий ОБМОИН.
От автора. Межное, Бортное и Осы—Колёса каратели сожгли в один день — 20 января 1943 года. И память об этой страшной странице их общей истории осталась одинаковая — стоящие на месте бывших деревень скромные памятники.
На скорбном монументе в Осах—Колёсах написано, что он установлен в память о 53 расстрелянных, замученных и сожженных колесянцах.
Памятники в Межном и Бортном — свидетельство геноцида их 86 и 98 жителей.
