Адгукаецца болем

Адгукаецца болем

Сонейка гэтыя дні свяціла сапраўды па-вясноваму, саграваючы прамёрзлую за зіму зямлю і радуючы людзей, якія засумавалі ўжо па цяплу.

Можа, менавіта так яно свяціла і 79 гадоў таму. Але гэтага не ўбачылі жыхары Хатыні. Бо ў той сакавіцкі дзень неба над іх роднай вёскай было зацягнута дымам, а самі яны зажыва спалены ў адной з пабудоў.

З цягам часу 22 сакавіка стала днём памяці ахвяр фашызму. У гэтую дату па ўсёй краіне праходзяць жалобныя мітынгі. Адбыўся такі нядаўна і ў Бозаку — вёсцы, якую фашысты знішчылі разам з некалькімі сотнямі жыхароў, сярод якіх было нямала дзяцей.

На мерапрыемстве прысутнічала кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, ваеннаслужачыя, моладзь, вучні школ.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Сувееў, ветэран працы Алена Зайцава, першы сакратар РА ГА “БРСМ” Максім Кавальчук, іерэй Уладзімір Яроміч і іншыя прамоўцы адзначалі, што нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі на акупіраваных тэрыторыях палітыку генацыду, палілі вёскі, забівалі і катавалі людзей. Кожная сям’я несла страты, дзеці пазбаўляліся бацькоў, а матулі — сыноў. Трагедыя тых крывавых гадоў не павінна паўтарыцца.

А потым да помніка ляглі вянкі і кветкі, паплылі па наваколлі словы песні “Жураўлі”. А на дрэвах бесклапотна шчабяталі шпакі, радуючыся цёпламу дню, вясне і мірнаму жыццю.

* * *

Пасля мітынгу землякі далучыліся да аўтапрабегу «За адзіную Беларусь!». Удзельнікі мерапрыемства наведалі Курган Славы, адкуль у складзе арганізаванай калоны накіраваліся на мемарыяльны комплекс «Хатынь» — су-светны сімвал пакут і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У жалобе прайшлі асіпаўчане ўздоўж «Могілак вёсак», якія знішчылі гітлераўцы ў час карных аперацый. На кожнай са 185 умоўных магіл значыцца назва населенага пункта, які раздзяліў лёс Хатыні, многія з вёсак пасля так і не змаглі ўзнавіцца. «Бортнае», «Макаўе», «Брыцалавічы», «Вялікая Гарожа» — чыталі землякі ў хваляванні назвы вёсак Асіповіччыны. Кожная назва адгукаецца болем…

Наша дэлегацыя ўсклала кветкі да помніка. Колькі гваздзікоў ды руж было прынесена ў гэты дзень у Хатынь! Чырвонымі плямамі ззялі яны на фоне шэрага бетону, нібы кроплі крыві нашых суайчыннікаў, жыццё якіх абарвала вайна.

* * *

У гэты ж дзень па ўсім раёне адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя хатынскай трагедыі. У бібліятэках, клубах, дамах культуры, раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Ва ўстановах адукацыі прайшоў адзіны урок «Аб чым звоняць званы Хатыні?».

У спецшколе-інтэрнаце ў гэтым уроку прыняў удзел пракурор раёна Дзяніс Іванькоў, які правёў тэматычную гутарку з навучэнцамі і адказаў на іх пытанні. Піянеры неслі вахту каля выставы «Курган памяці ахвярам Вялікай Айчыннай вайны», якую яны папярэдне аформілі. Члены БРСМ раздалі ўсім прысутным тэматычныя буклеты. Пасля пра-гляду відэароліка «Мемарыяльны комплекс «Хатынь» адбылося яго абмеркаванне.

Будучае краіны і свету — у руках тых, хто жыве і робіць гісторыю сёння. Таму кожны крок павінен быць асэнсаваным і прадуманым. Гэтаму вучыць мінулае і пацвярджаюць мерапрыемствы, прайшоўшыя на гэтым тыдні.

 

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость