Где в Осиповичском гарнизоне “спрятана” пушка ЗИС-3?

Где в Осиповичском гарнизоне “спрятана” пушка ЗИС-3?

Для захавання баявых традыцый

51 гвардзейская Аршанская Чырванасцяжная, ордэна Аляксандра Неўскага артылерыйская брыгада — адзіная часць Асіповіцкага гарнізона, якая ўдзельнічала ў баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны. За амаль 8 дзесяцігоддзяў існавання адбывалася не адно перафарміраванне, аднак сённяшнія беларускія артылерысты адчуваюць сябе прамымі нашчадкамі чырвонаармейцаў з 83 гвардзейскага гаўбічнага артпалка, які ўваходзіў у рэзерв Вярхоўнага Галоўнакамандавання і быў прызначаны ўзмацняць дзеянні армій і франтоў.

Сфарміраваны летам 1942 года полк прайшоў баявое хрышчэнне пад Ржэвам, дзе амаль на працягу 15 месяцаў ішла ледзь не самая крывавая бітва з агрэсарамі. Потым удзельнічаў у вызваленні Беларусі і Усходне-Прускай аперацыі — адным з найбольш важных наступленняў Чырвонай арміі на завяршаючым этапе Другой сусветнай вайны.

У 50-х гадах вайсковыя часці атрымалі загад стварыць культурна-асветніцкія падраздзяленні для прапаганды сваіх баявых традыцый — узнік пакой баявой славы, які апошнім часам пераўтварыўся ў невялікі, але вельмі цікавы музей асіповіцкай артылерыі.

Нагляд за культурна-асветніцкім падраздзяленнем часці ўваходзіць у абавязкі афіцэра па культурнай рабоце і арганізацыі вольнага часу капітана Наталлі Пляшковай. Адказная справа даручана дасведчанаму чалавеку: у свой час Наталля Аляксандраўна вывучала ў БДУ музеалогію, так што методыкай музейнай справы валодае і схільнасць да яе мае. Да 75-годдзя брыгады, якое адзначалася мінулым летам, на рэканструкцыю пакоя былі выдзелены немалыя сродкі, і ўдалося ажыццявіць многія ідэі ў афармленні экспазіцыі, якая ахоплівае ўсе этапы існавання часці. А ў насычэнні яе новымі экспанатамі прынялі ўдзел былыя вайскоўцы, што аб’ядналіся ў ветэранскую суполку 51 артдывізіі (сфарміравана ў 1972 годзе, у 2004 годзе ператворана ў 51 змешаную артылерыйскую групу).

Сярод найбольш незвычайных “артэфактаў” — журнал баявых дзеянняў 83 гап за перыяд з ліпеня 1944 па ліпень 1945 года, гармонік “Перамога”, які належаў аднаму з ваеннаслужачых брыгады, парадная форма савецкага салдата 70-80-х гадоў і паўнапамерны макет камандна-назіральнага пункта, на якім кожны жадаючы можа ўбачыць сучаснае поле бою вачамі “бога вайны”.

Самы буйны тут прадмет — 76,2 мм дывізіённая гармата ЗіС-3. Пасля вайны многія “зіскі” занялі пастаменты помнікаў, аднак у памяшканні, тым больш на другім паверсе, яе ўбачыць можна хіба толькі тут. За даўнасцю часу не захавалася звестак, як экспанат вагой з легкавы аўтамабіль і своеасаблівымі габарытамі быў перасунуты ў пакой баявой славы. І намаганні колішніх крэатыўшчыкаў недарэмныя: бачыўшая вайну гармата — моцны сэнсавы цэнтр усёй экспазіцыі.

Увогуле наведвальнікі могуць браць у рукі практычна ўсе прадметы, за выключэннем найбольш каштоўных дакументаў і асабістых рэчаў. Такая інтэрактыўнасць вельмі ўражвае наведвальнікаў, пераважная большасць якіх навабранцы, што знаёмяцца з гісторыяй сваёй часці, і асіповіцкія школьнікі. Многія юнакі і дзяўчаты менавіта тут пачынаюць разумець, чаму іх родны горад называецца сталіцай беларускай артылерыі.

Дзмітрый САЎРЫЦКІ. Фота Марыі ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Особый день. Филиал “Елизово” ОАО “Гродненский стеклозавод” на этой неделе отметил 112-летие

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

Олег Дьяченко проведет прямую линию и личный прием граждан в Осиповичах

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

20 верасня РУП “Белпошта”, нацыянальны аператар Рэспублікі Беларусь, адзначае знамянальную дату — 30-годдзе з дня заснавання

20 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 сентября для всех знаков зодиака

20 сентября 2025
Читать новость
Профилактика

С 15 по 19 сентября в Осиповичском районе прошло специальное профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

19 сентября 2025
Читать новость
Власть

Надо все привести в порядок. Лукашенко о благоустройстве монастыря в Жировичах

19 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем