З юбIлеем! №87

Многа вёсак на карце Асіповіцкага раёна. У
кожнай — свая біяграфія, як і лёс. Некаторыя існуюць з незапамятных часоў, і
вызначыць, калі яны былі ўтвораны, цяжка. Але дзякуючы архіўным звесткам
штокольвечы аб нараджэнні вёсак можна сказаць.

Згодна з кнігай “Памяць”, у гэтым годзе,
напрыклад, круглую дату святкуюць наступныя вёскі: Крынка — 360, Уборак — 175,
станцыі Дзераўцы, Дараганава — 115, станцыі Лапічы, Уборак, Верайцы і Градзянка
— 100, Ульянаўка, Пасекі, Камарын — 85, Сасновы — 45.

Што ўяўляла сабою Крынка? У 1841 годзе, да
прыкладу, тут была пабудавана драўляная царква, у 1847 — смалакурня-шкіпідарны
завод. Існавалі таксама вадзяныя млыны, карчма, хлебазапасны магазін,
ваўначоска. У 1905 годзе адчыніла свае дзверы народнае вучылішча, на базе якога
напрыканцы дваццатых гадоў утварылася працоўная школа. Цікава, што ў 1927 годзе
працавала метэастанцыя. У былым маёнтку, які належаў панам Дараганам, перад
вайной дзейнічаў дзіцячы санаторый, які, на жаль, у гады вайны фашысты знішчылі
разам з дзецьмі. Зараз у Крынцы пражывае 65 чалавек. Для параўнання: 10 гадоў
назад — 104 жыхары.

Вёска Уборак раней была вядома як ваколіца. Яна
належала памешчыкам Гараўскім. Да вайны там пражывала 165 жыхароў, у 2001 — 23,
сёння — 6.

Мала жыхароў засталося і ў 85-гадовых юбіляраў:
ва Ульянаўцы — 7, у Пасеках і Камарыне — па 6.

Найменні станцый у большасці сваёй узніклі
дзякуючы назвам вёсак, побач з якімі яны былі пабудаваны. Дзераўцы і Дараганава
— падчас будаўніцтва чыгункі да Старых Дарог. Верайцы, Лапічы, Уборак і
Градзянка — станцыі на чыгуначнай лініі Верайцы-Градзянка, якую пабудавалі
члены акцыянернага таварыства, арганізаванага генералам Антоніем Радзівілам, у
склад якога ўвайшлі памешчык Іван Заві-ша, лесапрамысловец Карпаў і іншыя.
Меліся лесапільныя заводы — у Градзянцы, Дзераўцах і Дараганаве, смалакурны — у
Верайцах.

Вядома, што ў Сасновым першыя дамы з’явіліся для
будаўнікоў радыёцэнтра, які меў статус будоўлі саюзнага значэння. У хуткім часе
ён быў далучаны да пасёлка лесазавода і раз’езда 9 км. Мясцовыя жыхары лічаць,
што іх паселішчу не 45, а 50 гадоў. Менавіта столькі існуе клуб, у якім была
размешчана кантора новага прадпрыемства і іншыя сацыяльна значымыя аб’екты.

 

Последние новости

Общество

Где в Осиповичском районе можно купаться не нарушая закон?

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Бойцы студотрядов Осиповичского района приступили к работе

7 июня 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Реалии нацистской оккупационной политики в Беларуси на примере Осиповичского и соседних с ним районов.

7 июня 2025
Читать новость
Здравоохранение

В Осиповичскую центральную районную больницу уже поступило 238 новых компьютеров, приобретенных за счет республиканского бюджета

7 июня 2025
Читать новость
Общество

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем