Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

Асіповіччына стала ўдзельніцай традыцыйнай патрыятычнай акцыі

55-ты Зорны

На бягучым тыдні наш раён наведалі студэнты БДПУ імя Максіма Танка — удзельнікі інтэрнацыянальнага Зорнага паходу па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа, які праводзіцца галоўнай педагагічнай ВНУ краіны з 1966 года з мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі і захавання памяці аб героях вайны. Праходзіць ён у час студэнцкіх зімовых канікул. Сёлета мерапрыемства атрымалася не зусім звычайным, бо праводзілася ў 55-ты раз і было прысвечана 75-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Асіпаўчане падрыхтавалі насычаную праграму, якая распачалася мітынгам на Алеі Герояў з ускладаннем кветак да помніка. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў, вучні школ.

 

Далей гасцей запрасілі ў СШ № 1, дзе адбыўся вечар сустрэчы з воінамі-інтэрнацыяналістамі “Каб памяталі”. Аб вайне ў Афганістане, выхаванні баявога духу, жыццёвых каштоўнасцях і арыенцірах, сучаснай школе і вобразе сапраўднага мужчыны — гэтыя і іншыя тэмы закрануў у сваім звароце да моладзі старшыня райарганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Юрый Корбан. Прамову і песні ў яго выкананні рабяты сустрэлі дружнымі апладысментамі. Наогул будучыя педагогі цёпла віталі ўсіх удзельнікаў святочнай праграмы. А выступленняў было шмат. Юныя асіпаўчане падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, якая на нейкі час вярнула ўсіх у далёкія гады Вялі-кай Айчыннай вайны, калі аднагодкі сучасных юнакоў і дзяўчат бадай з-за школьнай парты адпраўляліся абараняць краіну ад ворага, смела і рашуча дзейнічалі ў складзе ваенных часцей, партызанскіх атрадаў, у падполлі, ахвяруючы здароўем, а часам і жыццём дзеля будучай перамогі.

Студэнты і выкладчыкі БДПУ ў сваю чаргу правялі прафарыентацыйную праграму “Стань часткай дружнай сям’і”: у інтэрактыўнай форме расказалі аб жыцці ўніверсітэта. Танцы, рытмадэкламацыя, рэп і песні гасцей нікога не пакінулі раўнадушнымі, аб чым сведчылі авацыі гледачоў.

Чатыры дні паходу прайшлі насычана. Сталічная дэлегацыя пабывала ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, гімназіі, сярэдніх школах горада. У Дараганаўскім ВПК госці пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, далі майстар-класы па развіцці творчых здольнасцей, прайшлі па турыстычным маршруце “Сцяжынамі Дараганава”, схілілі галовы ля брацкай магілы. Студэнты пабывалі ў раённым цэнтры фізічнай падрыхтоўкі, паўдзельнічалі ў таварыскай сустрэчы па валейболе, правялі майстар-клас па падрыхтоўцы да гульні КВЗ, наведалі памятныя мясціны і наладзілі стасункі з моладдзю нашага райцэнтра.

Усяго ў паходзе прыняло ўдзел больш за 270 студэнтаў і выкладчыкаў. Яны наведалі Барысаўскі, Вілейскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Салігорскі, Пінскі, Аршанскі і Смаргонскі раёны. Магілёўшчыну ў гэтым спісе прадстаўляў толькі Асіповіцкі раён. У складзе турыстычных груп былі юнакі і дзяўчаты, якія нарадзіліся і выраслі ў Туркменістане, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, а таксама студэнты з Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.Гумілёва, Маскоўскага, Новасібірскага педагагічных універсітэтаў і іншых ВНУ.

Удзельнікі інтэрнацыянальнага Зорнага паходу далучыліся да рэспубліканскай акцыі і прынялі ўдзел у заборы зямлі з брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, што загінулі ў гады вайны на тэрыторыі раёнаў, у якіх яны пабывалі. Затым капсулы з зямлёй будуць перададзены для змяшчэння іх у Крыпту Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у сталіцы.

Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость