Асіповіччына: ялізаўскі мост — чыгуначная “крэпасць”

Напэўна, не будзе перабольшваннем сказаць, што чыгуначны мост праз
раку Бярэзіна ў пасёлку Ялізава — адно з самых складаных інжынерных збудаванняў
на тэрыторыі раёна. I, бадай, самае таямнічае. Ён адносіцца да катэгорыі
“аб’ект стратэгічнай важнасці”, таму старонняму чалавеку нават блізка сюды
падыходзіць нельга. Хаця — чаму толькі чалавеку? Да яго не могуць наблізіцца і
дамашнія і дзікія жывёлы, транспартныя сродкі. Непрыступны мост не толькі з
берагоў: рух лодак і катараў пад ім таксама жорстка рэгламентаваны — каб не
была нанесена шкода апорам-“быкам”.

Прычына
непрыступнасці ўвогуле слушная: на мосце, які размешчаны ў самым “вузкім” месцы
чыгункі Асіповічы-Магілёў, не павінна ўзнікаць ніякіх перашкод руху: любая
аварыя можа прывесці да самых цяжкіх наступстваў.

Кругласутачную
варту тут нясе стралковая каманда № 12 па ахове аб’ектаў жыццезабеспячэння і
павышанай небяспечнасці на станцыі Ялізава. У яе складзе 14 чалавек, якімі
кіруе начальнік Сяргей Шмядко.

Да
сваёй справы стралкі адносяцца сур’ёзна, з даверанага аб’екта не спускаюць
вачэй ні днём, ні ноччу. А часам нават ужываюць штатную зброю па прызначэнні.
Апошні такі выпадак адбыўся летась, калі хтосьці са шматлікіх турыстаў ці
рыбакоў, якіх на Бярэзіне заўсёды многа, паспрабаваў увайсці ў ахоўваемую зону.
На забараняльныя знакі і папярэджванні вартаўніка ніякай рэакцыі не было, і,
каб спыніць парушэнне, апошняму давялося зрабіць стрэл у паветра.

Такія
эксцэсы — з’ява вельмі рэдкая, хаця спакойнай службу стралковай каманды назваць
ніяк нельга. Справа ў тым, што перыядычна на ўсіх ахоўваемых аб’ектах чыгункі
праводзяцца вучэнні па перасячэнні дзеянняў дыверсантаў, у якасці якіх
выступаюць падраздзяленні розных спецслужбаў. Зразумела, пра пачатак вучэння
папярэдне не паведамляецца, таму кожнае дзяжурства патрабуе поўнай канцэнтрацыі
ўвагі.

Навошта
такая “гульня ў вайнушку?” Пасля пазамінулагодняга тэрарыстычнага акта ў
мінскім метро пытанне можна лічыць рытарычным…

Акрамя
абавязкаў па ахове моста і прылягаючай тэрыторыі, якія ім, дарэчы, дапамагаюць
выконваць два сабакі і моцныя пражэктары, стралкі павінны сачыць за тэхнічным
станам праходзячых цягнікоў. Калі выявіцца нейкая праблема, аб ёй неабходна
паведаміць як можна хутчэй. Самая звычайная непаладка — перавышэнне ніжніх
габарытаў — выяўляецца даволі арыгінальным чынам: на адной са шпал замацавана
на пэўнай вышыні тонкая дошка. Калі цягнік яе збівае, габарыт не вытрыманы…

Даволі
рэдка, але здараецца перагрэў падшыпнікаў у колах вагонных цялежак. Яго можна
“вылічыць” па дымным шлейфе, які дае згараючая змазка.

Ну
і, зразумела, трэба наглядаць за спраўнасцю маставога рыштунку, ахайнасцю
ахоўваемай зоны, якая на абодвух берагах Бярэзіны займае па некалькі соцень
квадратных метраў. На ёй, дарэчы, размешчаны цікавы помнік — бюст невядомага
салдата, устаноўлены ў гонар чырвонаармейцаў, якія загінулі пры абароне моста
летам 1944 года. Праз яго немцы імкнуліся выйсці з Бабруйскага катла, але гэта
ім не ўдалося. Памяць аб жорсткім супрацьстаянні ў наяўнасці і дагэтуль:
металічныя канструкцыі пасечаны асколкамі, прабітыя кулямі…

Увогуле,
ялізаўскі мост мае цікавую гісторыю, і вельмі добра, што сённяшні начальнік
стралковай каманды спрабуе сабраць раскіданыя ў розных сховішчах звесткі. Папка,
куды ён ашчадна збірае кавалачкі гістарычнай мазаікі, ужо досыць тоўстая, і
тое-сёе з цікавых фактаў Сяргей Уладзімі-равіч згадзіўся расказаць для чытачоў
“раёнкі”:

— Будаўніцтва моста пачалося яшчэ да  Кастрычніцкай рэвалюцыі і было завершана ў
1928 годзе. Пачалося ўзвядзенне з дыхтоўных апор, якія складаліся з шчыльна
прыгнаных каменных блокаў. Майстэрства муляроў уражвае: мост ужо не раз
рэканструявалі, але ніякіх рамонтаў на “быках” не праводзілася — у гэтым проста
няма патрэбы. Цікава, што ўзводзілася гэтае складанае збудаванне не на дне
ракі, а на яе беразе. А калі мост быў скончаны, рэчышча Бярэзіны было зменена
на працягу цэлага кіламетра…

Дзмітрый САЎРЫЦКI.

Последние новости

Общество

В осиповичском историко-краеведческом музее – очередная “Выставка одного экспоната”

12 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 12 июня для всех знаков зодиака

12 июня 2025
Читать новость
Общество

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

11 июня 2025
Читать новость
Общество

Куда обратиться за помощью в Осиповичах

11 июня 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская городская библиотека № 1 награждена дипломом республиканского конкурса

11 июня 2025
Читать новость
Общество

Чем грозит разведение костров в запрещенных местах. Отвечает участковый инспектор осиповичской милиции

11 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем