Дарогамі спаленых вёсак

Дарогамі спаленых вёсак

22 сакавіка 1943 года вёска Хатынь была спалена разам з жыхарамі. Пасля вайны на  яе месцы створаны мемарыял, які ўвекавечвае памяць аб 628 беларускіх вёсках, што падзялілі лёс Хатыні падчас нацыстскай акупацыі.

На гэтым тыдні па ўсёй краіне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя трагедыі. Унашым раёне была ўшанавана памяць населеных пунктаў, што былі знішчаны карнікамі.

Вучні 7-11 класаў Дараганаўскай сярэдняй школы пабывалі ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Успомнілі кожную са спаленых вёсак Асіповіччыны. ”Сёстры Хатыні” — так называлася сустрэча-рэквіем, якую правяла педагог Валянціна Аўдзейчык. Яна дапамагла школьнікам перакінуць масток у далёкія гады ліхалецця, каб зразумець, што адчувалі землякі ў апошні дзень жыцця. Дзеці пранікненна чыталі вершы, кожнае слова якіх было напоўнена глыбокім сэнсам.

У мітынгу каля помніка на месцы вёскі Бортнае прынялі удзел прадстаўнікі грамадскасці і мясцовай улады, школьнікі і іх настаўнікі,

Вучні Ліпенскай школы таксама прайшлі дарогамі спаленых вёсак. Пабывалі ў Бозаку і Брыцалавічах, дзе ушанавалі мінутай маўчання  загінуўшых вяскоўцаў, сярод якіх былі і іх продкі.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем