Асіповіччына: памяць жыве

Асіповіччына: памяць жыве

У газеце “Асіповіцкі край” за 15 кастрычніка 2013 года быў змешчаны матэрыял аб выдадзеным цэнтральнай бібліятэкай дакументальным нарысе “Боль і памяць спаленых вёсак Асіповіцкага раёна”. Пасля знаёмства з артыкулам у бібліятэку завітаў гараджанін Iван Міхайлавіч Трыбушэўскі з такімі словамі: “Я таксама з вогненнай вёскі…”

У дзіцячай памяці пра даваеннае Рэпішча захаваліся добрыя ўспаміны. Вёска была прыгожая: горы, навокал лес, сенажаці, маленькая рэчка-канаўка, дзе любіла купацца дзятва. Адзіная вуліца, на якой з двух бакоў стаялі хаты, напачатку ўзбіралася, а потым спускалася з горкі. Тут было больш за 40 сядзіб, мелася пачатковая школа.

У час вайны па суседству, у вёсцы Пратасевічы, месціўся нямецкі гарнізон. У саміх Рэпішчах вораг не стаяў, наведваўся толькі днём. Асабліва гітлераўцы не зверствавалі, але багата жыхароў пагналі ў Германію. Па начах жа сюды прыходзілі партызаны. Такое своеасаблівае “двоеўладдзе” цягнулася да 12 мая 1944 года.

Як узгадвае Iван Міхайлавіч, у той дзень нехта з сялян араў поле, а партызаны забралі ў яго каня для патрэб атрада і прыйшлі ў Рэпішча. У адной з хат затрымаліся — і невядома адкуль паявіліся немцы. Партызаны паспрабавалі схавацца ў лесе, адзін залёг у яме, з якой раней бралі гліну, і прыкрываў адыход агнём з кулямёта. Немцы яго застрэлілі, стрэламі з танкавай гарматы падпалілі канец вёскі з боку Мязовіч. У тых дамах загінулі людзі, але хто і колькі Iван Міхайлавіч не памятае. Чуў толькі, што ў жывых засталіся тыя, хто схаваўся ў калодзежы.

Потым акупанты зрабілі яшчэ колькі стрэлаў у бок лесу і з’ехалі ў Пратасевічы, але хутка вярнулася ўжо некалькі танкаў. Усіх жыхароў выгналі з хат, павялі ў бок вясковых могілак і пасадзілі там, наставіўшы кулямёты. Людзі былі ўпэўнены, што іх пачнуць забіваць. З надзеяй уцалець пярэднія рады спрабавалі паціху перабрацца назад. Быў там і Iван Міхайлавіч.

Пакуль людзі сядзелі на могілках, вёску ўсю спалілі. Застаўся толькі дом гаспадара па прозвішчу Сабэла — потым яго перавезлі ў Асіповічы на вул. Карла Маркса. З танка стрэлілі ў бок вёскі Паплавы — снарад разбіў хату, загінуў чалавек…

Затым немцы ўсіх адпусцілі і з’ехалі, а жыхары засталіся на папялі-шчы: ісці ім ужо не было куды. Хтосьці пачаў жыць ва ўцалелых склепах, астатнія вырылі зямлянкі.

Яшчэ праз месяц у вёску з боку Мязовіч праз балоты прыйшла група адступаўшых гітлераўцаў. Яны сагналі ўсіх да застаўшайся хаты, пера-траслі простыя пажыткі, забралі лепшае, але лю-дзей не кранулі, прымусілі толькі некалькі чалавек ісці наперадзе калоны і правяраць, ці не замініравана дарога.

28 чэрвеня савецкія войскі вызвалілі Асіповічы, жыхары спаленай вёскі даведаліся, што фашыстаў выгналі з горада, а ў раёне 7-й пляцоўкі засталіся разбітыя нямецкія склады. Хадзілі туды, каб знайсці нешта для сябе. Маці Iвана Міхайлавіча пашанцавала — знайшла цэлую скрыню маргарыну. Жылі па-ранейшаму ў зямлянках ці склепах — у каго што захавалася. У кожнага з дзяцей была нейкая зброя — вінтоўкі, гранаты.

Да снегу хадзілі ў школу, а потым у вёску пры-ехалі вайскоўцы і прапанавалі жыхарам перабрацца. Маўляў, адвязуць, куды хочаш, а на месцы вёскі будзе армейскі палігон. Сям’ю Iвана Міхайлавіча перавезлі ў Вяззе, дзе заставалася хата. Прыехалі — а там ні мэблі, ні прадуктаў — нічога няма. Прыйшлося пачынаць жыццё з нуля. Жыхары Рэпішча перабраліся хто куды, вёскі больш няма…

Гэтыя ўспаміны 80-гадовага чалавека запісала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай райбібліятэкі Ларыса Міхайлаўна Сяргеева, а бібліятэкар Пратасевіцкай сельскай бібліятэкі Ганна Мікалаеўна Дамарад паклала на паперу словы Уладзіміра Пятровіча Балвановіча, 1924 года нараджэння. Гаварыць яму вельмі цяжка. Часта спыняецца, на нейкі час задумваецца, як бы перажывае ўсё занава, а потым працягвае далей: Вёска наша Рэпішча знаходзілася там, дзе зараз палігонмабыць, ведаеце?..”

Восенню цэлая чарада грыбнікоў прыязджае на досвітку, крочыць на Рэпішча за грыбамі і ягадамі. Асабліва шмат журавін. I не задумваюцца прыезджыя, што раней там жылі людзі, і жыццё ішло сваім ходам. Але ж паслухаем Уладзіміра Пятровіча:

Вёска знаходзілася трошкі ніжэй цяперашняга стрэльбішча, болей у бок Паплавоў. Было 49 двароў. Бацька памёр яшчэ да вайны. Калі яна пачалася, мне было ўжо 16 гадоў. Жылі, як і ўсе людзі ў акупацыі. Вёска знаходзілася пасярод лесу, таму сюды і наведваліся партызаны. Дапамагалі ім, чым маглі. Амаль у кожным двары быў пабудаваны бліндажна выпадак, калі знянацку з’явяцца немцы. Быў ён і ў нашым двары. Мы яго зрабілі, калі перабудоўвалі стары калодзеж. I ход у бліндаж быў вельмі хітра зроблены з калодзежа.

Бяда здарылася 12 мая 1944 года. Дзень быў ясны, цёплы. Партызаны абстралялі варожую машыну, трох забілі. Неўзабаве з вёскі Забалацце выехаў на танкеткахтакія невялікія танкікарны атрад. На сваім шляху фашысты забівалі ўсіх, каго сустракалі: людзей, якія працавалі на сваіх участках зямлі, дзяцей, нават жывёлу. Карнікі рухаліся ў Рэпішча, і хутка гэта страшная вестка абляцела ўсю вёску. Бацькі схавалі сваіх дзяцей у бліндажы, а самі чакалі, што будзе далей. Неўзабаве ўсіх жыхароў сагналі на могілкі, акружылі з усіх бакоў, і толькі хацелі пачаць сваю брудную справу, як зза гарушкі паказалася легкавая машына, у якой ехаў нямецкі гаўптман (па нашаму палкоўнік) з перакладчыкам. Гаўптман забараніў расстрэл, і перакладчык прамовіў: “Маеце сувязь з партызанаміідзіце збірайце галавешкі”. Азірнулісявёска ўжо палае. З жахам усе падумалі пра дзяцей. Ад дыму ў бліндажах захлынуліся 32 чалавекі. Гэта была ўся вясковая моладзь”.

Валодзя тады ўцалеў адзін з усіх. Цяжка гаварыць пра гэта 89-гадоваму чалавеку, на вачах у якога загінулі равеснікі. Але ён працягвае:

Калі падпалілі хату, хаваліся ў бліндажы. Сямёра нас там было. Ды яшчэ нехта са старэйшых. Хутка полымя ад хаты перакінулася на калодзеж — стала гарэць яго драўляная частка. Нам не было чым дыхаць. Спрабавалі дыхаць праз пясок, але гэта было вельмі цяжка. Яшчэ некалькі хвіліні захлынемся…

У мяне выспела рашэнне скочыць у калодзеж. Прапанаваў гэта таварышам і, не раздумваючы, кінуўся ўніз. Калодзеж быў глыбокі, і мне стала лёгкалёгка. Мабыць, вільгаць адцягвала чад. А дзе ж астатнія? Ніхто ўслед больш не кінуўся, былі чуваць толькі стогны. Я страціў прытомнасць…

Як расказвалі потым уцалелыя жыхары, іх выратавала выпадковасць. Вёска ўжо дагарала, калі ўсіх адпусцілі, і людзі рушылі да родных папялішчаў. Разам з маці да нашага спаленага дома падышла бежанка з Калужскай вобласці Нюра Рулёваяна жыла ў нас з  пачатку вайны. Зазірнула ў калодзеж, убачыла, што там нехта ляжыць. Перад гэтым вычарпалі шмат вадыдумалі, штоякое, дык можна заліць полымя”.

Гэта і ўратавала Уладзіміра Пятровіча. Ён ляжаў на дне калодзежа непрытомны. Яго выцягвалі адтуль на самаробных ручніках, папярэдне апусціўшы туды Нюру…

Пасля вайны жыхары в. Рэпішча пачалі аднаўляць свае сядзібы, але ім было прапанавана перасяліцца ў іншыя месцы: тут вырашылі пабудаваць ваенны палігон. Людзі пасяліліся ў розных месцах: у Пратасевічах, Татарцы, Асіповічах. А Уладзімір Пятровіч стаў жыць у вёсцы Дубавое.

Гэтыя ўспаміны работнікі бібліятэкі адправілі ў Нацыянальны архіў Беларусі, каб папоўніць электронную базу даных “Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны”. Адтуль прыйшла падзяка за зробленую работу, і цяпер у Рэспубліканскай базе даных маюцца ўспаміны нашых жыхароў пра вёску Рэпішча.

Але засталіся няпоўныя матэрыялы пра асобныя вёскі Асіповіцкага раёна, і супрацоўнікі Нацыянальнага архіва краіны просяць даслаць звесткі пра вёскі Вязычын, Галынка, Задняя Града, Кассё, Ламатычы, успаміны сведкаў аб знішчэнні  вёсак Бортнае, Весялова, Май, Макаўе, Старонка.

Матэрыялы можна дасылаць на электронную пошту osipovichi_obm@mail.ru, па адрасе: 213764, г. Асіповічы, вул. Сташкевіча, 42“а” ці патэлефанаваць на нумар 20-6-71.

Валянціна ЛОГВIН, бібліятэкар цэнтральнай бібліятэкі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 31 мая для каждого знака зодиака

31 мая 2025
Читать новость
Общество

Воспитанников Осиповичской спецшколы-интерната поздравили с предстоящим Международным днем защиты детей

30 мая 2025
Читать новость
Общество

28 мая Осиповичский район посетила делегация Китайской Народной Республики

30 мая 2025
Читать новость
Власть

Устраивает ли это абитуриентов и их семьи? Лукашенко подробно расспросил чиновников о проведении ЦЭ и ЦТ

30 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заявил, что люди должны быть убеждены в справедливости вступительной кампании

30 мая 2025
Читать новость
Образование

Вступительная кампания под контролем. Работает горячая линия

30 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем