Бесценный подарок для потомков

Бесценный подарок для потомков

Страчаная спадчына

Гэлі, Рэні і Аўдоцці…

У вёсцы Яноўка зараз налічваецца 15 двароў, 36 жыхароў. Раней жа тут жыццё кіпела на поўную моц. На ўсё наваколле з ранку да вечара разліваліся звонкія дзіцячыя галасы, чуліся прыгожыя беларускія песні. У кожнай хаце збіралася дружная сям’я за вялікім сталом, дзе поруч сядзелі Гэлі, Рэні, Аўдоцці, Вацікі, Фені, Вікці, Яні, Апылены… Кожны, асабліва на святы, быў апрануты ў прыгожы строй. Напрыклад, у такі, як на фотакартцы, зробленай на пачатку ХХ стагоддзя. Вядома, што гэта Ядзвіга і Станіслава — дочкі Ізабелы і Яна Кашлачоў з аколіцы Яноўка Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У такім тыпе паселішча жыла дробная шляхта, якая сялілася асобна ад сялян-вяскоўцаў. Аколіца была агароджана з усіх бакоў, вызначалася сваей забудовай, бессістэмнай планіроўкай, наяўнасцю тупіковых завулкаў і сцежак. Найбольш пашырана ў ХVІІ-пачатку ХХ стст. Утваралася са шляхты, што служыла ў магнатаў, пазней — і аднадворцаў; у значнай ступені складалася з далекіх і блізкіх сваякоў.

Аўтар здымка невядомы. І зрабіў ён бясцэнны падарунак для нашчадкаў. Паненкі Ядзвіга і Станіслава з гонарам дэманструюць сваё адзенне. Асноўныя яго элементы — даматканая спадніца, вышытыя кашуля і фартух, гарсет і галаўная павязка. Навукоўцы сцвярджаюць, што апошняя была характэрна ў асноўным для жыхароў Бабруйскага павета, а ён, як вядома, межаваў з Ігуменскім. Так што цалкам заканамерна, што такую павязку маглі насіць і яго насельнікі жаночага полу.

Можа, хто з чытачоў пазнае ў гэтых дзяўчатах сваіх далёкіх родзічаў? Прыемна было б даведацца пра гэта!

 

 

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость